расхрыста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Расхінуць шырока на сабе адзенне. Чаго ты расхрыстаўся? // Шырока расхінуцца (пра адзенне, часткі адзення). Крыссе .. [Анісімавага] кажуха расхрысталася і блыталася ў нагах. Сачанка. [Каліберда], відаць, не сачыў за сабою, бо адзенне было страшэнна неахайнае, брудны каўнер.. расхрыстаўся. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рунь, ‑і, ж.
Усходы, пасевы азімых культур. Пасля дажджоў на полі дружна паднялася зялёная рунь. Навуменка. Ужо засыпаў на бярозах майскі жук, ліст убраўся ў сілу, а на палетках вырасла маладая рунь. Лупсякоў. Статак пагналі за выган, на жытнёвую рунь. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыхт, ‑у, М ‑хце, м.
Разм. У выразе: рыхт у рыхт — таксама, дакладна так або такі самы, дакладна такі. На крок за .. [Іванам] двое спадарожнікаў, такіх жа барадатых .. і ўзброеных рыхт у рыхт, як іхні правадыр, моўчкі пазіралі на пазаміраўшых ад цікавасці вучняў. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
салдафо́н, ‑а, м.
Разм. пагард. Ваенны, інтарэсы якога не выходзяць за межы вузкапрафесійных заняткаў і ведаў; грубы, абмежаваны, некультурны чалавек. Маладая заходнебеларуская сялянка Раіна, першая красуня ў аколіцы, парвала дружбу са сваім равеснікам Васілём ды сышлася з польскім асаднікам, ганарлівым салдафонам. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́верны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Паўночны (пра вецер); халодны з рэзкім пранізлівым ветрам (пра пагоду). На дварэ за вугламі па-воўчы скавытаў халодны сіверны вецер. Нікановіч. Пазней.. [Аляксей] бачыў сіверную, віхурную зіму пад Сталінградам у новай танкавай брыгадзе, якая яшчэ не была ў баях. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарэ́й,
1. Выш. ст. да прысл. скора.
2. прысл. Ужываецца для супастаўлення ў сказах з параўнальным зваротам у значэнні: а) больш. Ён скарэй падобны на маці, чым на бацьку; б) лепш. Чым скарэй, тым лепш.
3. Скарэй за ўсё — напэўна, больш пэўна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́так, ‑тку, м.
Разм. Тое, што вынікае з чаго‑н.; вывад. [Богут:] — Так, так, васпане мой ласкавы: плаціць за хату трэба мне, Раз вы жывеце ў ёй, а не — Дык скутак будзе нецікавы. Колас. Арышт, допыты, канвой — гэта было ўступам, а астрог — скутак. Гартны.
[Польск. skutek.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сплаці́ць, сплачу, сплаціш, сплаціць; зак., што.
Разм. Аплаціць, унесці плату, кампенсацыю за што‑н. Каб не блытаць бухгалтэрыю, я сплачу ўвесь доўг адразу. Дубоўка. [Проннікаў:] — Паны суддзі, хоць я ў гэтай справе і не вінаваты, але згодзен сплаціць Зацэпіну чацвёртую частку шкоды. Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухазе́мны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да сухазем’я, пражывае на сухазем’і. Сухаземныя жывёлы. □ Няхай .. [Галя] пабачыць, што хоць .. [Русіновіч] і сухаземны чалавек, вырас на сушы, і ў лодцы сядзіць мо які пяты раз, аднак і ён умее веславаць не горш за яе, рыбачку. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцясні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Пацясняючы, пазбавіць прасторы, зрабіць меншымі прастору, месца, якое занята кім‑, чым‑н. Каб яшчэ больш сцясніць пазіцыю і не даць палякам разгарнуцца для бою, Букрэй загадаў заваліць дарогу за грэбляю, каб конніца не магла праскочыць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)