адзін з кірункаў зах. дзяржавазнаўства 20 ст., які разглядае паліт. арганізацыю грамадства як комплекс розных аб’яднанняў грамадзян — «інстытуцый» (напр., сям’я, партыя, прафсаюз і да т.п.); дзяржаву таксама кваліфікуе як адну з «інстытуцый». Заснавальнік — амер. эканаміст і сацыёлаг Т.Веблен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́НГА ПРАЛІ́Ў Паміж востравам Урангеля і берагам Азіі, злучае Усх.-Сібірскае і Чукоцкае моры. Даўж. 128 км, найменшая шыр. 146 км, глыб. 36—50 м. Большую частку года ўкрыты лёдам. Названы ў гонар капітана амер. кітабойнага судна Т.Лонга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТУ́РЫЯС ((Asturias) Мігель Анхель) (19.10.1899, г. Гватэмала — 9.6.1974),
гватэмальскі пісьменнік. У 1925—33 і з 1954 у эміграцыі. У 1945—70 на дыпламат. рабоце. Аўтар кн. «Легенды Гватэмалы» (1930), раманаў «Сеньёр Прэзідэнт» (1946, пра лац.-амер. дыктатуру), «Маісавыя людзі» (1949, сутыкненне гарманічнага свету індзейцаў з чужым светам паўн.-амер. цывілізацыі). У трылогіі «Моцны вецер» (1950), «Зялёны Тата» (1954), «Вочы пахаваных» (1960) панарама жыцця Гватэмалы 20 ст. Аўтар раманаў «Мулатка як мулатка» (1968), «Перадвелікодная пятніца» (1972), зб.апавяд. «Уік-энд у Гватэмале» (1956), кн. легендаў «Люстэрка Ліды Саль» (1967) і інш. Нобелеўская прэмія 1967.
Тв.:
El espejo de Zida sal y otros relatos. La Habana, 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́СТЭРН (ад англ. western заходні),
жанр прыгодніцкага кіно. Узнік у ЗША на пач. 1900-х г. Адлюстроўвае падзеі, звязаныя з асваеннем амер. Захаду ў 2-й пал. 19 ст. Дынамічны сюжэт вестэрна звычайна разгортваецца на фоне дзікай прыроды пры ўдзеле мужнага героя, які ўступае ў схватку з ворагамі ў імя ўсталявання духоўных і сацыяльных ідэалаў; падзеі ў вестэрне рамантызаваліся, герой ідэалізаваўся. На пач. 1950-х г. узнікла тэндэнцыя да пераасэнсавання і дэміфалагізацыі гісторыі заваявання далёкага Захаду. Як жанр і цяпер папулярны ў ЗША, Італіі («спагеці-вестэрн»), Германіі. Тэрмін «вестэрн» выкарыстоўваецца таксама ў дачыненні да амер. л-ры прыгодніцкага жанру з аналагічнымі сюжэтамі.
Да арт.Вестэрн. Кадр з кінафільма «Аднойчы на Далёкім Захадзе». Рэж. С.Леоне. 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фергусані́т
[ад англ. Ferguson = прозвішча амер. хіміка (1750—1774)]
мінерал, складаны вокісел ніобію, танталу, тытану, ітрыевых рэдкіх зямель цёмна-бурага або чорнага колеру.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«Б’Ю́ІК»
(Buick),
марка легкавых аўтамабіляў, што выпускаюцца аднайменнай амер. фірмай з 1902 (з 1908 у складзе канцэрна «Джэнерал мотарс»), У 1995 вырабляліся аўтамабілі з магутнасцю рухавіка ад 86 да 153 кВт; найб. скорасць руху 175—200 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРДА́НКА,
адназарадная вінтоўка калібру 10,67 мм. Распрацавана амер. вынаходнікам Х.Берданам. Удасканалена ў 1860-я г.рус.ваен. інжынерамі А.П.Горлавым і К.І.Гуніусам у ЗША, дзе атрымала назву «руская вінтоўка». Была на ўзбраенні рус. арміі ў 1868—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АМЕ́РЫКАН ТЭ́ЛЕФОН ЭНД ТЭ́ЛЕГРАФ КО́МПАНІ»
(American Telephone and Telegraph Company; АТТ),
найбуйнейшая электронная і электратэхнічная манаполія ЗША па вытв-сці слабаточнага абсталявання. Засн. ў 1885. Выпускае абсталяванне сувязі, ЭВМ і інш. электронную тэхніку. Абслугоўвае амер. і міжнар. лініі далёкай тэлеф. і тэлетайпнай сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛМ-БІЧ (Palm Beach),
прыморскі кліматычны курорт на Атлантычным узбярэжжы ЗША (штат Фларыда). Вядомы з канца 19 ст. Размешчаны на вузкім пясчаным востраве (даўж. каля 29 км). Адзін з найб. фешэнебельных у ЗША курортаў, т. зв.амер. Рыўера. Цэнтр турызму і воднага спорту.