КА́БА Генадзь Якаўлевіч (н. 5.6.1939, г. Варонеж, Расія),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Куйбышаўскі політэхн.ін-т (1961), дзе і працаваў. З 1967 у БДУ, адначасова (з 1989) у НДІфіз.-хім. праблем пры БДУ. Навук. працы пахім. тэрмадынаміцы арган. рэчываў, статыст. тэрмадынаміцы, тэрмадынамічным аналізе энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій.
Тв.:
Термодинамика и равновесия изомеров. Мн., 1986 (разам з Г.М.Роганавым, М.Л.Фрэнкелем);
Термодинамические характеристики реакций изомеризации. Мн., 1988 (з імі ж).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАС Андрэй Данілавіч (н. 6.11.1918, в. Майсееўка Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. журналіст. Засл. работнік культ. Беларусі (1975). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1955). У 1937—39 настаўнік у Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл.З 1944 рэдактар Ваўкавыскай раённай газ. «Заря», з 1946 старшыня Ваўкавыскага гарвыканкома, з 1948 уласны карэспандэнт, заг. аддзела, адказны сакратар, нам. рэдактара, рэдактар абл.газ. «Гродненская правда», нач. упраўлення па друку Гродзенскага аблвыканкома. З 1970 нам. рэдактара, у 1972—84 рэдактар «Сельской газеты».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА-ВЕ́НТА (La Venta),
буйнейшы цырыманіяльны цэнтр альмекаў на востраве ў вусці р. Танала (цяпер у штаце Табаска, Мексіка). Асн. збудаванні — піраміды з гліны (выш. да 35 м) і дапаможныя пабудовы, платформа і палацы, славутыя базальтавай скульптурай (5 велізарных чалавечых галоў па 10—13 т кожная), рытуальнымі вымасткамі з серпенцінавых блокаў, ахвярамі з разнога гагату. Выяўлена шмат дробнай пластыкі з нефрыту, жадэіту і гліны. Асн. пабудовы ўзведзены за 1000 г. да н.э. і разбураны праз 500—600 гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ПІВАВА́РНЫ ЗАВО́ДЗасн. ў 1865 у Магілёве
(яго уладальнік — купец Лекерт). Размяшчаўся ў мураваным будынку, у 1890 меў 2 паравыя машыны (72 к.с.),
у 1895 — паравы кацёл. У 1913 працавала 50 рабочых. У Вял.Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1961 з магутнасцю 1,4 млн. дал піва за год. У 1966 уведзены ў эксплуатацыю цэх па вырабе соладу магутнасцю 3300 т за год. З 1986 — участак № 1 Магілёўскага з-да напіткаў, з 1997 — цэх № 1 у дзярж.ВА «Магілёўаблхарчпрам».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАРЫ́ЦКАЯ МЕТАЛУРГІ́ЧНАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Адна з першых на Беларусі, дзейнічала ў 1768—90 ва ўрочышчы Рудня каля Маларыты Брэсцкай вобл.). Выпускала лемяшы, калёсныя восі, малаткі, кувалды, кухонныя прыборы. Мела вадзяныя рухавікі, домну для атрымання чыгуну змясц. руды, 2 домны для перапрацоўкі чыгуну ў сталь і 2 плавільныя печы для адліўкі форм з гатовага металу. На тэр. мануфактуры дзейнічаў медны з-дпа выпуску катлоў для вінакурэння. У 1780 працавала 180 рабочых, выпушчана 18 тыс. пудоў жалеза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ,
зімовы сорт яблыні селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Раянаваны па рэспубліцы з 1967.
Дрэва сярэднярослае з разгалістай і рэдкай кронай. Пладаносіць пасля пасадкі на насенных прышчэпах на 4—6-ы, на клонавых — на 2—3-і год. Зімаўстойлівы, устойлівы да шкоднікаў і грыбных захворванняў. Плады буйныя (каля 200 г), правільнай круглавата-канічнай формы. Афарбоўка зеленавата-жоўтая зчырв. румянцам у выглядзе палос і штрыхоў. Мякаць светла-жоўтая, дробназярністая, сакаўная, кісла-салодкая. Захоўваюцца да 3 месяцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНЕЛЬЕ́С Хуан Хуанавіч (8.4.1900, г. Херас, Іспанія — 25.8.1972),
іспанскі і рас. мікрабіёлаг і фармаколаг. Акад.АМНСССР (1969), чл.-кар. Акадэміі медыцыны Іспаніі. Скончыў Мадрыдскі ун-т (1921). З 1930 дырэктар Ін-та клінічных даследаванняў у Мадрыдзе, з 1936 нач.сан.-мед. службы Рэсп. арміі, потым статс-сакратар аховы здароўя Іспанскай рэспублікі. З 1939 у СССР. З 1943 у Ін-це эпідэміялогіі і мікрабіялогіі АМНСССР. Навук. працы пабіял. стандартызацыі фармацэўтычных і біяпрэпаратаў, сульфаніламідах, пытаннях лек. устойлівасці мікробаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕСКАЦЭ́ВІЧ Мікалай Міронавіч (н. 11.3.1941, в. Мінічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд.пед.н. (1989), праф. (1996). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1963). З 1965 у Бел.пед. ун-це (з 1985 заг. кафедры, з 1993 прарэктар). З 1999 узначальвае Рэсп.дзярж. інспекцыю сістэмы адукацыі Беларусі. Навук. працы па праблемах аптымізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, арг-цыі н.-д. работы ў ВНУ, сучасных методыках выкладання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САЛАМА́НДЭР»
(Salamander),
абутковая кампанія Германіі, найбуйнейшая ў Зах. Еўропе па выпуску абутку. Вырабляе таксама сродкі догляду абутку, скураныя вырабы, хімікаты, вырабы з фарфору, займаецца страхавымі і фін. аперацыямі, гандлем. Засн. ў 1885 як абутковая ф-ка І.Сігле, з 1930 — сучасная назва. Размешчана ў г. Карнвестгайм. Мае 11 з-даў, у т. л. 8 у Германіі, даччыныя фірмы ў Швейцарыі, Аўстрыі і Францыі. Занята ў вытв-сці 3,3 тыс. чалавек. На Беларусі працуе сумеснае з «С». прадпрыемства «Белвест».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЫЧО́К Васіль Барысавіч (н. 24.12.1956, г. Славута Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-рмед.н. (1999), праф. (2000). Скончыў Чарнавіцкі мед.ін-т (1980). З 1985 у Мінскім мед. ін-це, з 1989 у Бел.НДІ медыка-сац. экспертызы і рэабілітацыі (з 1999 дырэктар), адначасова з 2000 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні эфектыўнай комплекснай тэхналогіі рэабілітацыі хворых і інвалідаў.