факс

(ад лац. fac simile = рабі падобнае)

апарат для перадачы або прыёму адлюстравання, тэксту па каналах сувязі з атрыманнем яго копіі (факсіміле).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

факультэ́т

(ням. Fakultät, ад лац. facultas, -atis = здольнасць, магчымасць)

аддзяленне вышэйшай навучальнай установы, дзе вывучаецца пэўнае кола навуковых дысцыплін па пэўнай спецыяльнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фамілістэ́р

(фр. familistere, ад лац. familia = сям’я)

інтэрнат для рабочых, пабудаваны вучнем Ш. Фур’е Гадэнам па тыпу фаланстэра ў горадзе Гізе (Францыя).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фенамена́льны

(ад гр. phainomenon = тое, што з’яўляецца)

1) выключны, рэдкі, незвычайны; выдатны па сваіх якасцях;

2) які мае адносіны да феномена1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фізіянамі́ст

(фр. physionomiste, ад гр. physis = прырода + gnomon = які ведае)

асоба, якая па міміцы твару ўмее распазнаваць характар і ўнутраны стан чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хемара́са

(ад хема- + раса)

унутрывідавая таксанамічная катэгорыя на ўзроўні папуляцый або іх груп, якая істотна адрозніваецца па якой-н. характарыстыцы абмену рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хіратэ́рыі

(ад гр. cheir = рука + therion = звер)

жывёлы канца палеазою і пачатку мезазою, вядомыя па адбітках слядоў, што нагадваюць адбіткі рукі чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эліміна́цыя

(лац. eliminatio = выдаленне)

1) выдаленне, ліквідацыя чаго-н.;

2) мат. выключэнне невядомага з сістэмы ўраўненняў;

3) гібель арганізмаў па розных прычынах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эмігра́нт

(лац. emigrans, -ntis)

асоба, якая перасялілася са сваёй краіны ў чужую па палітычных, эканамічных, рэлігійных ці іншых прычынах (параўн. імігрант 1).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эпіцыкло́іда

(ад эпі- + цыклоіда)

мат. крывая, якая апісваецца пунктам акружнасці, што звонку датыкаецца да нерухомай акружнасці і круціцца па ёй без слізгання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)