-філія

(гр. phileo = люблю)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «схільнасць», «любоў да чаго-н.».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фламе́нка

(ісп. flamenco = літар, фламандзец; цыган)

жвавы рытмічны танец іспанскіх цыганоў, а таксама музыка да гэтага танца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фра́у

(ням. Frau = пані)

ветлівы зварот да замужняй жанчыны або форма ветлівага ўпамінання пра яе ў Германіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фру

(шв. fru)

ветлівы зварот да замужняй жанчыны або форма ветлівага ўпамінання пра яе ў скандынаўскіх краінах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

храматаско́п

(ад храмата- + -скоп)

разнавіднасць нерухомага калейдаскопа з афарбаванымі каменьчыкамі і шкельцамі, прымацаванымі да валка, які круціцца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэлабла́стула

(ад гр. koilos = пусты + бластула)

лічынка некаторых гідроідных, губак і ігласкурых, блізкая па будове да бластулы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

штры́пка

(ням. Strippe)

кавалак тасьмы, які прышываецца знізу да калашыны штаноў і працягваецца пад ступню ці абутак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экстрэмі́зм

(фр. extrémisme, ад лац. extremus = крайні)

схільнасць да крайніх поглядаў і крайніх мер, пераважна ў палітыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

электратра́ўма

(ад электра + траўма)

траўма ад электрычнага току ад нязначных болевых адчуванняў да абвуглівання тканак і смерці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эліпты́чны

(гр. elleiptikos)

які мае форму эліпса, адносіцца да эліпса (напр. э-ыя галактыкі, э-ая геаметрыя).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)