Празмерна ўпэўнены ў самім сабе, у сваіх сілах і здольнасцях. [Горкі:] — Я не такі саманадзейны, каб думаць, што ўсё, што мною было сказана, вы слухалі з задавальненнем.«Маладосць».// Які адлюстроўвае празмерную ўпэўненасць у сабе, сведчыць пра яе. Саманадзейны тон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свяшчэннадзе́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Выконваць царкоўны абрад, адпраўляць набажэнства.
2.перан.звычайнаіран. Рабіць што‑н. урачыста і важна. — Вы толькі паглядзіце, — гаварыў Сямён, — з якім выглядам распісваецца ў ганарарнай ведамасці Васіль Агнёў! Хіба ж ён не свяшчэннадзейнічае?Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урабі́цца, ураблюся, уробішся, уробіцца; зак.
Разм.
1.ушто і без дап. Вымазацца, упэцкацца ў што‑н. [Варвара:] — Ой, дзядзька, дзе гэта вы так урабіліся?Місько.
2. Напрацавацца. [Гаспадыня:] — То, можа, вам ужо будзе сядзець, кладзіцеся... Нябось, уходаліся за дзень, урабіліся.Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ураджэ́нец, ‑нца, м.
Чалавек, які нарадзіўся ў якой‑н. мясцовасці, родам з якой‑н. краіны, горада і пад. Мікалай Міхайлавіч быў ураджэнцам Заходняй Беларусі, першыя гады яго маленства прайшлі пры панскім падняволлі.Хадкевіч.— Вы, напэўна, мясцовы ўраджэнец? — пытаюся я [у Высоцкага].В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хві́ля, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і хвіліна. У полымя бітвы ішлі вы [воіны] рашуча, А сэрца не знала ні хвілі спакою.Броўка.Усё жыццё.. [Тэкля] была загнана ўсімі, і калі нават бывалі хвілі радасці, то вочы не пакідалі выразу вечнага смутку.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цішэ́й,
1.Выш. ст.дапрысл. ціха.
2.узнач.выкл. Ужываецца як загад захоўваць цішыню, маўчаць. — Цішэй вы! — крыкнуў Грышка Гарачун.Рунец.— Цішэй, цішэй, — супакойваў Гена ўзрушаных акцябрат.Юрэвіч.
•••
Цішэй вады, ніжэй травы — пра вельмі спакойнага, нясмелага, ціхага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самочу́вствие самаадчува́нне, -ння ср.;
как ва́ше самочу́вствие? як вы сябе́ адчува́еце?, як ма́ецеся?;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БЕ́РЫНГАВА МО́РА,
паўзамкнёнае мора Ціхага ак. паміж Азіяй на З, Паўн. Амерыкай на У, Алеуцкімі і Камандорскімі а-вамі на Пд. Берынгавым прал. злучана з Чукоцкім м.Пл. 2315 тыс.км², найб.глыб. 5500 м. Залівы: Анадырскі, Брыстольскі, Нортан, Алютарскі. Самыя вял. а-вы: Св. Лаўрэнція, Нунівак, Прыбылова, Карагінскі. Берагі моцна парэзаныя, усх. — нізінныя, зах. — пераважна гарыстыя. Упадаюць рэкі Анадыр і Юкан. Клімат на Пн арктычны і субарктычны з адметнымі рысамі кантынентальнасці, на Пд умераны марскі. Т-ра паверхневых водаў у лютым на Пд 2 °C, на Пн ніжэй за -1 °C, у жніўні 5—6 °C на Пн і 9—10 °C на Пд. Большую ч. года ўкрыта плывучымі льдамі. Салёнасць 28—33‰. Прылівы на ПнЗ паўсутачныя, на астатняй плошчы — няправільныя паўсутачныя (да 8,3 м у Брыстольскім зал.). Берынгаву мору ўласціва з’ява свячэння мора. Рыбалоўства (ласасёвыя, камбала, селядзец, сайра, мінтай); промысел марскіх коцікаў, цюленяў. На берагах і астравах птушыныя «базары». Гал. парты: Анадыр, Правідзення (Расія), Ном (ЗША). Названа ў гонар В.Берынга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІКТО́РЫЯ (Victoria), Вікторыя-Н’янза, Укерэве,
возера ва Усх. Афрыцы, на тэр. Танзаніі, Кеніі і Уганды. Размешчана ў тэктанічным прагіне на выш. 1134 м. Пл. 68 тыс.км² (2-е па памерах прэснае возера свету). Даўж. 320 км, шыр. 275 км, найб.глыб. 80 м. Даўжыня берагавой лініі больш за 7 тыс.км; берагі пераважна нізінныя, пясчаныя, парэзаныя залівамі. Шмат астравоў агульнай пл. каля 6 тыс.км² (вял.в-аў Укерэве, а-вы Сесе). У Вікторыю ўпадае мнагаводная р. Кагера, выцякае р. Вікторыя-Ніл. Характэрны штормы. На в-ве Рубонда (Танзанія) нац. парк. Вікторыя — важны ўнутраны рыбапрамысловы раён. У фауне каля 100 відаў, з іх 64 віды эндэмічнага сям. храмісаў (з акунепадобных). Суднаходства. Асн. парты — Джынджа, Энтэбе (Уганда), Букоба, Мванза (Танзанія), Кісуму (Кенія). Возера злучана з узбярэжжам Індыйскага ак. чыгункамі Кісуму — Мамбаса і Мванза — Табора — Дар-эс-Салам. Адкрыта ў 1858 англ. падарожнікам Дж.Спікам. Названа ў гонар каралевы Вялікабрытаніі.