рапі́ра, -ы, мн. -ы, -пі́р, ж.

Колючая халодная зброя з доўгім чатырохгранным клінком, якая выкарыстоўваецца ў фехтаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхо́дзіны, -дзін (разм.).

Разыход людзей з якога-н. сходу, бяседы і пад.

Перад расходзінамі бацькоў паклікала настаўніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рукза́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Заплечны рэчавы мяшок з кішэнямі.

Паходны р.

|| прым. рукза́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ры́флены, -ая, -ае (спец.).

Пра паверхню: нягладкі, з правільнымі радамі паглыбленняў і выступаў.

Рыфленае жалеза.

Рыфленыя падэшвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыцы́на, -ы, ж.

Алей, які здабываецца з насення клешчавіны і ўжываецца як слабіцельнае.

|| прым. рыцы́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́ван, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка.

|| прым. са́ванны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сава́нна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Трапічны стэп з рэдкімі дрэвамі і хмызнякамі.

|| прым. сава́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́джаны, -ая, -ае.

Які вырас з саджанца, пасаджаны (не сеяны і не дзікарослы).

Саджаныя бярозы.

С. лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́рцік, -а, мн. -і, -аў, м.

Крытая галерэя з калонамі, якая прылягае да вялікага будынка.

Грэчаскі п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́шасць, -і, ж.

1. Хвароба, эпідэмія.

Маравая п. (з вялікай смяротнасцю).

2. перан. Напасць, насланнё.

Варожая п.