заво́чны, -ая, -ае.

1. Які адбываецца пры адсутнасці таго, хто мае дачыненне да справы.

Завочнае знаёмства.

2. Звязаны з навучаннем без пастаяннага наведвання лекцый, шляхам самастойнага вывучэння прадметаў.

Завочнае аддзяленне педагагічнага ўніверсітэта.

Завочнае навучанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заво́шта, прысл. (разм.).

1. пыт. За што, па якой прычыне.

З. ты пакрыўдзіў дзіця?

2. адноснае. Ужыв. ў якасці злучальнага слова ў даданых дапаўняльных сказах са знач.: па якой прычыне, чаму.

Ён расказаў, з. паспрачаўся з хлопцамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

завуалі́раваць гл. вуаліраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

завуго́лле, -я, н.

Месца за вуглом, за будынкам або сярод будынкаў.

Шуміць вецер у завуголлі.

Па завуголлі бегаць — адвільваць, ухіляцца ад чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заву́зіць, -ву́жу, -ву́зіш, -ву́зіць; -ву́жаны; зак., што.

Зрабіць вузей, чым трэба; звузіць.

З. сукенку ў таліі.

|| незак. заву́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заву́зкі, -ая, -ае (разм.).

Вузкаваты, вузейшы, чым трэба.

З. калідор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заву́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Невялікая, звычайна вузкая вуліца, якая злучае дзве іншыя, паралельныя вуліцы.

Сустрэцца ў завулку.

|| прым. заву́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заву́сеніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

1. Задраная скурка каля пазногця.

Пазногці ў завусеніцах.

2. Востры выступ на паверхні металу (спец.).

Дэталь з завусеніцамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

завучы́цца, -учу́ся, -у́чышся, -у́чыцца; зак. (разм.).

Стаміўшыся ад заняткаў, перастаць успрымаць, запамінаць.

Пусці хлопца пагуляць, ён ужо завучыўся.

|| незак. заву́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

завучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак., што.

Вучачы, запомніць, засвоіць.

З. правіла.

З. верш на памяць.

|| незак. заву́чваць, -аю, -аеш, -ае.