БАРА́НАВІЦКАЯ ВАЕ́ННАЯ АКРУ́ГА,

ваенна-адм. адзінка, агульнавайск. аб’яднанне злучэнняў, часцей, ваен. устаноў на тэр. Баранавіцкай, Брэсцкай, Гродзенскай, Пінскай, Бабруйскай, Палескай і Гомельскай абл. у 1945—46. Утворана 9.7.1945 шляхам вылучэння часткі войск са складу Беларуска-Літоўскай ваеннай акругі (гл. Дадатак). Упраўленне акругі, сфарміраванае на базе палявога ўпраўлення 3-га Бел. фронту, размяшчалася ў г. Бабруйск. 4.2.1946 Б.в.а. скасавана, яе тэр. і войскі ўвайшлі ў склад Беларускай ваеннай акругі. Камандуючыя: А.​П.​Пакроўскі (часова выконваючы абавязкі, ліп.—вер. 1945), С.К.Цімашэнка (вер. 1945 — люты 1946).

т. 18, кн. 1, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУРЫ́ЛА Томас Мацвеевіч (н. 14.7.1937, г.п. Талалаеўка Чарнігаўскай вобл., Украіна),

бел. дзеяч самадз. творчасці. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыў Нежынскі тэхнікум падрыхтоўкі культасветработнікаў (1954), Ленінградскую Вышэйшую праф. школу (1965). З 1965 дырэктар дамоў самадз. творчасці Мінскага абл. савета прафсаюзаў (з 1974 — міжсаюзнага), адначасова ў 1974—92 выкладаў у Мінскім ін-це культуры. З 1987 першы нам. старшыні праўлення Бел. саюза муз. дзеячаў. Гал. рэжысёр Усесаюзнага свята духавой музыкі (1967), рэжысёр шматлікіх рэсп. свят, конкурсаў самадз. нар. калектываў, фестываляў, многія з якіх сталі традыцыйнымі.

Н.​В.​Вітчанка.

т. 18, кн. 1, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ба́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; незак.

Абл. Корпацца, капацца, важдацца. [Мяжэнны:] — А ты доўга бабіцца будзеш? — падагнаў Валяр’яна. — Зараз, Емяльянавіч, зараз, — паправіў на галаве картуз Бяньчук і .. пачаў клікаць дзяцей. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гло́мазд, ‑у, М ‑дзе, м.

Абл. Ламачча, смецце. Было падобна да таго, што чалавек цэлы век збіраў адусюль розны гломазд — цаглінкі, каменьчыкі, чарапкі, усё, што траплялася пад руку. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апо́лец, ‑льца, м.

Абл. Вялікі кавалак свінога сала, які атрымліваецца пры разбіранні тушы. Энзэ і сапраўды грунтоўны, — аполец сала, бохан хлеба, пара каўбас, з кошык бульбы і яблыкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́зірк, ‑у, м.

Абл. Погляд, позірк убок, назад. Можа тысячны раз прабег ён [Няслаўскі] вокам па гэтым бяскрыўдным лістку паперы паміж боязных возіркаў на вокны. Мурашка.

•••

Без возірку — без аглядкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́касаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абл. Вызваліўшыся ад усяго, што перашкаджае, выставіць, паказаць. Чарэшня звісла цераз плот, Жаўцее цындалея, Гарбуз свой выкасаў жывот І на прыгрэбцы грэе. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абмы́ліцца, ‑ліцца; зак.

Спец. Ператварыцца ў мыла шляхам хімічнай рэакцыі (пра тлушчы).

абмылі́цца, ‑лю́ся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Абл. Памыліцца. — Я абмыліўся — людзей не слухаў... Болей гэтага не будзе... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задні́ць, ‑дню, ‑дніш, ‑дніць; зак., што.

Абл. Уставіць дно. — Як толькі прыварацца, мы .. [грыбы] адкідаем на рэшата — і ў чыстую дзежку. .. Астаецца толькі задніць, і дзежка гатова да адпраўкі. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лабо́к, ‑бка, м.

1. Бугарок на месцы зрашчэння пярэдніх касцей таза.

2. Разм. Памянш. да лоб.

3. Абл. Франтон двухскатнага даху. [Мальвы] падымалі пад самы лабок свае грамафонныя трубы. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)