помнік бел. перакладной л-ры. Папулярны рыцарскі раман. Перакладзены на бел. мову ў 2-й пал. 16 ст. з сербскай крыніцы (апошняя з італьян. арыгінала). Бел. пераклад збярогся ў Пазнанскім рукапісным зборніку. У аснове твора — паэт. кельцкая легенда пра ўзнёслае каханне рыцара Трыстана і каралевы Ізольды (у бел. рэдакцыі — Трышчана і Іжоты), што ў шматлікіх літ. апрацоўках на працягу стагоддзяў бытавала сярод народаў Еўропы. «Аповесць пра Трышчана» — класічны ўзор жанру рыцарскага рамана, пабудаванага на авантурна-прыгодніцкай фабуле і любоўнай інтрызе. Гал. герой — ідэальны рыцар, якіслужыць прыгожай даме і праводзіць свой час у няспынных прыгодах і рыцарскіх турнірах. У барацьбе за прыгожую Іжоту, дачку ірландскага караля, якую герой здабывае ў паядынках з рознымі сапернікамі свайму дзядзьку, каралю Марку, Трышчан выходзіць пераможцам. Аднаго ён не можа пераадолець — сваіх пачуццяў да Іжоты. Каханне прыносіць героям вял. пакуты: Іжота належыць каралю Марку, сеньёру Трышчана, і становіцца яго жонкай. У зах.-еўрап. версіях легенды зроблена спроба знайсці выйсце: гал. герой жэніцца на другой Ізольдзе. Аднак такі ўчынак прыносіць новыя пакуты закаханым. Усёпаглынальная любоўная страсць паскарае заўчасную смерць гал. герояў. Фінал твора гучыць як гімн вял. каханню. У бел.-сербскай «Аповесці пра Трышчана» падзеі заключнай часткі выкладзены інакш: Трыстан не жэніцца з другой жанчынаю, а застаецца верны сваёй каханай да канца, дзеянне ў творы не даведзена да трагічнага фіналу. У бел. апрацоўцы асн. ўвага сканцэнтравана на апісанні незвычайных прыгод, паядынкаў і рыцарскага гераізму Трышчана; аптыміст. канец лепш стасуецца з агульнай ідэйна-маст. канцэпцыяй аповесці, у якой, насуперак аскетычным прынцыпам хрысціянства, апяваюцца пачуцці і перажыванні чалавека, яго зямныя радасці і страсці, паэтызуецца пераможная сіла кахання. «Аповесць пра Трышчана» — унікальны слав. варыянт літаратурнай апрацоўкі славутай легенды, каштоўны помнік бел.літ. мовы 16 ст. Перакладзена на сербскахарвацкую (Бялград, 1966), англ. (Лідс, 1977; Нью-Йорк, 1988), італьян. (Фларэнцыя, 1983) мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЧЫ́ННАСЦЬ, каузальнасць,
адна з форм узаемасувязі і ўзаемадзеяння з’яў, дзе адна з іх — прычына — абумоўлівае і з неабходнасцю параджае іншую з’яву — вынік (гл.Прычына і вынік). Кожная з’ява мае прычыну і адначасова яна з’яўляецца прычынай інш. з’явы; або, наадварот, без прычыны нішто не паяўляецца. Прычына і дзеянне ўтвараюць ланцуг, які цягнецца з мінулага, пранізвае сучаснае і знікае ў будучым. Таксама прычына распадаецца на знешнія абставіны, унутр. ўмовы і ўзбуджэнне, што служыць непасрэднай прычынай дзеяння. Напр., калі порах сухі (абставіны) і мае адпаведныя інгрэдыенты (умова), то дзякуючы ўдару (узбуджэнне) ён загарыцца (дзеянне). У гісторыі філасофіі прынцып П. сфармуляваны Дэмакрытам, а як строга прычынная сувязь з’яў — стоікамі і Эпікурам. Суб’ектыўны ідэалізм не прызнае аб’ектыўнага характару П. і зводзіць яе да паслядоўнасці адчуванняў (Д.Юм) або сцвярджае, што П. — апрыёрная катэгорыя чалавечага розуму, якая прыўносіцца ў хаатычны свет з’яў (І.Кант). Аб’ектыўны ідэалізм (Г.Гегель, неатамісты) лічыць канчатковай прычынай з’яў сусв. дух, або Бога (гл.Індэтэрмінізм), але не адмаўляе дэтэрмінізм. Дыялектычны матэрыялізм прызнае аб’ектыўны і ўсеагульны характар П., яе складанасць, зменлівасць, шматзначнасць. А.Шапенгаўэр вылучаў 3 формы П.: ва ўласным сэнсе (для неарган. свету), раздражненне (у арган.-раслінным жыцці) і матыў (ва ўчынках адушаўлёных істот). Дж.Міль, Г.Спенсер і інш. імкнуліся растлумачыць П. на аснове толькі вопыту, з дапамогай індукцыі. Пазітывізм (А.Конт, Р.Авенарыус, Э.Мах і інш.) замянілі паняцце «П.» паняццем функцыянальнай залежнасці, паняцце прычыны — «умовамі».
Прычынна-выніковыя сувязі бываюць непасрэдныя і апасродкаваныя, агульныя і найбліжэйшыя, гал. і негалоўныя, унутр. і знешнія, аб’ектыўныя і суб’ектыўныя і інш. Узнікае складаная сетка прычынна-выніковых сувязей, якія пераплятаюцца і выклікаюць універсальнае ўзаемадзеянне. З’явы прыроды наз. прычынна-тлумачальнымі, а сувязі паміж імі — адпаведнымі прычыннасці прынцыпу, таму што ў адносінах да гэтага прынцыпу разглядаецца аб’ектыўная прадметная сувязь, якая не можа супярэчыць вынікам даследаванняў прыродазнаўчых навук. Пры вывучэнні такіх сувязей шырока выкарыстоўваюцца эксперым. даследаванні, матэм. апарат, раскрываюцца магчымы, або статыстычны характар прычынна-выніковых сувязей у прыродзе ці сферы сац.-эканам., грамадскіх працэсаў. На аснове П. арганізуецца матэрыяльна-практычная дзейнасць чалавека, выпрацоўваюцца навук. прагнозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕГАЎБО́РАЧНЫЯ МАШЫ́НЫ,
машыны для выдалення снегу з палатна аўтамаб. дарог, чыг. і трамвайных пуцей, аэрадромаў, вуліц, плошчаў і тратуараў. Падзяляюцца на снегаачышчальнікі, снегапагрузчыкі і пуцявыя С.м.
Снегаачышчальнікі дарожныя бываюць мех. (плужныя, плужна-шчотачныя, ротарныя, шнэкаротарныя) і цеплавыя (газаструменныя); на пнеўмаколавым (аўтамабілі, трактары, колавыя цягачы, прычэпы і паўпрычэпы) і гусенічным хаду. Плужныя (адна- і двухадвальныя) выкарыстоўваюць для патрульнай снегаачысткі; плужна-шчотачныя — для поўнага выдалення снегу з пакрыцця ссоўваннем асн. снегавой масы ў бок адвалам і змятання астатняга ўшчыльненага снегу шчоткай; ротарныя — для кідання снегу на 5—20 м (рэжучым дыскам або фрэзай-ротарам) за межы землянога палатна; плужна-ротарныя — для патрульнай ачысткі кідальным ротарам (да 15 м), снег да якога падаецца плугам; шнэкаротарныя — для выдалення значных снегавых мас на 30—35 м; газаструменныя — для ачысткі ад снегу дарог і аэрадромаў пры таўшчыні снегавога покрыва да 0,2 м газаструменным, газаструменна-мех., газаструменна-шчотачным уздзеяннем на снег. Чыгуначныя снегаачышчальнікі бываюць плугавыя, фрэзерныя, ротарныя. Рабочы орган устаноўлены ў пярэдняй частцы (у плугавых з двух тарцоў) вагона, які падштурхваецца лакаматывам. Снегапагрузчыкі прызначаны для пагрузкі снегу з валоў або куч у трансп. сродкі, некаторыя з іх могуць грузіць пясок, хларыды і інш. сыпкія матэрыялы. Зманціраваны на спец.аўтамаб. або трактарныя шасі, рабочы орган мае сілкавальнік лапавага тыпу (ці фрэзерны) і скіпавы коўш або скрабалкавы канвеер (элеватар). Пуцявыя ўборачныя машыны ачышчаюць тэр.чыг. станцый ад снегу і смецця. Рабочы орган іх — ротар з гнуткімі лопасцямі, крылы, ледасколвальнае прыстасаванне, канвееры. Снег загружаецца ў прычапныя паўвагоны, падлогай у якіх служыць пласціністы канвеер. Таўшчыня слоя ачысткі да 0,8 м. Для ачысткі стрэлачных пераводаў, сартавальных горак, тэрыторый станцый выкарыстоўваюць пуцявыя стругі, шматвагонныя (прычапныя да лакаматыва ці самаходныя) снегаўборачныя паязды і інш.
На Беларусі некаторыя разнавіднасці С.м. выпускаюць акц.т-ва «Амкадор» і прадпрыемства «Белдартэхніка».
С.В.Багдановіч.
Снегаўборачныя машыны: 1 — шнэка-ротарны снегаачышчальнік ДЭ-226 (акцыянернага таварыства «Амкадор»); 2 — франтальна-бакавы снегаўборачны адвал і раскідвальнік на аўтамабілі МАЗ; 3 — снегапагрузчык саўковага тыпу са скрабалкавым транспарцёрам; 4 — снегаўборачная машына для ачысткі тэрыторый чыгуначных станцый і стрэлачных пераводаў; 5 — чыгуначны ротарны снегаачышчальнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фатаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
1.Які мае адносіны да фатаграфіі (у 1 знач.). Фатаграфічная прамысловасць.// Прызначаны для фатаграфіі, якіслужыць для фатаграфавання. Фатаграфічная пласцінка.
2. Атрыманы пры дапамозе фатаграфавання. Фатаграфічны партрэт. □ Убранства пакоя дапаўняла ці то карціна, ці то фатаграфічны здымак старой яўрэйскай сям’і.Мурашка.
3.перан. Такі, як пры фатаграфаванні; вельмі дакладны. Сустракаюцца ў ранніх творах Чорнага элементы натуралізму. Аўтар часам з фатаграфічнай дакладнасцю перадае пэўны жыццёвы факт, здарэнне або выпадак з чалавекам.Кудраўцаў.// Вельмі дакладны, натуралістычны. Фатаграфічнае адлюстраванне рэчаіснасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штыкавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да штыка 1, служыць для прымацавання штыка 1 (у 1 знач.). Штыкавая трубка. □ Прыйшло чалавек сто, а можа і яшчэ больш. Ды ўсе з нажамі, з нейкімі кінжаламі, нават са штыкавымі цесакамі, якія дзе ў каго пазаставаліся з вайны.Дубоўка.// Нанесены, зроблены штыком. Штыкавая рана. □ Трэба, каб твой росчырк быў Падобны бліскавіцы грому, Падобны ўдару штыкавому.Танк.//Які адбываецца, робіцца з прымяненнем штыкоў (пра рукапашны бой). [Алешын:] Глядзіце: вораг уцякае — Не вытрымаў атакі штыкавой.Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панто́н, ‑а, м.
1. Пласкадоннае судна, якое служыць апорай для наплаўнога моста або для падтрымкі на вадзе якіх‑н. збудаванняў. У першы рэйс пантонаў, які прадаўжаўся 50 хвілін, было перакінута на заходні бераг 250 байцоў.«Беларусь».Ля самай вады ляжалі непрыбраныя бярвенні — праз раку будаваўся часовы мост на пантонах.Савіцкі.// Наплаўны мост, збудаваны на такіх суднах. Навесці пантон.
2.Спец. Прыстасаванне для падымання суднаў, якія затанулі.
[Фр. ponton.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сігна́льны
(лац. signalis)
1) які мае адносіны да сігналу, з’яўляецца сігналам;
2) якіслужыць для падачы сігналаў;
с-ая сістэма — сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, што ўзнікаюць у кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу.пры паступленні ў яе імпульсаў ад знешніх і ўнутраных раздражняльнікаў;
с. экзэмпляр — першы гатовы экзэмпляр кнігі, які паступае з друкарні ў выдавецтва для подпісу, што дазваляе выпуск тыражу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вегетаты́ўны
(с.-лац. vegetativus)
якіслужыць для жыўлення і росту жывёльных і раслінных арганізмаў;
в-ая нервовая сістэма — частка нервовай сістэмы, якая рэгулюе абмен рэчываў у арганізме;
в-ае размнажэнне — непалавое размнажэнне, пры якім новы арганізм утвараецца з часткі мацярынскага.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
прэцэдэ́нт
(фр. précédent, ад лац. praecedens, -ntis = папярэдні)
1) выпадак ці ўчынак, які адбыўся ў мінулым і служыць прыкладам ці апраўданнем такіх жа выпадкаў ці ўчынкаў у будучым;
2) юр. рашэнне суда, вынесенае па канкрэтнай справе, якое прымаецца за ўзор пры рашэнні аналагічных спраў у будучым.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
шнур
(польск. sznur, ад ням. Schnur)
1) тонкая вяровачка, звітая з некалькіх кручаных нітак;
2) вяроўка, намазаная мелам або вугалем, якая служыць цеслярам для адбівання прамой лініі на бярвеннях;
3) электрычны провад, які складаецца з некалькіх ізаляваных жыл;
4) вузкая палоска зямлі;
5) перан. чарада птушак.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)