заглу́хнуць гл. глухнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заглу́шваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і глушыць (у 2 знач.).

З. гукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заглушы́ць гл. глушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заглыну́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зак., каго-што (спец.).

Пра рыбу: праглынуць.

Шчупак заглынуў жыўца.

|| незак. заглы́тваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

загляда́цца і загля́двацца гл. заглядзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заглядзе́нне, -я, н. (разм.).

Пра тое, на што можна заглядзецца, чым можна залюбавацца.

Цвітуць вішні — адно з.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заглядзе́цца гл. загледзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

загляну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -леняце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. Хутка або крадком паглядзець куды-н., глянуць з мэтай даведацца, высветліць што-н.

З. у вочы.

З. у кнігу.

2. Зайсці куды-н. мімаходам, на кароткі час (разм.).

З. да сябра.

|| незак. загляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

загнаі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -но́іцца; зак.

Пачаць гнаіцца, пакрыцца гноем.

Рана загнаілася.

Вочы загнаіліся.

|| незак. загно́йвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

загнаі́ць, -наю́, -но́іш, -но́іць; -но́ены; зак., што (разм.).

Даць чаму-н. загнаіцца.

З. рану.

|| незак. загно́йваць, -аю, -аеш, -ае.