1) заключная песня ў царкоўным каноне, у час якой абодва клірасы сыходзяцца разам на сярэдзіну царквы;
2) перан.беспарадак, мітусня, неразбярыха.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вэ́рхал, ‑у, м.
Разм. Страшэнны беспарадак, неразбярыха; крык, шум. У доме — вэрхал, усё пайшло дагары нагамі.Карпаў.На ферме зноў падняўся вэрхал: спрачаліся, каму колькі год.Пташнікаў.Бегае, круціцца, галёкае, як ашалелы: вечны вэрхал праз яго на дварэ.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́сціцца, чышчуся, чысцішся, чысціцца; незак.
1. Чысціць сваё адзенне, абутак, прыводзячы сябе ў належны выгляд. У хаце Марты — беспарадак і чад: сыны яе кавалеры — Віктар і Стась — чысцяцца, гладзяцца, каб пабегчы ў гарадскі парк.Ракітны.
2.Зал.да чысціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Únregelmäßigkeitf -, -en
1) няпра́вільнасць, нерэгуля́рнасць, беспара́дак
2) pl непала́дкі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Wustm -(e)s
1) вэ́рхал, беспара́дак
2) сме́цце, бруд
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Талало́й, тололо́й ’крык, шум, гам’, ’гармідар, беспарадак’ (ТС). Гл. талала. Сюды ж талалу́й ’вадкая мучная страва; балбатун, бесталковы чалавек’ (Касп.), ’дуркаваты чалавек’ (Шатал., Сл. рэг. лекс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Накашалі́ць ’нагаварыць недарэчнага’ (трак., Сл. ПЗБ), ’нарабіць беспарадак’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Параўнанне з літ.kašelėti ’пашкодзіць па глупству’ не здаецца пераканаўчым, тым больш што і само літоўскае слова вельмі падобна на запазычанне са славянскіх моў, напрыклад, можа апірацца на фразеалагізм кашалы́ гарадзі́ць ’гаварыць недарэчнае’ (Сл. ПЗБ). Гэта датычыць і беларускага слова, для якога зыходным мог стаць шырока вядомы фразеалагізм пле́сці кашалі́ — гаварыць недарэчнае, прамое ж значэнне прыведзенага спалучэння магло быць падставай для значэння ’нарабіць беспарадак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
неразбяры́ха, ‑і, ДМ ‑рысе, ж.
Разм. Адсутнасць парадку, яснасці ў чым‑н.; беспарадак. Панавала яшчэ неразбярыха ў перабудове паляводчых брыгад, у размежаванні іх участкаў, не ўсюды ўдалося падабраць добрых старшынь.Хадкевіч.Каля эшалона была неразбярыха. Плакалі дзеці, галасілі жанчыны — разлучаліся сем’і.Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пературба́цыя, ‑і, ж.
1.Спец. Змяненне шляху нябеснага цела пад уздзеяннем сілы прыцяжэння іншага цела.
2.перан. Нечаканая, рэзкая перамена ў ходзе чаго‑н., якая выклікае беспарадак, замяшанне. Пра сябе .. [Антон Ягоравіч] чамусьці не думаў. Яму здавалася, што ўсе гэтыя пературбацыі яго не закрануць.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разбухіта́ць ’раскідаць, прывесці ў беспарадак’ (Сцяшк. Сл.). Ад бухаць (гл.), што ад гукпераймальнага выклічніка *bux! (ЭССЯ, 3, 79–81) па той жа словаўтваральнай мадэлі, што і хлюпата́ць, скрыгата́ць.