Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аплаці́ць, аплачу, аплаціш, аплаціць; зак., што.
Аддаць грошы за што‑н., у замен чаго‑н.; пакрыць якія‑н. выдаткі. Аплаціць працу.// Пагасіць што‑н., заплаціўшы адпаведную суму грошай. Аплаціць рахунак.// Даць плён, аддзячыць. [Кукуруза] добра аплаціла хлебаробам за іх працу.«Звязда».//перан. Страціць што‑н. (жыццё, шчасце і пад.) у імя чаго‑н. [Зарэччы:] Зарына! Ты лёс мой адзіны!.. Гатоў за цябе я памерці, Каханне жыццём аплачу!Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аслупяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Знерухомець ад моцнага ўзрушэння; анямець ад здзіўлення і інш. Раптам Гарпіна схамянулася і ўся аслупянела ад здзіўлення — гэта ж па радыё называлі яе імя, звярталіся да яе!Краўчанка.Усхапіўшыся, ён [Вайцех] сеў і аслупянеў адразу: недалёка, якраз насупраць яго, ля бярэзніку, дзесяткі два дзікоў калашмацілі мэдлікі пшаніцы, як толькі маглі.Пташнікаў.На дзядзьку-кухара глядзелі, Як бы яны [дзеці] аслупянелі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завары́цца, ‑варыцца; зак.
1. Настояцца ў вары. Чай заварыўся.
2. Стаць гатовым пасля залівання варам. Крухмал заварыўся. Цеста заварылася.
3. Знікнуць у выніку зваркі, заліўкі (пра шчыліны, пустоты ў металічных вырабах). Трэшчына заварылася.
4.Разм. Распачацца (пра што‑н. клапатное, непрыемнае). [Справавод] падумаў: «Няхай так і ідзе паперка ад імя сельсавета, .. [Ключынскі] і адказваць будзе, калі што заварыцца, а мы подпіс засведчым і ўсё».Галавач.
•••
Заварылася кашагл. каша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзе́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. падаць (у 1–3, 5–10 знач.).
2.Дзеяннепаводледзеясл. пасці (у 3, 5 і 9 знач.).
3. Страта добрага імя жанчынай; страта дзявоцтва. Розум і разважлівасць Міркіяна выключаюць якія б там ні было аб’ектыўныя фактары, што прывялі жанчыну да падзення.Майхровіч.
4.Спец. Нахіленасць у адносінах да гарызантальнай паверхні (пра зямлю, горныя пароды і пад.). Вугал падзення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАВІ́ЛАЎ Максім Андрэевіч (9.8.1903, г. Полацк — 11.7.1960),
ваенны дзеяч. Ген.-лейт. (1955). Скончыў Аб’яднаную бел.ваен. школу імяЦВКБССР (1927), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1936), Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1924. Удзельнік баёў каля воз. Хасан у 1938. У 1942—44 нач. штаба арміі Далёкаўсх. фронту. З 1944 у Генштабе Сав. Арміі. З 1954 нач. штаба Забайкальскай ваен. акругі, з 1956 у ваенна-навуч. установах.
казахскі акцёр і рэжысёр; адзін з пачынальнікаў нац. кіно. Нар.арт.СССР (1959). З 1933 у Казахскім т-ры драмы імя Аўэзава (Алматы). З 1940 у кіно. Выканаў ролю Джамбула ў аднайм. фільме; паставіў карціны «Паэма пра каханне», «Наш мілы доктар», «Зямля бацькоў», «Канец атамана» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1952 і Дзярж. прэмія Казахстана 1968. Імя. Айманава прысвоена кінастудыі «Казахфільм».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ ТЭ́ХНІКУМ ЛЁГКАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІімя В.Я.Чарнышова.
Засн. ў 1960 у г. Баранавічы, імя В.Я.Чарнышова з 1970. Спецыяльнасці (1995/96 навуч.г.): тэхналогія і канструяванне швейных вырабаў, тэхналогія тканіны, трыкатажу і нятканых матэрыялаў, ткацкая і трыкат.вытв-сць, прадзенне бавоўны і хім. валокнаў, тэхн. абслугоўванне і рамонт абсталявання швейнай вытв-сці. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАЎ Валерый Аляксандравіч (н. 16.10.1931, Кіеў),
расійскі скрыпач, педагог. Нар.арт. Расіі (1972). Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1956, клас Д.Ойстраха), з 1965 выкладае ў ёй (з 1983 праф.). З 1957 саліст Маскоўскай філармоніі. У рэпертуары скрыпічныя творы муз. класікі і сучасных кампазітараў. 1-я прэміі на міжнар. конкурсах імя І.Славіка і Ф.Ондржычака (Прага, 1956), імя П.Чайкоўскага (Масква, 1958).