2.безас.узнач.вык. Халаднавата, даволі холадна. У пакоі свежа, хвоі, стоячы каля самых акон, не дапускаюць у дом лішняга сонца.Лужанін.Было ціха і свежа, над возерам слаўся туман.Грахоўскі.// Пра адчуванне прахалоды кім‑н. Дзверы ў хату і ў сен[е]чкі стаялі расчыненыя, з двара ішоў холад, і было свежа ў босыя ногі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
манеўрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Рабіць манеўр, манеўры (у 1, 3 і 4 знач.). Манеўраваць у гэтым лесе небыло як, і Андрэю прыйшлося адыходзіць проста да Дняпра па .. прырэчнай нізіне.Няхай.На станцыі манеўруе паравоз, перацягвае вагоны.Шамякін.
2. Лавіраваць, абыходзіць перашкоду. Шафёр пачаў манеўраваць, каб зручней пад’ехаць да месца.Хадкевіч.Людзей было столькі, што, каб прайсці, неяк трэба было абходзіць, манеўраваць, выкручвацца.Сабаленка.
3.перан. Дзейнічаць так, каб ашукаць каго‑н.; хітрыць.
4.перан.; чым. Перасоўваць, пераразмяркоўваць што‑н. для лепшага выкарыстання. Веданне тэхнікі, уменне правільна ёю манеўраваць забяспечылі.. механізатару поспех.«Звязда».
[Ад фр. manoeuvrer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Няўчо́м (не въ чомъ) ’ах як; вось чаму; вось табе (і)’ (Нас.), ’нездарма’ (Барцоўскі, Шляхціц Завальня), неўчом ’нездарма, то-та ж’ (ТС), параўн. польск.niewczym, niewczymci ’тс’. Першаснае спалучэнне, раскрытае Насовічам, што было заменена пазней спалучэннем у нечым (гл. нешта), польск.w nieczym ’у чымсьці’, далей ’не ўпустую’, ’нездарма’ (Брукнер, 362). Карскі (2–3, 453) цытуе народныя песні з формамі учом: учом ты ни цвила? у чом замуж ни ишла?, якія дэманструюць першаснае спалучэнне; у тым жа значэнні ’чаму’, гл. чом: чом ты, каваль, ни куеш (там жа). Параўн. няўком.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трэ́баIв знач. сказ.
1.синф. на́до, ну́жно; (следует — ещё) до́лжно;
т. вячэ́раць — на́до (ну́жно) у́жинать;
т. адзна́чыць — на́до (ну́жно, до́лжно) отме́тить;
не т. — не ну́жно;
2. сле́дует; необходи́мо; тре́буется;
т. звярну́цца за дапамо́гай — сле́дует (необходи́мо) обрати́ться за по́мощью;
не т. было́ так рабі́ць — не сле́довало так де́лать;
што і т. было́ даказа́ць — что и тре́бовалось (сле́довало) доказа́ть;
для гэ́тага т. яшчэ́ шмат матэрыя́лу — для э́того тре́буется ещё мно́го материа́ла;
3.безл. (желательно) уго́дно, ну́жно;
што вам т.? — что вам уго́дно (ну́жно)?;
4.разг. (причитается) сле́дует;
ко́лькі з мяне́ т.? — ско́лько с меня́ сле́дует?;
◊ так яму́ (ёй, ім і г.д.) і т. — так ему́ (ей, им и т.д.) и на́до, и подело́м ему́ (ей, им и т.д.);
лепш не т. — лу́чше не на́до;
т. і ме́ру ве́даць — на́до (пора́) и честь знать;
т. ду́маць — на́до ду́мать (полага́ть);
і да булавы́ т. галава́ — посл. голова́ во вся́ком де́ле нужна́
трэ́баIIж., церк. тре́ба
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выпада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да выпасці.
•••
Не выпадае — а) няма магчымасці. Узяцца адразу за будоўлю ўсё ніяк не выпадала: і з лесам было цяжка, і на грошы лішнія ніяк не маглі ўзбіцца, ды і з дзецьмі яшчэ хапала клопату.Васілевіч; б) няма зручнага моманту, не з рукі. Сустрэчныя, як на тое, трапляліся пажылыя або ішлі купкамі, і чапаць іх не выпадала.Карпаў; в) нельга, непрыстойна. Дома глядзелі на семінарыста .. як на госця і паніча. Яму нібы ўжо і не выпадае займацца гаспадарчымі справамі.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРЭ́СЦКАЯ У́НІЯ 1596,
акт пра арганізацыйнае аб’яднанне правасл. царквы з каталіцкай на тэр. Рэчы Паспалітай, абвешчаны 9.10.1596 на царк. саборы ў Брэсце (праходзіў 6—10.10.1596). Зацверджана каралём Жыгімонтам III Вазай. Паводле Брэсцкай уніі правасл. царква прызнавала вяршэнства папы рымскага і каталіцкі догмат аб зыходжанні Св. Духа не толькі ад Бога-айца, але і ад Бога-сына (з часам прынята і іншая каталіцкая дагматыка) і ператваралася ў грэка-каталіцкую (уніяцкую) царкву. Аднак уніяцкая царква захоўвала ўласную арганізац. структуру і іерархію, многія правасл. абрады, царк.-слав. і бел. мовы (на Украіне — укр.) у богаслужэнні, рэліг. л-ры, казаннях. Прыняцце Брэсцкай уніі праводзілася на аснове Фларэнційскай уніі 1439, якую спрабаваў увесці ў ВКЛ у сярэдзіне 15 ст. мітрапаліт Грыгорый Балгарын. Гал. прычынай заключэння уніі было імкненне да кансалідацыі царк. і свецкіх феадалаў ВКЛ і Польшчы пасля Люблінскай уніі 1569. Правасл. іерархі ВКЛне жадалі падпарадкоўвацца маск. патрыярху, які прыняў гэты тытул у 1589 і меў намер пашырыць сваю ўладу на ўсю тэр.б. Кіеўскай Русі. Адначасова яны разлічвалі атрымаць усе прывілеі каталіцкіх біскупаў, абаперціся на падтрымку каталіцкай царквы ў нарастаючым канфлікце з брацтвамі і ў барацьбе з рэфармацыйным рухам. Папства праз Брэсцкую унію імкнулася пашырыць свой уплыў на Усход. Гал. тэарэтыкам уніі быў польскі езуіт П.Скарга, які абгрунтаваў сваю задуму ў кнізе «Пра еднасць касцёла Божага» (1577). Непасрэднымі ініцыятарамі падпісання Брэсцкай уніі сталі епіскап уладзімірскі і берасцейскі І.Пацей і епіскап луцкі і астрожскі К.Цярлецкі, якія ў 1595—96 наведалі Рым і падрыхтавалі з папам Кліментам VIII тэкст уніі. Унію падтрымала большасць іерархаў, у т. л. мітрапаліт кіеўскі М.Рагоза, які захаваў свой тытул. Аднак частка духавенства і свецкіх феадалаў на чале з кн. К.Астрожскім не прыняла Брэсцкую унію і правяла ў Брэсце свой сабор адначасова з уніяцкім. Правасл. царква ў Рэчы Паспалітай захавалася як самастойная побач з грэка-каталіцкай. Частка насельніцтва (асабліва мяшчане) змагаліся супраць уніі, аднак у канцы 18 ст. уніятамі было ўжо 75% жыхароў Беларусі. Брэсцкая унія скасавана ў Рас. імперыі Полацкім царкоўным саборам 1839 (за выключэннем Люблінскай, Сувалкаўскай і Сядлецкай губ., дзе уніяцтва існавала да 1875), у 1946 — у зах. абласцях Украіны (б. Галіцыя, знаходзілася ў складзе Аўстра-Венгрыі). Пра гісторыю уніяцтва гл. ў арт.Беларуская грэка-каталіцкая царква, Украінская грэка-каталіцкая царква.
Літ.:
Коялович М.О. Литовская церковная уния. Т. 1—2. СПб., 1859—61;
Жукович П.М. Сеймовая борьба православного западнорусского дворянства с церковной унией. Вып. 1—6. СПб., 1901—12;
Мараш Я.Н. Роль Ватикана в подготовке и утверждении Брестской унии 1596 г. // Вопросы истории религии и атеизма: Сб. ст.М., 1963. Т. 11;
Никольский Н.М. История русской церкви. Мн., 1990;
Likowski E. Dzieje kościoła unickiego na Litwie I Rusi w XVIII і XIX wieku. Cz. 1. 2 wyd. Warszawa, 1906;
Panucevič V. Bierasciejskaja vunija. Chicago, 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАНІЗА́ЦЫЯ,
сістэма мерапрыемстваў дзярж. органаў, культ. устаноў і каталіцкага духавенства па асіміляцыібел. народа. У правядзенні П. актыўна ўдзельнічалі польскія і паланізаваныя феадалы і шляхта, што жылі на Беларусі, а таксама мясц. пласты насельніцтва пасля прыняцця імі каталіцкай веры. Першыя сімптомы П. абазначыліся пасля Крэўскай уніі 1385, калі ў заснаваных на бел. землях касцёлах асн. набажэнства пачалі весці на лац., а казанні — на польск. мовах. З пашырэннем уплыву каталіцызму на Беларусі ішло паступовае ўмацаванне пазіцый польск. элемента ў сістэме адукацыі, кнігавыдавецкай справе. З 324 кніг, надрукаваных у ВКЛ у 1525—99, 151 выдадзена на лац., 114 — на польск., 50 — на старабел. мовах. П. бел. народа ўзмацнілася пасля Люблінскай уніі 1569. У 1696 усеагульная канфедэрацыя саслоўяў Рэчы Паспалітай прыняла пастанову, у якой зафіксавана, што ў службовым справаводстве ВКЛ «усе рашэнні павінны складацца на польскай мове». Пасля 1696 пачала зніжацца роля бел. мовы ў міжасобасных зносінах людзей, асабліва сярод заможных, прывілеяваных прадстаўнікоў насельніцтва. Гал. прычына істотнай страты беларусамі сваёй культ.-моўнай адметнасці — у свядомай дзейнасці свецкай і духоўнай улад Рэчы Паспалітай. П. беларусаў мела месца і пасля Taro, як іх землі ў выніку 3 падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) былі далучаны да Рас. імперыі. Цяпер такую палітыку ажыццяўлялі гал. чынам каталіцкае духавенства, у якога на Беларусі было шмат касцёлаў, кляштараў і навуч. устаноў, а таксама польск. прафесійныя і прыдворныя тэатры. П. аслабела толькі пасля задушэння паўстання 1863—64, калі ўжо палякам давялося адстойваць сваю культуру і мову ад русіфікацыі. З пач. 1-й сусв. вайны 1914—18, якая прывяла да захопу герм. інтэрвентамі зах. часткі бел. зямель, палітыку П. разам з каталіцкім духавенствам праводзілі розныя шавіністычныя польскія партыі і культ.-асв. рухі. П. ўзмацнілася пасля змены герм. акупацыі Беларусі польскай, і калі паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 да Польшчы адышла значная частка тэр. Беларусі (гл.Заходняя Беларусь). Нягледзячы на ўпартае супраціўленне П. беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, пазіцыя польск. культуры і мовы, якія мелі сталую падтрымку з боку дзяржавы і каталіцкага духавенства, станавілася ўсё больш трывалай на «крэсах усходніх». Перад уз’яднаннем у вер. 1939 Зах. Беларусі з БССР тут ужо амаль небылобел. школ, адсутнічалі ўмовы для развіцця бел. прафесійнай нац. культуры У той ці інш. сферы П. праводзілася на этнічных бел. землях Польшчы і ў пасляваен. перыяд. У наш час у гэтым краі Польшчы далёка не поўнасцю задавальняюцца патрэбы нац.-культ. развіцця беларусаў. Элементы П. назіраюцца і сёння ў практыцы некат. каталіцкіх храмаў на тэр. суверэннай Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ке́лзаць ’кілзаць, вуздаць’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Гарэц., Яруш., Бяльк.). З польск.kielzač ’тс’ (Слаўскі, 3, 148–149, Кюнэ, Poln., 64). Але польск.kielzač само не мае задавальняючага этымалагічнага тлумачэння. Слаўскі (2, 149) спрабуе звязаць яго з укр.ховстати ’тс’, аднак надзейных паралелей да гэтага ўкраінскага слова ў іншых славянскіх мовах ён не знаходзіць. Існуе іншая версія, згодна з якой келзаць (гл. таксама гелзаць і гельзаць) балтыйскага паходжання. Крыніцай магло быць слова geležunes ’конская хвароба, залазаванне’. Цікава, што другая літоўская назва залазавання pažandės узыходзіць да zäslai ’цуглі’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 102–103). Такім чынам, не выключана, што заходнебалтыйскае слова тыпу *ge/’z было крыніцай беларускіх і польскіх слоў. Трэба адзначыць, што балтыйскія формы насуперак Лаўчутэ (там жа, 103) не звязаны з балтыйскімі назвамі жалеза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
option[ˈɒpʃn]n.
1. вы́бар, пра́ва вы́бару;
I had no option but to tell them everything. У мяне небыло іншага выбару, як толькі расказаць ім усё.
2. прадме́т па вы́бары; факультаты́ўны прадме́т (у якой-н. навучальнай установе);
Belarusian is one of the options. Беларуская мова – адна з моў для вывучэння.
♦
the soft/easy option лі́нія найме́ншага супраціўле́ння, пазбяга́нне перашко́д;
keep/leave one’s options openне спяша́цца з рашэ́ннем/вы́барам; пакіда́ць за сабо́й пра́ва вы́бару
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)