фрыго́льдэры
(англ. freeholders, ад free = вольны + holder = трымальнік)
катэгорыя землеўладальнікаў у сярэдневяковай Англіі, якія валодалі зямлёй пажыццёва або спадчынна на падставе феадальнага вольнага трымання (параўн. капігольдэры, мізгольдэры).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фрэатафі́ты
(ад гр. phrear, -atos = калодзеж + -фіты)
расліны, якія існуюць за кошт вільгаці грунтавых водаў дзякуючы глыбока пранікаючай у грунт карнявой каранёвай сістэме (напр. люцэрна, вярблюджая калючка).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
халікатэ́рыі
(ад гр. chaliks, -ikos = галька + therion = звер)
група млекакормячых, якія знешне нагадвалі коней, але з больш доўгімі пярэднімі нагамі і кіпцюрамі замест капытоў; жылі ў палеагене.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цыркумваляцы́йны
(ад лац. circumvallo = акружаю валам)
які мае адносіны да замкнутай лініі ўмацаванняў вакол асаджанай крэпасці, якія будаваліся тымі, хто асаджаў, каб перашкодзіць праціўніку атрымаць падмацаванні звонку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шэ́дула
(англ. schedule = апісанне, ад лац. schedula = лісток паперы)
разрады, на якія падзяляюцца крыніцы даходу пры абкладанні іх падаходным падаткам у некаторых краінах (Англіі, Італіі і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эквівале́нт
(лац. aequivalens, -ntis = раўназначны, раўнацэнны)
1) што-н. раўназначнае чаму-н., здольнае поўнасцю замяніць яго;
2) тавар, які выражае вартасць іншых тавараў, на якія ён абменьваецца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эўкарыёты
(ад гр. eu = добра + karyon = ядро)
арганізмы, якія ўтрымліваюць у сваіх клетках марфалагічна аформленае ядро (адна- і мнагаклетачныя раслінныя і жывёльныя арганізмы і грыбы); параўн. пракарыёты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ву́згалаўе ’падушка (у возе)’ (БРС); ’накладка на пярэднюю вось воза пры перавозцы бярвення’ (Шат.; лях., Янк. Мат.), вузгало́ўе ’частка воза — драўляны брусок над пярэдняй воссю’ (карэліц., Янк. II). Тэрміналагічнае значэнне другаснае, узнікшае шляхам пераносу слова з бытавой сферы; параўн. узгало́ўе ’месца ў галавах’ і пад. утварэнні ў слав. мовах, якія могуць мець і больш канкрэтныя значэнні: укр. узголо́вʼя ’тс’, польск. wezgłowie ’падушка’, славен. vzglȃvje, серб.-харв. у̀згла̄вље ’месца ў галавах’ і ’падушка’, балг. въ́зглаве ’падушка’ і інш., што дазваляе рэканструяваць прасл. vъz‑golvьje ’ўзгалоўе; падушка’. Параўн. вузгал, вузгалавак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Любе́знік 1, любі́знік ’нагаворнае зелле, якім прычароўвалі хлопца да дзяўчыны’ (Сцяшк., Багд., Шн. 3, Касп., Шат., ТС), любізнік ’злая істота’ (Інстр. II), браг. любіснік ’любіста’ (Мат. Гом.) — у выніку кантамінацыі назваў раслін, якія ўзыходзяць да ⁺любезны (польск. lubiezny, lubieżny, рус. любезный): польск. lubieznka, lubieżnka ’стальнік, Ononis arvensis L.’ і lubeznka ’жаўтазель, Genista L.’, — і назваў расліны любі́ста (любі́сцік), ’Levisticum officinale Koch.’ Гл. яшчэ любі́ста, любі́сцік.
Любезнік 2 ’палюбоўнік, каханак’ (ТС), ст.-польск. lubiezny, славен. ljubêznik, серб.-харв. ljūbeznik, љу̀безник ’тс’, ’сябар’. Прасл. lʼubezьnikъ (Трубачоў, Эт. сл., 15, 170).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лёс 1 ’доля, умовы далейшага існавання’, ’сутыкненне, збег абставін, акалічнасцей’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп.), ’жэрабя’ (драг., Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. лиосъ ’лёс, жэрабя’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. los, якое з с.-в.-ням. lōȝ ’лёс, доля, прызначэнне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 193; Кюнэ, Poln., 73; Чартко, Бел. лінгв. зб., 152; Слаўскі, 4, 333). Сюды ж гродз. лёсы ў выразе: лёсы на кій мераць ’рабіць выбар’ (Нар. словатв.), смарг. лёсы ’паперкі з нумарамі, якія выцягваюць пры жараб’ёўцы’ (Сцяшк. Сл.).
Лёс 2 ’вузкі прамежак, лаз’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.). Да лёз (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)