у старажытнагрэчаскай міфалогіі жанчына, створаная Гефестам па волі Зеўса з зямлі і вады ў якасці пакарання людзям за ўчынак Праметэя, які ўкраў для іх агонь з неба. Паводле міфаў, Афрадыта адарыла П. незвычайнай прыгажосцю, Гермес — спрытным розумам, хітрасцю і каварствам, Афіна — прыгожым адзеннем. Зеўс аддаў П. замуж за брата Праметэя, якому падараваў скрыню з чалавечымі заганамі. Нягледзячы на забарону, цікаўная П. адчыніла скрыню і выпусціла на волю ўсе заганы, ад якіх з таго часу пакутуе чалавецтва. Адсюль выраз «адчыніць скрыню Пандоры» — неабачлівым учынкам выклікаць шматлікія бедствы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́С, Аляксандр,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі і паэме «Іліяда» траянскі царэвіч, сын цара Прыяма і Гекубы. У спрэчцы Афрадыты з Герай і Афінайза званне прыгажуні прысудзіў перамогу Афрадыце. За гэта Афрадыта дапамагла яму выкрасці прыгажуню Алену, жонку спартанскага цара Менелая, што стала прычынай Траянскай вайны. У канцы вайны П. з дапамогай Апалона забіў грэч. героя Ахіла, але і сам загінуў. Вобраз П., асабліва сюжэт «суд П.», карысталіся папулярнасцю ў мастакоў і скульптараў (Л.Кранах Старэйшы, П.П.Рубенс, А.Канова і інш.).
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1995). Размешчана за 150 м на ПнУ ад в. Пашына Аршанскага р-на Віцебскай вобл., на левым беразе р. Дняпро. Уключае адклады позналедавікоўя паазерскага зледзянення (пяскі, жвір, галька); з’яўляецца апорным разрэзам. Ва ўступе І надпоймавай тэрасы ўскрываюцца адклады, багатыя выкапнёвымі рэшткамі жывёл — косці і зубы млекакормячых (15 відаў), ракавіны малюскаў (больш за 30 відаў), якія існавалі каля 15—10 тыс. гадоў назад, калі кліматычныя ўмовы дасягнулі найб. суровасці і пашырылася тундравая зона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫСКО́П (ад грэч. periskopeo гляджу вакол),
1) аптычная прылада для назірання за мясцовасцю з укрыццяў, траншэй, рубак, браніраваных машын (танкаў), падводных лодак і інш. З дапамогай П. вымяраюць гарыз. і верт. вуглы на мясцовасці і вызначаюць адлегласць да аб’ектаў, за якімі назіраюць.
2) Фатаграфічны аб’ектыў, які складаецца з дзвюх выпукла-ўвагнутых лінзаў, сіметрычна размешчаных адносна плоскасці дыяфрагмы, пастаўленай паміж імі. Выкарыстоўваюць у простых фотаапаратах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЎ, План,
рака на Украіне і ў Лельчыцкім р-не (ніжняе цячэнне) Гомельскай вобл., правы прыток р. Сцвіга (бас.р. Прыпяць). Даўж. 45 км, у т. л. на Беларусі 14 км. Пл. вадазбору 326 км², у т. л. на Беларусі 68 км². Пачынаецца за 4 км на ПнЗ ад в. Юрове Алеўскага р-на Жытомірскай вобл., цячэ па Жытомірскім Палессі, на Беларусі па нізіне Прыпяцкае Палессе. Вусце за 5 км на ПнЗ ад в. Дзяржынск. Рэчышча ў верхнім цячэнні слабазвілістае, на астатнім працягу каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́СТАШ-ДАБРАЛУ́ЦКАЕ БАЛО́ТА,
мяшанага (80%) і нізіннага (зах.ч., 20%) тыпаў у Ганцавіцкім і Лунінецкім р-нах Брэсцкай вобл. Сцёк з балота па Заазерскім канале (бас.р. Лань). Пл. 6,4 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 4,4 тыс.га. Глыбіня торфу да 5,9 м, сярэдняя 1,7 м. Запасы торфу больш за 11 млн.т. Невял. здабыча торфу на ўгнаенне. Асушана больш за 3 тыс.га, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай пл. лес з хвоі, вольхі, бярозы, растуць вярба, асокі. 1247 га балота ўваходзіць у Борскі біял. заказнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСАМА́ЧЫНСКАЕ ВО́ЗЕРА.
У Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нешчарда, за 10 км на ПдУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,48 км², даўж. больш за 2 км, найб.шыр. 320 м, найб.глыб. 6,2 м, даўж. берагавой лініі 4,76 км. Пл. вадазбору 4,17 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 5—10 м, на Пн участкамі невыразныя, параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пн тарфяныя, на З і Пд зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае, у паўн.зах. заліве сапрапелістае. Зарастае слаба. Выцякае ручай у р. Нешчарда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́СІЦА,
рака ў Латвіі і Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 51 км, у т. л. ў межах Беларусі 36 км. Пл. вадазбору 279 км², у т. л. на Беларусі 150 км². Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Пустыня Краслаўскага р-на Латвіі, вусце на мяжы з Латвіяй за 700 м на З ад в. Новае Сяло Верхнядзвінскага р-на. Цячэ ў межах Латгальскага ўзвышша. Рэчышча на тэр. Латвіі і 1 км на Беларусі каналізаванае, далей сярэдне звілістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДАВЕ́Ц,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у. бас.р. Дружнянка (выцякае з возера), за 16 км на ПдУ ад г. Браслаў. Пл. 0,28 км², даўж. 820 м, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 1,6 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 4,3 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 5—9 м (на З і У 3—4 м), пераважна разараныя, на З і У пад лесам. Берагі сплавінныя. Пойма шыр. 100—150 м, пераўвільготненая, парослая хмызняком. Дно сапрапелістае. Зарастае слаба. Упадаюць 3 ручаі.