аўстрыйскі заолаг і філосаф; адзін з заснавальнікаў эталогіі. Вучыўся ў Нью-Йоркскім і Венскім ун-тах. З 1940 праф. Кёнігсбергскага ун-та. У 1944—48 у сав. палоне. З 1950 кіраўнік Ін-та фізіялогіі паводзін навук.т-ва Макса Планка (Германія). Навук. працы па пытаннях ранняга абучэння (запамінання) і яго ролі ў фарміраванні паводзін у дарослых жывёл. Распрацаваў вучэнне аб інстынктыўных паводзінах і іх развіцці ў анта- і філагенезе.
Распаўсюджваў біял. заканамернасці паводзін жывёл на чалавека і чалавечае грамадства. Філас. працы па эвалюц. эпістэмалогіі, сацыябіялогіі і інш. Нобелеўская прэмія 1973 (разам з Н.Тынбергенам і К. фон Фрышам).
аўстрыйскі дырыжор, кампазітар. Скончыў Венскую кансерваторыю, вучань А.Брукнера і інш. З 1881 дырыжор, з 1893 генерал-музік-дырэктар прыдворнага т-ра ў г. Карлсруэ, з 1903 генерал-музік-дырэктар прыдворнага т-ра і адначасова (з 1904) адзін з кіраўнікоў Муз. акадэміі ў Мюнхене. Вядомы пераважна як інтэрпрэтатар опер Р.Вагнера, якімі дырыжыраваў у Байройце («Трыстан і Ізольда», 1886), Лондане («Пярсцёнак нібелунга», 1898), Маскве і Пецярбургу (1910, 1911). Выступаў і як сімф. дырыжор. Аўтар стр. квартэта, песень, шматлікіх рэдакцый, апрацовак, арк. і фп. пералажэнняў п’ес Ж.Б.Люлі, Ж.Ф.Рамо, А.Грэтры, К.В.Глюка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭГЛЬ (Pregl) Фрыц (3.9.1869, г. Любляна, Славенія — 13.7.1930),
аўстрыйскі хімік і фізіёлаг, стваральнік арган. мікрааналізу. Скончыў мед.ф-т ун-та ў г. Грац (1894), дзе і працаваў да 1910 і з 1913 (праф.). Навук. працы па колькасным элементным мікрааналізе арган. злучэнняў. Распрацаваў метады вызначэння элементаў (вугляроду, азоту, серы і інш.) і функцыян. груп пры аналізе малой колькасці (2—10 мг) рэчыва (1911—17). Сканструяваў спец. апаратуру, у т. л. мікрахім. вагі з адчувальнасцю ~10−6г. Прапанаваў прынцыпова новыя спосабы раскладання арган. рэчываў для элементнага аналізу. Нобелеўская прэмія 1923.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РНІ (Czerny) Карл (Карэл; 20 ці 21.2.1791, Вена — 15.7.1857),
аўстрыйскі піяніст, кампазітар, педагог. Паводле паходжання чэх. Вучыўся ў свайго бацькі Венцэля Ч., у Л.Бетховена (1800—03). З 1800 выступаў як піяніст. Аўтар больш як 1000 твораў розных жанраў і для рознага складу выканаўцаў (оперы, месы, рэквіемы, інш.арк. і камерна-інстр. творы, хары, песні, музыка да драм. спектакляў). Зрабіў значны ўклад у развіццё інструктыўнай л-ры для фартэпіяна. Ажыццявіў рэдакцыі «Добра тэмпераванага клавіра» І.С.Баха, фп. санат Дж.Скарлаці, пералажыў шэраг опер і сімф. твораў для фп. Сярод вучняў Ф.Ліст, С.Тальберг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВА́РЦЭНБЕРГ (Schwarzenberg) Фелікс Людвіг Іаган Фрыдрых [2.10.1800, г. Крумаў (цяпер Чэскі-Крумлаў, Чэхія) — 5.4.1852], аўстрыйскідзярж. дзеяч. Князь. Фельдмаршал-лейтэнант. З 1838 пасланнік у Турыне, Парме, Неапалі. У 1848 камандзір дывізіі ў арміі І.В.Радзецкага, удзельнік падаўлення рэвалюцыі 1848—49 у Італіі. З ліст. 1948 міністр-прэзідэнт і міністр замежных спраў Аўстрыі. Яго ўрад падавіў рэвалюцыю 1848—49 у Аўстрыі і (пры падтрымцы войск Рас. імперыі) рэвалюцыю 1848—49 у Венгрыі. Паліт. курс Ш. быў накіраваны на ўстанаўленне аўстр. гегемоніі ў Цэнтр. Еўропе. У ліст. 1850 Ш. пры садзейнічанні рас. цара Мікалая I заключыў пагадненне з Прусіяй, якое спрыяла ўмацаванню аўстр. ўплыву ў Герм. саюзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЁМ-БА́ВЕРК (BöHm-Bawerk) Ойген Рытэр фон (12.2.1851, г. Брно, Чэхія — 27.8.1914),
аўстрыйскі вучоны-эканаміст і дзярж. дзеяч; адзін з заснавальнікаў аўстрыйскай школы ў палітэканоміі. У 1897—98, 1900—04 міністр фінансаў Аўстрыі. У 1880—89 праф. Венскага, з 1909 Інсбрукскага ун-таў. З 1911 прэзідэнт Аўстр.АН. Асн. працы: «Асновы тэорыі каштоўнасці гаспадарчых работ» (1886, рус.пер. 1903), «Капітал і прыбытак» (т. 1—2, 1884—89, рус.пер.т. 1, 1909), «Тэорыя Карла Маркса і яе крытыка» (1896, рус.пер. 1897). Сутнасць эканам. працэсаў тлумачыў матывацыяй і псіхалогіяй суб’ектаў гаспадарання, на аснове чаго абгрунтаваў суб’ектыўна-псіхалагічную гранічнай карыснасці тэорыю і тэорыю прыбытку. Абвяргаў марксісцкую тэорыю працоўнай вартасці і прыбавачнай вартасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́БЕРН (Webern) Антон Фрыдрых Вільгельм фон (3.12.1883, Вена — 15.9.1945),
аўстрыйскі кампазітар і дырыжор; адзін з прадстаўнікоў новай венскай школы. Вучыўся ў Венскім ун-це (1902—06), у А.Шонберга (1904—08). Творчасць кампазітара фарміравалася пад уплывам эстэтыкі экспрэсіянізму. Манера яго муз. пісьма вызначаецца гранічным лаканізмам і эканомнасцю гукавых сродкаў, якія ствараюць уражанне «бесцялеснасці», ірэальнасці вобразаў. Метад дадэкафоніі, распрацаваны Шонбергам, Веберн развіў у строгую сістэму. Адзін з найб. відных прадстаўнікоў серыйнай тэхнікі і пуантылізму ў музыцы 20 ст.
Тв.:
3 кантаты (1935, 1939, 1943), сімфонія (1928), канцэрт для 9 інструментаў сола (1934), стр. квартэт (1938), хары і сольныя вак. творы на вершы паэтаў, кананічныя і нар.рэліг. тэксты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРЦ (Hertz) Фрыдрых Ота (26.3.1878—?),
аўстрыйскі сацыёлаг, гісторык, эканаміст. Скончыў Венскі ун-т. У 1920—30-я г. саветнік міністра пры Аўстрыйскай федэральнай канцылярыі, у 1930—33 праф. эканомікі і сацыялогіі ун-та ў г. Гале. У 1938 эмігрыраваў у Англію. Услед за Э.Давідам і Э.Бернштэйнам выступіў з рэвізіяй марксісцкага агр. вучэння; тэарэтычна абгрунтоўваў устойлівасць дробнай вытв-сці ў земляробстве, адстойваў «закон спаду ўрадлівасці глебы». Яго палажэнні выкарыстоўвалі рус. эканамісты С.М.Булгакаў, В.М.Чарноў і інш. ў палеміцы з марксістамі па пытаннях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Расіі. Погляды Герца крытыкаваў У.І.Ленін у працы «Аграрнае пытанне і «крытыкі Маркса» (1901, 1907).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЎНІЦ (Kaunitz) Венцэль Антон (2.2.1711, Вена — 27.6.1794),
аўстрыйскідзярж. дзеяч, дыпламат. Князь фон Каўніц-Рытберг (з 1764). На аўстр.дзярж. службе з 1735. Пасланнік у Турыне (1742—44) і Парыжы (1750—53). Дарадца пры ген.-губернатару аўстр. Нідэрландаў (1744—46). Аўстр. ўпаўнаважаны на Ахенскім мірным кангрэсе 1748 (завяршыў вайну за Аўстрыйскую спадчыну). Дзярж. канцлер Аўстрыі ў 1753—93. Лічыў гал. праціўнікам Аўстрыі Прусію. Каб адваяваць у апошняй Сілезію, дамогся заключэння ў Сямігадовую вайну 1756—63 саюзу з Францыяй, Расіяй і Швецыяй (1757). Дамогся перадачы пад уладу Аўстрыі Галіцыі (1772) і Букавіны (1774). Ва ўнутр. палітыцы быў прыхільнікам рэформ у духу асветнага абсалютызму, у т. л. рэарганізаваў дзярж. канцылярыю.
аўстрыйскі дырыжор, музыказнавец, кампазітар, педагог. Праф. (1925). Вучань Б.Вальтэра, Г.Адлера і інш. З 1911 каррэпетытар Венскай оперы, дырыжор аркестра Венскага т-ва музыкантаў. У 1917—59(з перапынкам) дырэктар і прэзідэнт (з 1953) Моцартэума. Заснавальнік (1929) і кіраўнік «Моцарт-аркестра» ў Зальцбургу. У 1952—69 кіраваў аркестрам Моцартэума «Camerata academica». З 1960 прэзідэнт Зальцбургскіх фестываляў. Даследаваў творчасць В.А.Моцарта, Р.Шумана, кампазітараў эпохі барока. Аўтар манаграфіі пра Ф.Шуберта (1943, 4-е Выд. 1974), успамінаў (1969) і інш. Сярод муз. твораў: оперы, у т. л. камічная «Расіні ў Неапалі» (паст. 1936), балетаў, у т. л. «Зальцбургскі дывертысмент» (паст. 1955), твораў для аркестра.