раскула́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што (гіст.).

Пазбавіць заможных сялян (кулакоў) зямлі, сродкаў вытворчасці і палітычных правоў.

|| незак. раскула́чваць, -аю, -аеш, -ае; наз. раскула́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расстры́гчы, -рыгу́, -рыжэ́ш, -рыжэ́; -рыжо́м, -рыжаце́, -рыгу́ць; -ры́г, -гла́; -рыжы́; -ры́жаны; зак., каго-што.

Пазбавіць духоўнага сану або манаства.

|| незак. расстрыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расстрыжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растачы́ць³, -тачу́, -то́чыш, -то́чыць; -то́чаны; зак., што.

Прытачыўшы, зрабіць шырэйшым.

Р. спадніцу.

|| незак. расто́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расто́чванне, -я, н. і расто́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцюкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

Развязаць, распакаваць цюк.

Р. сена.

|| незак. расцюко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расцюко́ўванне, -я, н. ірасцюко́ўка, -і, ДМ -ко́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак., што.

Раз’яднаць (счэпленае).

Р. вагоны.

|| незак. расчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расчэ́пка, -і, ДМ -пцы, ж. і расчапле́нне, -я, н. (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшнурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., што.

Развязаць зашнураванае.

Р. чаравікі.

|| незак. расшнуро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расшнуро́ўванне, -я, н. і расшнуро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

1. Вывяргаць ротам прынятую ежу, ванітаваць.

2. Моцна ікаць.

|| аднакр. рыгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. рыга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыпе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пі́ць; незак.

Утвараць рып, скрыпець.

Падлога рыпіць.

Боты рыпяць.

Пад нагамі рыпіць снег.

|| аднакр. ры́пнуць, -не; -ні.

|| наз. рыпе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самабічава́нне, -я, н. (кніжн.).

1. Прычыненне сабе фізічных пакут, выкліканае рэлігійным фанатызмам.

2. перан. Суровае асуджэнне сябе, сваіх памылак, паводзін і ўчынкаў у выніку ўсведамлення іх нікчэмнасці, агіднасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самавы́значыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

Вызначыць сваё месца ў жыцці, у грамадстве, усвядоміць свае грамадскія нацыянальныя інтарэсы і пад.

|| незак. самавызнача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. самавызначэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)