сукупнасць прадугледжаных крымінальным правам прыкмет, якія характарызуюць учыненае дзеянне як канкрэтны від злачынства; неабходная ўмова крымін. адказнасці. С.з. ствараюць 4 групы прыкмет, што адносяцца да аб’екта злачынства, аб’ектыўнага боку, суб’екта злачынства і суб’ектыўнага боку. С.з. вызначаны ў дыспазіцыях артыкулаў Асаблівай часткі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Агульныя для ўсіх С.з. прыкметы і палажэнні вызначаны таксама ў Агульнай частцы гэтага кодэкса. Аб’ект злачынства — на што накіравана пасяганне — вызначаецца месцам пэўнага артыкула ў сістэме Асаблівай часткі КК. Прыкметы суб’екта злачынства — узрост, з якога настае крымін.адказнасць, наяўнасць свядомасці — прадугледжаны ў артыкулах Агульнай часткі КК, спец. прыкметы суб’екта (службовая асоба, ваеннаслужачы і інш.) — у дыспазіцыі артыкула Асаблівай часткі КК. Прыкметы аб’ектыўнага боку злачынства — само дзеянне (бяздзеянне) і яго вынікі; суб’ектыўнага боку злачынства — форма віны, мэта, матыў — пазначаны ў дыспазіцыі артыкула, які прадугледжвае злачынства. Адсутнасць хоць бы адной з названых прыкмет сведчыць пра адсутнасць у дзеяннях пэўнай асобы С.з. і выключае крымін.адказнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАКАНЬЕ́РСТВА (франц. braconnier),
незаконнае паляванне; заняцце рыбным, звярыным або інш. здабыўным промыслам у забаронены час, у недазволеных месцах ці забароненымі прыладамі і спосабамі; паляванне на звяроў і птушак, якое поўнасцю забаронена. Паводле бел. заканадаўства парушэнне правілаў аховы жывёльнага свету цягне за сабой адм. або крымін.адказнасць, абавязак пакрыць нанесеныя страты.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВЕ́НСКАЯ КАНВЕ́НЦЫЯ 1963аб цывільнай адказнасці за шкоду,
міжнародны акт, прыняты на міжнар. дыпламатычнай канферэнцыі па цывільнай адказнасці за ядзерную шкоду 29.4—19.5.1963. У сувязі з тым, што ядзерныя аб’екты з’яўляюцца крыніцамі павышанай небяспекі, канвенцыя прадугледжвае абсалютную адказнасць за ядзерную шкоду незалежна ад наяўнасці ці адсутнасці віны. Заключаны акт канферэнцыі падпісаў СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ЦЯЯ РЭСПУ́БЛІКА,
дзяржаўны лад у Францыі ў 1870—1940. Абвешчана 4.9.1870 з падзеннем Другой імперыі, канстытуцыя прынята ў 1875. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, вышэйшы заканад. орган — двухпалатны Нац. сход, перад якім нёс адказнасць урад. Пасля разгрому Францыі Германіяй у пач. 2-й сусв. вайны ўся ўлада 10.7.1940 перададзена маршалу А.Ф.Петэну, што азначала ліквідацыю Т.р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
sidestep2[ˈsaɪdstep]v.
1. адступа́ць убо́к
2. ухіля́цца (ад удару); адхіля́цца (ад пытання);
sidestep responsibility пераклада́ць адка́знасць;
sidestep facts замо́ўчваць фа́кты
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ДАНО́Сзаведама лжывы,
наўмыснае хлуслівае паведамленне органам улады пра злачынства, якое нібыта ўчынена або падрыхтоўваецца. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь адно са злачынстваў супраць правасуддзя. Абцяжваючымі адказнасць вінаватага ў Д. акалічнасцямі з’яўляюцца абвінавачанне ім абылганага ў асабліва небяспечным дзярж. або інш. цяжкім злачынстве ці спалучанае са штучным стварэннем доказаў абвінавачвання, а таксама Д., зроблены з карыслівай мэтай.