1) у дарэвалюцыйнай Расіі з 18 ст. ў шырокім сэнсе — усякае звальненне здзярж. службы (ваен. або цывільнай).
2) Поўнае вызваленне асоб афіцэрскага складу, прапаршчыкаў і мічманаў ад нясення ваен. службы па ўзросце, стане здароўя ці інш. прычынах; адзін з відаў звальнення з абавязковай ваен. службы.
3) У практыцы дэмакр. краін адстаўка ўрада (асобных яго членаў) або кіраўнікоў выканаўчай улады — складанне імі сваіх паўнамоцтваў у сувязі з вынясеннем ураду вотуму недаверу або ганьбавання, унутр. рознагалоссямі ва ўрадзе і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙКО́Ў Мікалай Якаўлевіч (22.2.1889, г. Бежацк Цвярской вобл., Расія — пасля 1945),
бел. мовазнавец, педагог. З 1913 выкладаў у навуч. установах Мінска. У 1922—28 вучоны сакратар слоўнікавай камісіі Інбелкульта і Ін-та мовазнаўства АН Беларусі. У 1930 беспадстаўна арыштаваны, вызвалены з акадэмічнай пасады. Аўтар артыкулаў па педагогіцы, бел. л-ры, лексікаграфічных прац. Выдаў «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (1924, з М.Гарэцкім), «Беларуска-расійскі слоўнік» (1925) і «Расійска-беларускі слоўнік» (1928, абодва з С.Некрашэвічам), «Практычны беларускі вайсковы слоўнік» (1927, з А.Бараноўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСЕ́НКА Яўген Піліпавіч (н. 25.7.1933, в. Хацкавічы Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў БСГА (1957). З 1967 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі, з 1990 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па тэхналогіях прыгатавання кармоў з выкарыстаннем высокабялковых кармавых культур і сіласавання кармоў з зернефуражных культур у сумесі з бабовымі. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана сістэма інтэнсіўнага вядзення лугапашавай гаспадаркі.
Тв.:
Перспективные технологии заготовки травянистых кормов. Мн., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НІНСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКАМАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ.
Дзейнічала зліст. 1941 да чэрв. 1942 у в. Калініна Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Падпольшчыкі (кіраўнікі І.Ф.Канцавой, Л.М.Кавальскі) прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, дапамагалі параненым чырвонаармейцам, трымалі сувязь змясц.партыз. атрадамі, удзельнічалі ў дыверсіях на Гомельскім вагонарамонт. з-дзе і чыг. вузле. У чэрв. 1942 пры спробе падарваць эшалон ворага з жывой сілай падпольшчыкі арыштаваны: 4 з іх павешаны, 8 закатаваны ў гомельскай турме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАПАЛІ́ТЫў біялогіі,
віды (або інш. таксоны) раслін і жывёл, якія трапляюцца амаль па ўсёй Зямлі. К. — арганізмы звял. адаптыўнымі здольнасцямі, шырокай экалагічнай пластычнасцю. На ўзроўні віду К. нямнога. З раслін — водныя і балотныя, напр., рагоз, раска, урэчнік, або пустазелле — драсён птушыны, мятліца аднагадовая, стрэлкі, трыпутнік вялікі і інш.; з жывёл — гар. верабей, шэры пацук, пакаёвая муха і інш. Часцей К. — таксоны больш высокага рангу. З раслін — злакі і складанакветныя, з жывёл — калаўроткі, прэснаводныя ракападобныя, ціхаходкі і інш.Гл. таксама Эндэмікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́КСІ (Craxi) Беціна (Бенедзета; н. 24.2.1934, г. Мілан, Італія),
італьянскі паліт. і дзярж. дзеяч, гісторык. Чл.Італьянскай сацыялістычнай партыі (ІСП; з 1952), яе ЦК (з 1957) і кіраўніцтва (з 1965), ген. (паліт.) сакратар ІСП (з 1976). Прыхільнік ідэй рэфармісцкага сацыялізму. Чл. муніцыпальнага савета Мілана (1960—70). Дэп. парламента (з 1968). Старшыня Савета Міністраў Італіі ў 1983—87. Прыцягваўся па справе аб карупцыі, у 1993 адышоў ад паліт. дзейнасці. Аўтар працы «Сацыялізм ад Сант’яга да Прагі» (1976) і інш.гіст. твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д «УДА́РНІК».
Засн. ў 1927 у Мінску як ф-ка «Адраджэнне» па выпуску металавырабаў, дзіцячых цацак і інш.З 1930 вагавы з-д «Ударнік». У Вял.Айч. вайну разбураны. У 1948—67 адноўлены на новай пляцоўцы. З 1975 у складзе Мінскага НВА «Дармаш», з 1991 — адкрытага акц.т-ва «Амкадор», з 1996 — прадпрыемства «Завод «Ударнік» ААТ «Амкадор». Асн. прадукцыя (1999): пагрузчыкі франтальныя аднакаўшовыя, пагрузчыкі-экскаватары, пагрузчыкі бесперапыннага дзеяння (для снегу і сыпучых матэрыялаў), шнэкаротарныя снегаачышчальнікі, навясное абсталяванне рознага прызначэння і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛА (Olah) Джордж (н. 22.5.1927, Будапешт),
амерыканскі хімік-арганік. Скончыў тэхн.ун-т у Будапешце. З 1957 у Канадзе, з 1964 у ЗША. З 1965 праф.Зах. рэзервовага ун-та (г. Кліўленд), з 1977 ва ун-це Паўд. Караліны (г. Лос-Анджэлес). Навук. працы па хіміі карбкатыёнаў, даследаванні механізму хім. рэакцый. Вынайшаў метад атрымання стабільных карбкатыёнаў з дапамогай звышкіслот. Атрымаў трохвалентныя карбкатыёны («карбеніевыя» іоны — вытворныя CH+3), даследаваў іх структуру, уласцівасці і рэакцыйную здольнасць. Нобелеўская прэмія 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́ДЗЕЛЬСКІ ЦУКРО́ВЫ КАМБІНА́Т.
Засн. ў 1947 у г.Скідзель Гродзенскага р-на як Бел. цукровы камбінат на базе Скідзельскага буракасаўгаса, Гродзенскай буракабазы і Бел. цукровага з-да (будаваўся ў 1946—51). Прадукцыю выпускае з 1951. У 1961 уведзены ў дзеянне цэх па вытв-сці лімоннай кіслаты з патакі. У 1993 здадзены ў эксплуатацыю тэхналагічны корпус з вытворчай магутнасцю 3 тыс.т цукру за суткі. З 1997 — адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (2001): цукар-пясок, лімонная кіслата, вапна таварная, патака.
нацыянальны герой Алжыра, палкаводзец, вучоны, аратар, паэт. Паходзіў з уплывовага феад. роду. У 1832—47 узначаліў паўстанне супраць франц. акупацыі Алжыра. У 1832 абвешчаны султанам Зах. Алжыра, прыняў тытул эміра. У 1847—52 зняволены ў Францыі. З 1855 займаўся багаслоўем у Дамаску. Аўтар прац павайск. справе, рэліг.-філас. трактата.