бел. біёлаг. Д-рбіял.н. (1991). Скончыла БДУ (1966). З 1961 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай біяфізіцы і біяхіміі фотасінтэтычных мембран, біягенезе фотасінтэтычнага апарату і яго рэгуляцыі.
Тв.:
Биогенез пигментного аппарата фотосинтеза. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАХІСІНКЛІНА́ЛЬ (ад брахі... + сінкліналь),
кароткая сінклінальная складка пластоў горных парод авальнай формы ў плане. Утвараецца ў выніку лакальнага тэктанічнага прагінання. Пласты горных парод, што ўтвараюць брахісінкліналь, з усіх бакоў нахілены да яе цэнтра, дзе знаходзяцца найб. маладыя горныя пароды.
Брахісінкліналь: 1 — план; 2 — разрэзы па лініях АВ і БГ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЙТАНАГА́МІЯ (ад грэч. geitōn сусед + ...гамія),
апыленне ў межах адной расліны ў выніку пераносу пылку з кветкі на кветку. Напр., у парасонікавых раслін насякомыя поўзаюць па ўсім суквецці і пераносяць пылок, сабраны на адной кветцы, на рыльца песціка другой кветкі. Пры гейтанагаміі ў некат. раслін насенне зрэдку не ўтвараецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЮ́ШГЕНС Георгій Сяргеевіч (н. 16.9.1916, Масква),
савецкі вучоны ў галіне механікі. Акад.АНСССР (1981, чл.-кар. 1966), Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1940). З 1940 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це. Асн. працы па дынаміцы, устойлівасці, кіроўнасці і аэрадынаміцы самалётаў. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСТА́ТКА,
рака ў Браслаўскім і Шаркаўшчынскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток Кулажкі (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 268 км². Выцякае звоз. Густаты, цячэ пазах.ч. Полацкай нізіны. Асн. прытокі Корынка (справа) і Белая (злева). Рэчышча ад вытоку на працягу 8,7 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКО́ЗЫ (франц. arcose), аркозавыя пясчанікі,
абломкавыя грубазярністыя горныя пароды пераважна з палявых шпатаў, кварцу, слюды і цэментавальнага (гліністага, карбанатнага) рэчыва. Колер ружовы ці чырвоны. Утвараюцца на перыферыі шчытоў і выступаў крышт. фундамента ў выніку разбурэння гранітаў, гнейсаў і блізкіх да іх па складзе горных парод. Сыравіна для атрымання друзу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЧ (Bartsch) Ігнат (27.7.1697, г. Клодзка, Польшча — 5.7.1753),
сталяр і разьбяр па дрэве. У 1725—28 працаваў у Брэсцкім езуіцкім калегіуме. З 1731 жыў у Вільні. Працаваў пры касцёле св. Яна, рабіў для яго мэблю. Удзельнічаў у аздабленні інтэр’ера, тэатр. залы, б-кі і інш. памяшканняў Віленскай езуіцкай акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́НДЫ (лац. Calendae ад calare клікаць),
у старажытнарымскім календары першы дзень кожнага месяца. У адпаведнасці з традыцыяй гэты дзень абвяшчалі жрацы, якія склікалі (адсюль назва) народ. Лік дзён па К. вялі толькі рымляне, таму выраз «адкласці да грэч. К.» азначае адкласці назаўсёды. Ад слова «К.» ўзнік тэрмін Каляндар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́ННЫЯ РЭ́КІ,
лінейна выцягнутыя намнажэнні абломкаў горных парод, якія павольна рухаюцца ў неглыбокіх лагчынах уніз па схілах пад уздзеяннем сілы цяжару, працэсаў выветрывання і саліфлюкцыі. Найб. характэрны для раёнаў з кантынентальным кліматам і пашырэннем сезонна- і шматгадовамёрзлых парод. Дасягаюць даўжыні некалькіх кіламетраў. Часта трапляюцца ва Усх. Сібіры, Забайкаллі, Саянах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНГУ́Р,
горны масіў і найб. вяршыня Кашгарскага хр. на З Кітая. Выш. 7719 м. Складзены пераважна гнейсамі і гранітамі. Расчлянёны глыбокімі цяснінамі. Ледавікі апускаюцца да 3800 м на паўн. схілах і да 4500 м на паўднёвых. Шматлікія сляды стараж. зледзянення. Схілы пераважна аголеныя, унізе па цяснінах хмызняковая расліннасць.