Сістэма ўмоўных знакаў, сігналаў, якая выкарыстоўваецца для запісу або шыфраванай перадачы сакрэтных звестак. Тэлеграфны код. Сігнальны код. □ [Радыстка] заявіла, што надпісы зроблены асобым кодам і каб іх прачытаць, трэба мець «ключ».Карпюк.
[Фр. code.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фіна́нсы, ‑аў; адз.няма.
1.Сістэма грашовых адносін, а таксама сукупнасць усіх грашовых сродкаў, якія маюцца ў распараджэнні дзяржавы. Дзяржаўныя фінансы.
2.Разм. Грошы, грашовыя справы. Паненкі пачалі лічыць свае фінансы, але, убачыўшы мяне, змоўклі.Карпюк.
[Лац. financia — даход.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЛАКТЫ́ЧНЫ ГОД,
прамежак часу, за які Сонечная сістэма робіць 1 абарот вакол цэнтра Галактыкі. Складае каля 230 млн. зямных гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДУКЦЫ́ЙНЫЯ СІ́ЛЫ,
сістэма суб’ектыўных (працоўная сіла) і рэчыўных (сродкі вытворчасці) фактараў, неабходных для пераўтварэння рэчываў прыроды ў патрэбныя чалавеку прадукты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тары́фныкамерц. Taríf-;
тары́фная ста́ўка Tarífsatz m -(e)s, -sätze;
тары́фная зо́на Tarífzone f -, -n;
забаро́нная тары́фная сістэ́ма Prohibitívsystem n -s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
МАНДА́ТНЫЯ ТЭРЫТО́РЫІ,
агульная назва б. калоній Германіі і некаторых уладанняў Турцыі, перададзеных пасля 1-й сусв. вайны Лігай Нацый у кіраванне краінам-пераможцам на аснове мандата. Мандатная сістэма, уведзеная паводле Статута Лігі Нацый, фактычна ўяўляла сабой форму каланіяльнага панавання імперыяліст. дзяржаў і прыкрывала пераразмеркаванне імі каланіяльных уладанняў пераможаных дзяржаў. Кожная з М.т. мела свой статус, які ў многім залежаў ад дзяржаў — трымальнікаў мандатаў. Пасля 2-й сусв. вайны мандатная сістэма заменена сістэмай апекі ААН (гл.Апека міжнародная).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАДЭЗІ́ЧНЫЯ КААРДЫНА́ТЫ,
велічыні, якія вызначаюць становішча пунктаў на Зямлі і ў каляземнай прасторы адносна паверхні зямнога эліпсоіда — геагр. шырата, даўгата і вышыня пункта. Геадэзічную шырату і даўгату вылічваюць ад зыходнага пункта «Пулкава» метадам трыянгуляцыі, вышыню — ад нуля Кранштацкага футштока нівеліраваннем. Выкарыстоўваюцца і інш. сістэмы каардынат: для вызначэння геадэзічных каардынат пунктаў у прасторы — прамавугольная дэкартава сістэма каардынат з пачаткам у цэнтры зямнога эліпсоіда; для вызначэння планавага становішча пунктаў на параўнальна невял. аб’ектах — прамавугольная сістэма каардынат на плоскасці; для інж. работ — сістэма занальных плоскіх прамавугольных каардынат у праекцыі Гаўса—Кругера з пачаткам каардынат у пункце перасячэння восевага (сярэдняга) мерыдыяна шасціградуснай зоны з экватарам. Геадэзічныя каардынаты адрозніваюцца ад астранамічных некалькімі секундамі на раўнінных тэрыторыях і некалькімі дзесяткамі секунд у перадгорных і горных раёнах. Гэта абумоўлена адступленнем фігуры геоіда ад матэм. фігуры эліпсоіда.