піраміда́льны, -ая, -ае.

Які мае форму піраміды (у 1 знач.).

Пірамідальная таполя (з каронай, якая звужаецца ўверсе).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пірс, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Партовае збудаванне, род дамбы для прычалу суднаў з двух бакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пламбі́р, -у, м.

Сметанковае марожанае з арэхамі, ягадамі, шакаладам і пад.

|| прым. пламбі́рны, -ая, -ае.

П. торт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпёк¹, -у, м.

Прыбаўка ў вазе хлеба пасля выпечкі ў параўнанні з вагой затрачанай мукі.

Значны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́нкцыя, -і, ж. (спец.).

Пракол (тканкі, поласці, сасуда) з лячэбнымі або дыягнастычнымі мэтамі.

|| прым. пункцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пытлява́ны, -ая, -ае.

1. Пра муку: дробна размолаты і прасеяны.

2. Выпечаны з такой мукі.

П. хлеб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пясча́ны, -ая, -ае.

Які складаецца з пяску, нясе пясок, пакрыты пяском.

Пясчаная выспа.

Пясчаная глеба.

Пясчаная бура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разва́лісты, -ая, -ае (разм.).

3 пахістваннем з боку на бок.

Ісці развалістай паходкай.

|| наз. разва́лістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разга́ты, -ая, -ае (разм.).

Разгалісты, з расстаўленымі сукамі, галінамі і пад.

Р. клён.

|| наз. разга́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таўсту́ха², -і, ДМу́се, мн. -і, -ту́х, ж.

Грыб сямейства павуціннікавых з буравата-жоўтай плямістай шапкай.