мастак-графік. У пач. 1830-х г. вучыўся ў Я.Рустэма. У 1835 заснаваў у Вільні літаграфскую майстэрню, дзе ілюстравалі свае кнігі Ю.Крашэўскі, Т.Нарбут, Ф.Бохвіц, Ю.Струміла, Я.Шымлер і інш. Сярод твораў Азямблоўскага — пейзажы, віды Вільні, літ. і бел. гарадоў, жанравыя замалёўкі, партрэты Рустэма, Ю.Франка, вял. князёў ВКЛ Альгерда, Жыгімонта II Аўгуста і інш.; літаграфія «Славянскі нявольнік» («Беларускі раб», 1840-яг.), якую А.Міцкевіч выкарыстоўваў як ілюстрацыю ў лекцыях аб прыгонным праве ў Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́ВА Галіна Аляксандраўна (н. 30.11.1928, Віцебск),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1991). У 1948 скончыла студыю пры т-ры імя Я.Коласа, у якім і працавала. З 1959 у т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных і драм. роляў: Маланка («Машэка» В.Вольскага), Ягадка («Амністыя» М.Матукоўскага), Кудрыцкая («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М.Чарота), Зуйчыха («Страсці па Аўдзею» І.Бутрамеева), Алена («Жаніцьба Бялугіна» А.Астроўскага), Нэлі («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага). Дзярж. прэмія Беларусі 1989 (за ролі ў радыёспектаклях «Хамуціус» паводле А.Куляшова і «Рыбакова хата» паводле Я.Коласа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ МЕТАЛУРГІ́ЧНЫ ЗАВО́Д (БМЗ). Дзейнічае ў г. Жлобін Гомельскай вобласці. Будаўніцтва пачата ў 1982, у 1984 пушчана 1-я чарга (электрасталеплавільны і сортапракатны цэхі), у 1987 — 2-я (комплекс металакорду), у 1991 — 3-я чарга. Працуе на металаломе. Дзейнічаюць 15 цэхаў. Супрацоўнічае з герм. фірмамі «Круп» і «Хет» — вытворцамі ліставой сталі. Прадукцыя (1994): металакорд для шын і пасаў (17,2 тыс.т), дрот стальны (9,9 тыс.т), сталь (711 тыс.т) гарачакатаная і катанка стальная, пракат стальны (656 тыс.т), вугалок стальны, швелер, розныя загатоўкі, накрыўкі метал. ўшчыльнікавыя.
С.А.Казак-Антаневіч.
Беларускі металургічны завод. Электрасталеплавільны цэх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Яніс (9.10.1906, г. Прэйлі, Латвія — 27.3.1983),
латышскі кампазітар, педагог. Нар.арт.СССР (1965). Скончыў Латв. кансерваторыю (1931, клас Я.Вітала), з 1944 выкладаў у ёй (праф. з 1955). З 1931 на радыё, у 1945—61 маст. кіраўнік муз. вяшчання Латв. радыё. Аўтар 21 сімфоніі (1933—83, у т. л. 6-я «Латгальская», 1949; 8-я, 1956, 13-я, 1969), 5 сімф. карцін і паэм, 3 канцэртаў для інструментаў з арк. (1938—59), камерна-інстр., вак., фп. твораў, музыкі да кінафільмаў і інш.Дзярж. прэмія СССР 1950, Дзярж. прэміі Латвіі 1959, 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІДЫ́ЛІЯ (ад грэч. eidyllion карцінка),
1) спакойнае, нічым не засмучанае, шчаслівае існаванне (часам — у іран. сэнсе).
2) У літаратуры жанравая разнавіднасць букалічнай паэзіі; верш з апісаннем спакойнага, сціплага жыцця звычайна на ўлонні прыроды. Стваральнік жанру стараж.-грэч. паэт Феакрыт. Яго І. вылучаюцца тонкасцю пачуццяў, майстэрствам адлюстравання быт. тыпаў і замалёвак прыроды, ідэалізацыяй побыту пастухоў, рыбакоў, сялян, што выклікала вял. колькасць перайманняў. У бел. паэзіі выкарыстоўваліся толькі ідылічныя матывы (вершы «Ціхі і сіні блішча над хатай...» М.Багдановіча, «Вясна», «Як я полем іду...» Я.Купалы, «Усход сонца», «Каханне» Я.Коласа і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ПАЛЬ,
3 стаянкі і крамянёвая майстэрня каменнага веку каля в. Опаль Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Стаянка 1-я належыць носьбітам свідэрскай культуры (9—5-е тыс. да н.э.), 2-я адносіцца да эпохі мезаліту (9—8-е тыс. да н.э.), 3-я — да нёманскай культуры (8—5-е тыс. да н.э.). Крамянёвая майстэрня адначасовая з 2-й стаянкай. Знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл, разцы, скрэблы, нажы, макралітычныя сякеры, трохгранныя пікі, скоблі, грубыя разцы, шмат крамянёвых адшчэпаў, нуклеусаў і інш. Каля 1-й стаянкі выяўлены рэшткі могільніка жал. веку з пахавальным абрадам трупаспалення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТАРЫ́ФМА [ад грэч. pan (pantos) усё + рыфма],
рыфма, заснаваная на суцэльнай сугучнасці не толькі канцавых, але і ўнутраных гукавых элементаў верша. Пашырана ў нар.-паэт. творчасці. У бел. паэзіі сустракаецца ў вершах Я.Купалы, В.Віткі, Р.Барадуліна і інш.
За годам год, за родам род, Што хвалі хмар, што плесні вод Па зменах змен, на ўсход, на сход, За родам род, за годам год. (Я.Купала. «За годам год») Верш, цалкам напісаны П., называецца пантарымам. Напр., «Рыфма пра каханне» Я.Сіпакова:
Знай, дужы вецер, абы не злая дзея, —
Знайду — жывеце, рабыня, у зладзея.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПЕ́ГАЎ ТЭА́ТР У ДЗЯРЭ́ЧЫНЕ.
Існаваў у 1786—91 у в. Дзярэчын Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. Праект т-ра быў створаны Я.С.Бекерам. Будынак быў крыжападобны ў плане, разлічаны на драўляныя канструкцыі, меў сцэну з чатырма планамі куліс і заднікам. Зала мела 7 радоў у партэры і 9 лож. Аўтарам дэкарацый да спектакляў таксама быў Бекер. У т-ры працавала капэла. Для т-ра мастак К.Атасельскі стварыў славутую заслону «Купанне Дыяны» (пасля 1776), якую пазней набыў антрэпрэнёр Д.Мараўскі для новага т-ра ў Вільні.
Праект Сапегаў тэатра ў Дзярэчыне. Арх.Я.С.Бекер. 1780-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭФТАЛІ́ТЫ, белыя гуны,
аб’яднанне ўсх.-іранскіх плямён (5—6 ст.), якія ўтварылі дзяржаву — т.зв. Эфталіцкае царства на тэр. Сярэдняй Азіі, Афганістана, Паўн.-Зах. Індыі і Усх. Туркестана (цяпер тэр. Кітая). Асн.тэр. іх дзяржавы, верагодна, знаходзілася ва Усх. Афганістане і Тахарыстане. У пач. 5 ст. Э. разгарнулі ваен. дзеянні супраць Сасанідаў дзяржавы, якую прымусілі плаціць сабе даніну, у 460-яг. пакарылі Паўн.-Зах. Індыю. Эфталіцкае аб’яднанне было нетрывалым і распалася пад ударамі войск інд., сасанідскіх і цюркскіх правіцеляў: у Індыі ў 530-яг., у Сярэдняй Азіі і Афганістане ў 560-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
май, ‑я і ‑ю, м.
1.‑я. Пяты месяц каляндарнага года.
2.‑ю. Абл. Першая зелень лісцевых дрэў, якой прыбіраюць хаты. Пракоп раздзеўся. Яму далі венік, пахучы, як май.Колас.А я Маю наламаю, Сваю хату прыбяру.І. Калеснік.
•••
Першае Мая — свята міжнароднай салідарнасці працоўных, устаноўленае кангрэсам 2‑га Інтэрнацыянала ў 1889 г.
[Лац. majus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)