1. Знак, метка, след, якія паказваюць на што-н.; запіс, штамп і пад., якія сведчаць што-н.
А. на карце.
А. ў дакументах.
2. Прыкмета, акалічнасць, па якіх можна вызначыць што-н.
Па ўсіх адзнаках ураджай будзе добры.
3. Асаблівасць, рыса, якімі асоба ці прадмет адрозніваюцца ад іншых асоб ці прадметаў.
Індывідуальная а. асобы.
4. Агульнапрынятае абазначэнне ацэнкі ведаў і паводзін навучэнцаў.
Атрымаць выдатную адзнаку.
5. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад.
Дыплом з адзнакай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разлі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., разалье́цца і разліе́цца; разліўся, -ліла́ся, -ло́ся; разлі́ся; зак.
1. Выліцца часткова або поўнасцю; расплюхацца.
Малако разлілося.
2. Размеркавацца па розных пасудзінах (пра вадкасць).
3. Заліць якую-н. прастору, паверхню чаго-н., расцячыся; выйсці з берагоў.
Рака разлілася.
4.перан. Разысціся, разнесціся ва ўсе бакі, па ўсёй прасторы чаго-н., у межах чаго-н.
Разлілася песня ў прасторы.
|| незак.разліва́цца, -а́ецца.
|| наз.разлі́ў, -ліву, м. (да 2—4 знач.) іразліццё, -я́, н. (да 1—3 знач.).
Разліццё жоўці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пена́льці
(англ. penalty)
штрафны ўдар па варотах праціўніка з адлегласці 11 метраў пры гульні ў футбол, з 12 метраў пры гульні ў хакей з мячом.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
папацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Цягаць доўга, неаднаразова; пацягаць многа каго‑, чаго‑н. Міленькі мой татачка, колькі ж гэта ён бярвення папацягаў!Каліна.[Галя:] — Колькі я з імі нагаравалася, са сваімі хлопцамі, колькі папацягала ў вайну па лесе ды па балотах...Палтаран.[Жонка:] — Мала Адася папацягалі па астрогах?Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
béttelnvi
1) жабрава́ць, хадзі́ць па све́це з то́рбаю
2) (um A) прасі́ць (чаго-н.);
um Almósen ~ прасі́ць мі́ласціну
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
разнашэ́рсны, ‑ая, ‑ае.
1.З рознай, неаднолькавай шэрсцю. Разнашэрсная чарада кароў. Разнашэрсны конь.//перан.Разм. Неаднолькавы з другім (другімі) па колеру, выгляду. Вёска аж кішэла ад жоўтых шынялёў жандараў і разнашэрснай вопраткі паліцаяў.Карпюк.
2.перан.Разм. Разнастайны па складу. Разнашэрсны люд. □ Склад рэдакцыі і кола супрацоўнікаў «Мінскага лістка» былі вельмі разнашэрсныя.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іржаві́ннеіржаві́нне, ‑я, н.
Абл. Балота з іржавай вадой. У ржавінні па калені Стаялі, моклі лазнякі.Танк.— А там, дзе ёсць жалезная руда і вада афарбавана ў іржавы колер, то такое балота па-нашаму — іржавінне.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невялі́чкі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і невялікі (у 1, 2 знач.); маленькі. Па вадзе плылі невялічкія лодкі.Юрэвіч.Машыны ішлі то невялічкімі групамі, то па адной, з пэўным інтэрвалам.Дадзіёмаў.Невялічкі марозік за ноч пакрыў інеем .. лісты.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабанту́й, ‑я, м.
У татараў і башкіраў — народнае свята, звязанае з заканчэннем вясенніх палявых работ. //перан.Разм. Шумлівая пагулянка; калатня; бітва. Во толькі звозіць яшчэ раз кампанію і ўчыніць суседзям невялічкі сабантуй, па-свойму, па-шафёрску.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віндсёрфінг, ‑а, м.
Від воднага спорту, звязаны са слізганнем па хвалях вады, стоячы на коркавай або пенапластавай дошцы з рухомым парусам.
[Англ. wind — вецер і surfing — слізганне па хвалях.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)