саліфлю́кцыя

(ад лац. solum = глеба + fluctio = выцяканне)

спаўзанне ўвільготненых гліністых і пылаватых грунтаў грунтоў па схілах у працэсе іх прамярзання і адтавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

своп

(англ. swap = абмен)

аперацыя па абмену валюты на замежную з абавязацельствам зваротнага абмену праз пэўны тэрмін, якая ажыццяўляецца паміж цэнтральнымі банкамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

субстыту́цыя

(лац. substitutio = падстаноўка)

замяшчэнне аднаго іншым, звычайна падобным па ўласцівасцях, прызначэнню (напр. замена аднаго металу другім, аднаго гуку ў мове іншым).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

суперма́ркет

(англ. supermarket, ад лац. super = над + англ. market = рынак, продаж)

буйны магазін самаабслугоўвання па гандлю таварамі паўсядзённага попыту, пераважна спажывецкага; універсам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тайм-а́ўт

(англ. time out = паза часам)

прадугледжаны правіламі перапынак у спартыўнай гульні (напр. у баскетболе) па просьбе каманды або яе трэнера.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

та́ктык

(гр. taktikos = здольны парадкаваць)

1) спецыяліст па тактыцы, знаўца тактыкі;

2) перан. чалавек, які ўмее весці справу з карысцю для сябе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трабеку́лы

(лац. trabecula = невялікая бэлька)

пласцінкі ў рэчыве косці, перагародкі і цяжы, якія ўтвараюць каркас органа; пракладкі, па якіх праходзяць крывяносныя сасуды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трыктра́к

(фр. trictrac)

гульня, у якой двое гульцоў перасоўваюць па дошцы шашкі насустрач адзін другому адпаведна ачкам, што выпалі на падкідным кубіку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэтрагна́та

(н.-лац. tetragnatha)

павук сям. тэтрагнатавых, які жыве ў траве і хмызняках па берагах вадаёмаў; актыўны драпежнік, знішчае мух, пільшчыкаў, вусачоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фазмі́ды

(ад гр. phasis = з’яўленне, змена)

аднаклетачныя органы, размешчаныя па баках хваставога аддзела ў некаторых круглых чарвей, якія выконваюць асязальную датыкальную функцыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)