се́канс

(лац. secans = сякучы)

мат. адна з трыганаметрычных функцый вугла, роўная ў прамавугольным трохвугольніку адносінам гіпатэнузы да катэта, які прылягае да гэтага вугла.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трыпла́н

(ад гр. tri = трох + -план)

самалёт з трыма плоскасцямі крылаў, размешчанымі паралельна адна над другой па абодва бакі фюзеляжа (параўн. біплан, манаплан).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фенілалані́н

(ад феніл + аланін)

адна з незаменных амінакіслот, якая выяўлена ў арганізме чалавека, жывёл і раслін у свабодным стане і ў складзе бялкоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шызагані́я

(ад гр. schizo = раздзяляю, расшчапляю + -ганія)

адна з форм бясполага размнажэння ў прасцейшых і некаторых водарасцях, пры якім адбываецца шматразовае дзяленне ядра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзейны, энергічны; проціл. пасіўны. Актыўны член прафсаюза. □ Мэта савецкіх літаратараў адна — быць актыўнымі прапагандыстамі ідэй камуністычнай партыі. «Звязда».

2. Які хутка развіваецца. Актыўны працэс у лёгкіх.

•••

Актыўнае выбарчае права гл. права.

Актыўны рахунак гл. рахунак.

Актыўны баланс гл. баланс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закасцяне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Акамянелы, цвёрды, як костка. — А было так: зямля — цэмент. Нарогамі не ўгрызціся ў цвёрдую, закасцянелую цаліну. Бялевіч.

2. перан. Тое, што і закаснелы. — Ні адна вёска не была такая цёмная, закасцянелая ў забабонах і прымхах, як Стычыны. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лажэ́чнік, ‑а, м.

Абл. Планка з выразамі, у якія ўстаўляюцца лыжкі, нажы, відэльцы. Варанецкі стаяў і аглядаў небагаты [хатні] скарб.. За сталом дзве лавы — адна ад покуця ў адзін бок, другая — у другі. Зэдлік ля печы, на сцяне ў парозе драўляны лажэчнік. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неразме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які нельга размяняць, які не падлягае размену (пра грошы). Неразменная манета. // перан. Які застаецца заўсёды аднолькава каштоўным. Роздум, які ставіць задачы, напорыстая, скрупулёзная праца, якая іх вырашае, — вось адна з першасных нязменных і неразменных асноў паэзіі Багдановіча, яе стылю. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паля́на, ‑ы, ж.

Роўная бязлесная прастора, невялікі луг на ўскраіне або сярод лесу. Гэта адна з тых наднёманскіх вёсак, якія туляцца ў сасновых зацішках пры берагавых сакавітых палянах. Пестрак. Забалочаная паляна, акружаная з усіх бакоў цёмнай сцяною лесу, млела ад гарачыні. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўкапы́ 1, ж.

Палавіна капы ​1. У застаронках заставалася адна пацяруха ды з паўкапы старой леташняй саломы. Якімовіч.

паўкапы́ 2, ж.

Уст. Палавіна капы ​2, трыццаць штук. Паўкапы гуркоў. □ Аўтараў набралася больш, чым хто мог чакаць. Адных нататкаў-артыкульчыкаў напісалі з паўкапы. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)