Выцягнуўшыся, на ўсю даўжыню, на ўвесь рост. [Рыгор] заняў сваё месца, спачуваюча паглядзеўшы на вёрткія лаўкі, дзе ўрасцяжку ляжалі Ромусь і Генрык.Гартны.// Напружваючы сілы (пра коней).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утаўчы́ся, утаўчэцца; утаўкуцца; пр. утоўкся, утаўклася, ‑лося; зак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уто́мна,
Разм.
1.Прысл.ад утомны.
2.безас.узнач.вык.Пра стан утомы, стомленасці. Зосі стала неяк не па сабе, нудна і ўтомна, пачаў марыць сон.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чамярва́, ‑ы, ж.
Абл.Пра вялікую колькасць дзяцей. — От, чамярва, — быццам жалячыся, ужо гаварыў стары мне. — Ці ты крычы, ці ты прасі іх [дзяцей] — усё роўна ратунку няма.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ды́ґаць ’моцна біцца (пра сэрца)’ (Сцяц.). Выбухное ґ сведчыць пра запазычанне. Параўн. польск.dygać ’трасціся’ (аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 185; дзіўна, што Слаўскі, там жа, бел.ды́ґаць ставіць у адзін рад з польск. словам і не ставіць нават пытання аб магчымасці запазычання). Калі праўда, як мяркуе Слаўскі (там жа), што ў аснове дзеяслова ляжыць выклічнік тыпу dygu!, dyk!, можна думаць і пра самастойнасць бел. лексемы (ды́ґаць < *дыкаць з азванчэннем інтэрвакальнага ‑к‑ > ‑ґ‑). У Насовіча ды́гаць ’прысядаць, рабіць рэверанс; павольна, нібы прысядаючы, ісці’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 198) дапускае магчымасць запазычання з польск., але і роднаснасць з іншымі слав. формамі (прасл.*dygati). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 557.