Аддзяліць (перагародкай, плотам і пад.) што‑н. ад чаго‑н. Гаспадыня зачыніла дзверы і быццам адгарадзіла пакой ад усяго астатняга свету.Савіцкі.// Аддзяліць, з’яўляючыся перагародкай, перашкодай. Тут [на месцы, дзе балота злучалася з ручвом раўчука] павінна была вырасці высокая і моцная грэбля, якая адгародзіць балотца ад раўчука.Якімовіч.//перан. Абараніць засцерагчы ад чаго‑н. небяспечнага або непрыемнага. Да радаснага адчування ашчаслівіць і.. «адгарадзіць .. [Славу] ад усялякіх злых намераў» далучалася пачуццё патрэбы самому збыць з свае галавы ўсё гэта, ачысціцца ад усялякіх слядоў мінулага.Чорны.[Малашанка:] — Ты што ж... хочаш, каб я ад імя абкома адгарадзіў цябе ад крытыкі камуністаў?Шамякін.//перан. Пазбавіць сувязі з кім‑, чым‑н.; адасобіць. У той дзень Манцэвічу пачало здавацца, што яго адгарадзілі ад усяго свету.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Мець асаблівасці, рысы, якія адрозніваюць каго‑, што‑н. ад іншага (іншых), робяць непадобным на іншых; адрознівацца. [Сцяпан Уласавіч] амаль нічым не розніцца ад іншых дзядзькоў — ні гаспадаркай, ні адзеннем.Мележ.Публіцыстычнасць П. Глебкі розніцца ад мяккага лірызму Я. Купалы, ад эпічнай непаспешлівасці Я. Коласа.«Полымя».Сучасны варыянт песні «Ой, рэчанька, рэчанька» таксама розніцца ад змешчанага ў пятым томе «Люду беларускага».Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шатрава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад шатраваць.
2.узнач.прым. Падвергнуты шатраванню, ачышчаны ад абалонкі, ад шалупіння. Шатраваная пшаніца.// Прыгатаваны з зерня, падвергнутага шатраванню. Шатраваная мука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абка́паны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым.зал.пр.ад абка́паць.
абкапа́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым.зал.пр.ад абкапа́ць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заслязі́цца, ‑зіцца; зак.
Пачаць слязіцца. // Напоўніцца слязамі. І можа ад яго, ад ветру, заслязіліся вочы.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звастры́цца, звострыцца; зак.
Стаць вельмі тонкім, вузкім ад шматразовага вастрэння або ад доўгага ўжывання. Нож звастрыўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наку́саны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым.зал.пр.ад накусіць.
накуса́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым.зал.пр.ад накусаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)