зага́слы, -ая, -ае.

Які перастаў гарэць, свяціць, патухлы.

Загаслыя галавешкі.

Загаслыя вочы (перан.: стомленыя).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зага́снуць гл. гаснуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

загасці́цца, -гашчу́ся, -го́сцішся, -го́сціцца; зак. (разм.).

Надта доўга прабыць у гасцях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

загатава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́ецца; зак.

Закіпець, зрабіцца кіпячоным, гатовым для ўжывання.

Чай загатаваўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

загатава́ць¹, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што і чаго (разм.).

Стварыць запас чаго-н., нарыхтаваць.

З. дроў на зіму.

|| незак. загато́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

загатава́ць², -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што і каго.

Давесці да кіпення, закіпяціць.

З. ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

загато́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. загатаваць¹.

2. мн. -і, -то́вак. Паўпрадукт у розных галінах вытворчасці, які патрабуе далейшай апрацоўкі.

|| прым. загато́вачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

загато́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Тое, што і нарыхтоўшчык (разм.).

2. Той, хто робіць загатоўкі (у 2 знач.).

|| ж. загато́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

загаці́ць гл. гаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

за́гваздка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Спецыяльны шпень, які ўстаўляецца ў дзірку калёснай восі, каб не спадалі колы, або такое прыстасаванне для замацавання якой-н. дэталі.

2. перан. Перашкода, замінка.

Дык вось у чым з.