імжа́ка, ‑і, ДМ ‑жацы, ж.
Абл. Імгла, імжа. Ды і само неба, наскрозь прамоклае, то выбухала бурным дажджом, то прасейвала, як праз сіта, золкую імжаку. Лынькоў. Восеньскі дзень слязіўся агіднай імжакай. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зале́ва, ‑ы, ж.
Абл. Заліўны дождж; лівень. Пагаслі ў вірах бліскавіцы, Залева прайшла па лясах. Калачынскі. Густая залева секла мяккае лісце дрэў, хвастала парканы і дахі, змывала з тратуараў бруд і пыл. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згнюсі́ць, згнюшу, згнюсіш, згнюсіць; зак., што.
Абл. Зглуміць, запэцкаць. Яшчэ і сама Тодарыха, замест таго каб паспачуваць Ганьцы ці памазаць ёй новую скібку, пасарамаціла яшчэ яе: — От бязрукая! Гэтакую скібку гэтак згнюсіць. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гару́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Абл. Невысокая горка, маленькі ўзгорак. Сцежка падымаецца ад саснячку на гарушку. Пташнікаў. Унізе, пад гарушкаю, пераліваецца цераз дарогі і сцежкі растопленае золата нівы. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абмы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
Абл. Памылка. Адным словам, думаў Васіль, абмылкаю вялікаю прыйшоў на свет гэты чалавек. Колас. Анупрэй згаджаўся, што ён віноўнік церні таварышамі, што ён зрабіў цяжкую абмылку. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рулі́, ‑ёў; адз. няма.
Абл. Страва, прыгатаваная з накрышанага хлеба ў малако ці ў падсоленую (з алеем) або падсалоджаную ваду. — Накрышы ў міску хлеба, нарэж цыбулі, гуркоў, налі расолу. Вось будуць рулі! Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасла́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Абл. Саслабець. Прынёсшы з гары журавін, маці і дасць і пакаштаваць. Па адной будзе класці сама ёй у рот, бо яна, Таня, не можа падняць рукі — саслабла. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́мала, ‑ы, ж.
Абл. Званок ці прыстасаванне, падобнае на званок, якое начэпліваецца жывёліне на шыю, калі яна пасецца ў лесе. Недзе паблізу на збродлівым кані зазваніла бомала ды следам тоненька заржала жарабятка. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жы́дкі, ‑ая, ‑ае.
Абл.
1. Вадзяністы, негусты. Жыдкі кісель. □ Па калодкі вязлі калёсы ў жыдкую гразь. Нікановіч.
2. Рэдкі, негусты. У госця былі жыдкія чорныя вусы. Самуйлёнак.
3. Тонкі і гібкі. Жыдкі дубец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жытло́, ‑а, н.
Абл. Жыллё. [Няваду] здзівіла цішыня ў мястэчку, зноў як бы ўсе пакінулі сваё жытло. Чорны. У хаце пахла аўчынамі, шкуркамі, свежым хлебам і ўсім тым, чым пахне звычайнае чалавечае жытло. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)