ЛА́ДА-ЗАБЛО́ЦКІ (Заблоцкі-Лада) Тадэвуш Гіляравіч [27.8.1811, в. Лугінава (Лугінавічы) Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — жн. 1847], паэт. Пісаў на польск., рус., франц. і, магчыма, бел. мовах. Скончыў Віцебскую гімназію. З 1831 вучыўся ў Маскоўскім ун-це, член тайнага студэнцкага т-ва, зблізіўся з В.Бялінскім. У 1833 выключаны з ун-та, высланы на радзіму, зняволены ў Віцебскай турме; у 1837 сасланы ў Таганрог. З 1838 на Каўказе, служыў у Каўказскім асобным корпусе, кіраўнік на саляных капальнях. Там пазнаёміўся з груз., азерб., рус. пісьменнікамі і асветнікамі; перакладаў іх творы на польск., франц., рус. мовы. Выступаў як паэт-рамантык. У творах у алегарычнай форме заклікаў да барацьбы супраць самадзяржаўя. Паэтызаваў прыгажосць Віцебшчыны (паэмы «Ваколіцы Віцебска», вершы «Да Дзвіны», «Да Лучосы», «Даўжанскае возера», «Вілія»), Каўказа («Алазанская даліна»), У 1845 выдаў на польск. мове зб. «Паэзія». У рукапісах пакінуў «Матэрыялы да гісторыі славянскай цывілізацыі і літаратуры». На бел. мову асобныя яго творы пераклалі П.Бітэль, У.Мархель, К.Цвірка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫЯ МО́ВЫ,
мовы міжнац. (міжэтнічных) і міждзярж. зносін. Падзяляюцца на мовы натуральныя, для якіх функцыя М.м. з’яўляецца рэальнай, але другаснай у адносінах да іх асн. выкарыстання ў ролі нацыянальнай мовы, і штучныя, для якіх функцыя М.м. з’яўляецца першаснай, але не заўсёды рэалізаванай, паколькі не ўсе такія мовы выкарыстоўваюцца ў практыцы міжнар. зносін. Склад М.м. з цягам часу мяняецца. У старажытнасці ў народаў Д. Усходу М.м. была вэньянь (стараж.-кіт. мова), у стараж. дзяржавах Заходняй Азіі ў розныя эпохі выкарыстоўваліся шумерская, акадская і арамейская мовы. Стараж.-грэч. мова стала агульнай мовай эліністычнага свету, лац. мова — разнамоўнай Рым. імперыі; у сярэдневяковай Еўропе абедзве мовы выступалі ў функцыі М.м. У 16—17 ст.найб. пашыраная ў свеце М.м. — партугальская, у 18 ст. — франц., у 2-й пал. 19 ст. — англійская. Найб. шырока ўжывальныя М.м., якія маюць статус афіцыйных і рабочых моў ААН (англ., араб., ісп., кіт., рус., франц.), лічацца сусв. мовамі.
Літ.:
Белл Р.Т. Социолингвистика: Цели, методы и пробл: Пер. с англ.М., 1980;
Говард М. Сучасная культурная антрапалогія. Мн., 1995;
Мечковская Н.Б. Социальная лингвистика. 2 изд. М., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ПСТВА,
рэлігійна-палітычны цэнтр каталіцызму, які ўзначальвае nana рымскі. Узнікла ў 5 ст. на базе Рым. епіскапства. У 756 атрымала ад караля франкаў Піпіна Кароткага землі вакол Рыма і папа стаў свецкім гасударам, уладальнікам Папскай вобласці і інш. тэрыторый. У сярэднія вякі П. вяло барацьбу за перавагу царк. улады над свецкай. У 14 ст. П. знаходзілася пад уладай франц. кароны; у 1309—1377 рэзідэнцыя пап знаходзілася ў франц.г. Авіньён. У канцы 15 — пач. 16 ст. антыфеад. рух, Рэфармацыя, утварэнне самастойных пратэстанцкіх цэркваў аслабілі ўплыў П. У 16 ст. П. ўзначаліла контррэфармацыю. У канцы 16 — пач. 17 ст. П. рабіла намаганні па распаўсюджванні каталіцызму на Беларусі, Украіне і ў Расіі (гл.Брэсцкая унія 1596). У 1870 у сувязі з уключэннем Рыма ў склад італьян. дзяржавы Папская вобласць была ліквідавана. Пазбаўлены свецкай улады папа абвясціў сябе «вязнем Ватыкана». Паводле Латэранскіх дагавораў 1929 папа зноў стаў свецкім правіцелем — кіраўніком дзяржавы Ватыкан. П. і каталіцкая царква знаходзяцца ў дачыненні адно да аднаго, але не з’яўляюцца тоеснымі; у асобных краінах інтарэсы П. і царквы не заўсёды супадаюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бэ́кас ’бакас’ (палес., КЭС, Бесар.). Укр.бе́кас. З польск.bekas ’тс’ (< франц.bécasse). Параўн. бака́с. Аб польскім паходжанні бел. слова сведчыць націск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вала́н ’шырокая ці вузкая прысабраная частка спадніцы’ (КЭС, Інстр. I). Праз польск.wolant ’тс’ < франц.volant, якое да voler ’лётаць’ (Брукнер, 630).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ванда́л ’жорсткі чалавек’ (КТС). Праз рус.вандал да франц.vandale ’тс’ (Шанскі, 1, В, 17; Рудніцкі, 1, 307; БЕР, 1, 117–118).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вітры́на (БРС, КТС). Запазычанне з рус.витри́на або польск.witryna. Апошнія ў сваю чаргу з франц.vitrine ’вітрына’ (Шанскі, 1, В, 110).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гастрано́м ’гастраном’ (БРС), гастрано́мія. Рус.гастроно́м, гастроно́мия, укр.гастроно́м, гастроно́мія. Запазычанне з франц.gastronome, gastronomie (< грэч.). Гл. Шанскі, 1, Г, 37–38.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гід ’гід’ (БРС). Рус.гид, укр.гід. Запазычанне з франц.guide ’тс’ (ад іт. дзеяслова guidare ’весці’). Гл. Шанскі, 1, Г, 69.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канфіту́ры ’варэнне’ (Сцяшк.), запазычанне з польск.konfitury ’садавіна, засмажаная ў цукры або мёдзе’ < франц.confiture ’закансерваваная садавіна ў цукры’ (Слаўскі, 2, 415).