umpteenth [ˌʌmpˈti:nθ] adj. infml э́нны (пра колькасць);

For the umpteenth time I tell you I don’t know. У соты раз я гавару табе, што не ведаю.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

venomous [ˈvenəməs] adj.

1. ядаві́ты (пра расліны, жывёлы і да т.п.)

2. fml зласлі́вы, злы; ядаві́ты; з’е́длівы;

a venomous look зласлі́вы по́зірк;

venomous criticism з’е́длівая кры́тыка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

viper [ˈvaɪpə] n.

1. ядаві́тая змяя́

2. lit. змяя́, гадзю́ка, га́дзіна (пра чалавека)

cherish/nurse/warm a viper in one’s bosom прыгрэ́ць змяю́ на грудзя́х

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Бу́кіш ’удар ілбом’ (Нас., Сцяц.), ’стукнуцца лбамі ў бойцы (пра бараноў)’ (Янк. III); букіш: (чорт) даў мне букіш пад ногі, што аж я перакінуўся (Федар., 1). Параўн. польск. дыял. bukisz ’тс’. Бясспрэчна, ад *bukati (параўн. бел. бу́кацца ’біцца лбамі’, рус. бу́каться). Бу́кіш < *buk‑yšь (суфікс *‑yšь). Зыходзячы з геаграфіі слова, можна думаць і пра запазычанне з польск. bukisz (якое па паходжанню гукапераймальнае, гл. Варш. сл., 1, 230).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́шмала, ву́шмълапра чалавека (звычайна пра хлопчыка) з насунутай на вочы шапкай’ (мядз., міёр., Малько, вусн. паведамл., З нар. сл.), ву́шмалы ’вушы’ («дам па вушмалах», КСП). Падабенства да літ. ãšmalas ’рукавіца з футра’, нягледзячы на семантычную аддаленасць, прымушае бачыць тут запазычанне, аднак сувязь з ву́ха, ву́шы не выклікае сумнення; экспрэсіўным характарам слова, відаць, тлумачыцца рэдкая суфіксацыя (інфікс ‑ма‑, як у таўсма́ты < тоўсты, параўн. вушлаты).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падга́лы ’тонкі, з падцягнутым жыватом (пра жывёлу)’ (Янк. 3.), ’тонкі’ (Сл. ПЗБ), ’прамы, высокі’ (Мат. Гом.), падга́лісты ’з доўгімі нагамі, цыбаты; высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны)’ (ТСБМ), ’тонкі, высокі з суччам наверсе’ (ТС, Некр.). Ад galъ (параўн. рус. дыял. га́лый ’голы, бязлесны’, прога́лина ’голае месца ў лесе’, а таксама польск. Podhale, podhalskiБрукнер, 133), звязанага чаргаваннем галосных з golъ ’голы’. Гл. Трубачоў, ЭССЯ, 6, 96.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашчэ́рыць ’выскаліць зубы’ (Касп., Бяльк.), ашчэрыцца (Яруш., Гарэц.), ашчыра́цца ’шчэрыць зубы; злавацца (пра чалавека)’ (Нас.), рус. дыял. ощерить(ся) ’моцна зазлаваць’, польск. oszczerzyć się ’вышчарыцца’, ст.-польск. oszczerzać się насміхацца’; сюды ж, нягледзячы на цяжкасці пры тлумачэнні пачатку слова, Фасмер (4, 504) услед за Міклашычам, 299, адносіць балг. оце́ря (зъби), оца́рвам. Да прасл. ščeriti, параўн. без змякчэння оске́рвацца ’нашатырвацца (пра сабаку)’ (Куч.), гл. шчэрыць ’выстаўляць, вышчараць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кля́ча1 ’худы заезджаны конь’ (ТСБМ, Жыв. сл.), таксама пра чалавека (Жыв. сл.). Укр. кляча, рус. кляча, ст.-рус. клѧча ’тс’. Усходнеславянская інавацыя. Да klęčati ’падаць на калені’ (гл. клякаць). Пра назву каня гл. Адзінцоў, 140.

Кля́ча2 ’бакавы брусок у рыбалоўнай сетцы, да якога яна прымацоўваецца зверху і знізу’ (ТС, Нар. словатв.). Параўн. укр. кляч ’тс’. Словаўтваральна да *klękja, якое ад klękati ’згінацца’ (ЕСУМ, 2, 471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ані́кават ’дурнаваты, прыдуркаваты’ (Нас., Гарэц.). Магчыма, ад уласнага імя Ані́ка (параўн. Ані́ка‑во́ін пра чалавека, які выхваляецца, ад імя героя старажытнарускага падання, які, хвалячыся сваёю непераможнасцю, выклікае на паядынак Смерць і гіне ў баі з ёй (ССРЛЯ)). Грэч. ἀνίκητος ’непераможны’. Далейшае семантычнае развіццё ’хвалько, які гіне’ > ’прыдуркаваты’ цалкам магчыма; параўн. рус. дыял. ани́ка‑смотро́кпра непрадбачлівага чалавека, ани́чка ’кплівая мянушка’ (СРНГ). Іншая магчымасць: сувязь з аніякі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахлю́стаць ’памыць (грыбы)’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да па‑ (< прасл. po-) і прасл. xlʼustati — гукапераймальнага дзеяслова (Трубачоў, Эт. сл., 8, 35). Параўн. бел. швянч. хлюшчзць ’моцна цячы (пра воду)’, рус. пск., цвяр. хлюстать ’(пра дождж) моцна біць у войны’, славінск. xlüstac ’ліцца, цячы з шумам’, польск. chlustać ’біць струменем’, н.-луж. hluskaś, в.-луж. khluskać ’ліцца з плёскатам’ і інш. Гл. таксама Слаўскі, 1, 67; Фасмер, 3, 248.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)