АЛАБА́МА (Alabama),

рака ў Паўн. Амерыцы, на ПдУ ЗША. Даўж. 640 км. Пл. бас. 115 тыс. км². Утвараецца ад зліцця рэк Куса і Талапуса, якія сцякаюць з паўд. адгор’яў Апалачаў. Цячэ па Прымексіканскай нізіне. Пасля злучэння з р. Тамбігбі наз. Мабіл, упадае ў аднайм. заліў Мексіканскага заліва. Разводдзе вясной, сярэдні расход вады 1790 м³/с. Вадасховішчы. Суднаходная ад г. Мантгомеры. У вусці марскі порт Мабіл.

т. 1, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Хасень Мустафавіч (н. 20.4.1924, г. Клецк),

бел. хімік. Д-р хім. н. (1970), праф. (1972). З 1959 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі. Навук. даследаванні па фіз.-хім. асновах селектыўнай флатацыі сільвініту паверхнева-актыўнымі рэчывамі, тэхналогіі вытв-сці мінер. угнаенняў з калійных рудаў Старобінскага радовішча.

Тв.:

Основы применения реагентов при флотации калийных руд. Мн., 1973;

Физикохимия селективной флотации калийных солей. Мн., 1983.

т. 1, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЕКСАНДЭ́Р (Alexander) Дэнтан Юджын (н. 18.12.1917, Патомак, штат Ілінойс, ЗША),

амерыканскі генетык і селекцыянер раслін. Праф. (1963). Замежны чл. УАСГНІЛ (1970). Скончыў Ілінойскі ун-т (1941). З 1951 на агранам. ф-це гэтага ун-та. Навук. працы па тэарэт. і метадычных пытаннях генетыкі і селекцыі раслін. Распрацаваў генет. асновы селекцыі кукурузы. Стварыў некалькі дзесяткаў ліній і гібрыдаў высокаўраджайнай кукурузы з павышанай колькасцю незаменных амінакіслот і бялкоў.

т. 1, с. 243

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́ЛІШАЎ Япанчэ Вагізавіч (н. 24.11.1925, г. Чыстапаль, Рэспубліка Татарстан),

вучоны ў галіне оптаэлектронікі. Д-р тэхн. н., праф. (1985). Скончыў Харкаўскае вышэйшае авіяц.-інж. вучылішча (1958). З 1963 у ВНУ г. Харкаў, з 1973 у Бел. дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па аптычнай лакацыі і сувязі, лазерных сістэмах кіравання аб’ектамі, валаконна-аптычных тэлекамунікацыйных сістэмах.

Тв.:

Многоканальные системы передачи оптического диапазона. Мн., 1986.

т. 1, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬФВЕ́Н (Alfvén),

Альвен Ханес (н. 30.5.1908, г. Норчэпінг, Швецыя), шведскі фізік і астрафізік. Чл. Шведскай АН (1947), замежны чл. АН СССР (1958). Скончыў ун-т Упсалы (1934). З 1937 у Нобелеўскім ін-це фізікі, з 1940 праф. Каралеўскага тэхнал. ін-та (Стакгольм). Навук. працы па электрадынаміцы, фізіцы плазмы, касм. фізіцы і астрафізіцы. Развіў тэорыю ўзнікнення палярных ззянняў, геамагн. бур і Сонечнай сістэмы. Нобелеўская прэмія 1970.

т. 1, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПТЫМІСТЫ́ЧНАЯ ПЯЧО́РА,

карставая гіпсавая пячора на Украіне, на З Падольскага ўзвышша, у міжрэччы рэк Серэт і Збруч. Гарызантальная, месцамі шматпавярховая, з буйнымі гротамі (Зялёны, Перакрыжаванне, Геолагаў і інш.). Па агульнай працягласці падземных хадоў і галерэй (157 км) займае 1-е месца ў Еўропе і 3-е ў свеце. У зах. ч. — азёры. Карнізы, друзы, гіпсавыя кветкі, сталактыты, нацёкі. Трапляецца пячорны жэмчуг. Адкрыта ў 1966. Помнік прыроды. Спелеатурызм.

т. 1, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЦЕ́М’ЕЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 5.7.1928, в. Залацькова Вярэйскага р-на Маскоўскай вобл.),

бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1979), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі ін-т нар. гаспадаркі (1953). У 1953—58 у мін-вах гандлю і дзярж. кантролю БССР. З 1961 у Ін-це эканомікі АН Беларусі, з 1962 у Бел. дзярж. эканам. ун-це. Навук. працы па сац.-эканам. праблемах грамадскага харчавання.

т. 1, с. 534

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРЫФМЕТЫ́ЧНАЯ ПРАГРЭ́СІЯ,

паслядоўнасць лікаў (a1, a2, ..., an, ...), кожны наступны з якіх атрымліваецца з папярэдняга дадаваннем пастаяннага ліку d (рознасць арыфметычнай прагрэсіі). Напрыклад, 2, 5, 8, 11, ..., d = 3. Калі d>0 (d<0), то арыфметычная прагрэсія нарастальная (спадальная). Любы член арыфметычнай прагрэсіі вылічваецца па формуле an = a1 + d(n−1) ; сума Sn першых n членаў — Sn = n ( a1 + an ) / 2 .

т. 2, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСАБІ́СТЫЯ НЕМАЁМАСНЫЯ ПРАВЫ́,

суб’ектыўныя правы грамадзян, якія не маюць матэрыяльнага зместу і неаддзельныя ад асобы чалавека. Адрозніваюць 2 іх разнавіднасці: звязаныя з маёмаснымі правамі (напр., прадукцыя інтэлектуальнай творчасці, якая пры пэўных абставінах можа пераходзіць да іншых асоб па дагаворы з аўтарам, у парадку атрымання ў спадчыну; гл. Аўтарскае права, Спадчыннае права) і не звязаныя (іх адчужэнне ад асобы немагчымае, напрыклад, права на імя, гонар, годнасць).

т. 2, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРА́НАЎ Павел Аляксандравіч (28.7.1892, Масква — 17.5.1962),

савецкі батанік. Чл.-кар. АН СССР (1943), праф. (1928). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917). У 1920—44 у Сярэдняй Азіі (Ташкент, Памір), з 1944 у Гал. бат. садзе, з 1952 дырэктар Батанічнага ін-та АН СССР. Вывучаў флору Сярэдняй Азіі, анатомію горных раслін. Навук. працы па праблемах антагенезу і формаўтварэння раслін, комплексным бат. вывучэнні бавоўніку і вінаграду, гісторыі эмбрыялогіі раслін.

т. 2, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)