Калдабы́чкі, кылдабы́чкі ’дзіцячая гульня’ (Бяльк.). Ілюстрацыя («Ты ня ўмеіш гуляць у кылдабычкі», с. 241) не дае ніякага ўяўлення аб рэаліі. Фармальна суадносіцца з асновай калдаб‑, калдыб‑ (вытворныя азначаюць ’розныя выбоіны, вадаёмы і да т. п.’), аднак па значэнню гэта супастаўленне ўдалае. Параўн. рус. колдыбахнуть ’кінуць што-н. з шумам у ваду, бухнуць’, колдыбышиться ’качацца, калыхацца’ (’гушкацца’?). Калі лічыць, што тут структура з складанай суфіксацыяй, аснову слова можна было б параўнаць з рус. кастрам. колдун ’у дзіцячай гульні — палка, якая доўга застаецца пад вадой, калі яе кідаюць канцом у ваду’. Не выключана, што неабходна бачыць тут структуру, якая ўзнікла ў выніку метатэзы, аднак і такое меркаванне не праясняе пытання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Rttung

f -, -en ратава́нне, (па)рату́нак;

hne ~ verlren загі́нуў беззваро́тна;

hier gibt es kine ~ тут няма́ (па)рату́нку;

j-m ~ brngen* вы́ратаваць каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

dahnter stcken

vi:

es steckt twas dahnter — тут [за гэ́тым] не́шта хава́ецца [не́шта ёсць]

es steckt nichts dahnter — за гэ́тым няма́ ні сло́ва пра́ўды, гэ́та не адпавяда́е рэчаі́снасці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

лі́шні

1. (непатрэбны) ǘberflüssig, nnötig; ntzlos;

2. (залішні) ǘberschüssig, ǘberzählig; übrig (запасны);

лі́шняя вага́ Übergewicht n -(e)s, -e;

лі́шні раз noch inmal, ein witeres Mal;

3. (дадатковы, дабавачны) zu viel;

тут два лі́шнія чалаве́кі hier sind zwei Mann zu viel

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сме́ла прысл.

1. kühn, tpfer, mtig; frchtlos (бязбоязна);

смяле́й! nur Mut!, vrwärts!;

2. разм. (без цяжкасцяў) hne witeres;

тут сме́ла змо́жа размясці́цца яшчэ́ адзі́н чалаве́к hier hat hne witeres noch ine Persn Platz;

мо́жна сме́ла сказа́ць … man kann rhig sgen …

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

стра́шна

1. прысл. fürchterlich, schrcklich, entstzlich;

2. у знач. вык безас. ängstlich; bnge;

мне стра́шна ich hbe Angst, mir ist Angst [bnge];

стра́шна ду́маць, што … es ist nicht uszudenken, dass …;

тут стра́шна застава́цца аднаму́ hier hat man Angst, allin zu bliben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Баго́н ’высокае месца’ (мінск. абл.; Талстой, Геогр., 155). Талстой (там жа, 155–156) лічыць, што тут вынік семантычнага працэсу развіцця па прынцыпу «верх» ⟷ «ніз», г. зн. «багна» → «ўзгорак». Гл. яшчэ (Талстой, там жа, 98–103, 161) рад падобных семантычных паралелей на прыкладзе іншых тэрмінаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блехаваць ’хлараваць’ (Інстр. I), укр. бліхува́ти ’адбельваць (лён, палатно)’. Як і блех (гл.), запазычанне з польск. blechować, blichować (ням. bleichen). Шалудзька, Нім., 22; Рыхардт, Poln., 35. Наўрад ці ўсх.-слав. утварэнне ад блех (гл.). Няпэўна Рудніцкі, 148, які бачыць тут непасрэднае запазычанне з ням. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзю́баць ’дзюбаць’ (БРС). Рус. дыял. дю́бать ’тс’. Параўн. чэш. ďubati, славац. ďubať ’тс’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 37) мяркуе, што тут дзеяслоў, утвораны ад dʼub‑ < і.-е. dheu̯b(h)‑ ’глыбокі’, ’даўбці’ (аб кантамінацыі з *zobati ’тс’ гл. у Махэка₂, 132). Ад дзеяслова ўтворана бел. дзю́ба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паме́г ’хмызняк’ (Яшк.). Няясна; паралеляў у іншых слав. мовах няма. Магчыма, з омег, вомег, вобмег (гл.), дзе о‑ можа ўспрымацца як прыстаўка і магло быць заменена на по-. Вомег ’балігалоў’ часта расце па берагах рэк сумесна з хмызняком, таму тут мог адбыцца перанос па сумежнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)