чарнільна-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: з чарнільным адценнем, напр.: чарнільна-ліловы, чарнільна-чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чле́ністы, -ая, -ае.

Які складаецца з асобных частак, членікаў.

Членістыя жывёлы, расліны.

|| наз. чле́ністасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шалупа́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -па́ек, ж.

Тое, што і шалупіна.

Бульба з шалупайкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шоўкамата́нне, -я, н. (спец.).

Размотка шаўковых коканаў з мэтай атрымання шоўку-сырцу.

|| прым. шоўкамата́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

элега́нтны, -ая, -ае.

Вытанчаны, зграбны, прыгожы; з густам.

Элегантнае адзенне.

Э. выгляд.

|| наз. элега́нтнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электрахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Самаходнае судна з электрарухавікамі.

|| прым. электрахо́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

э́му, нескл., м.

Вялікая птушка атрада казуарападобных з буравата-шэрым апярэннем і доўгімі нагамі; аўстралійскі страус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ячэ́істы, -ая, -ае.

З мноствам ячэек (у 1 знач.); наздраваты.

Я. бетон.

|| наз. ячэ́істасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

let go

а) пусьці́ць, вы́пусьціць (на во́лю ці з рук)

б) пакі́нуць (рабі́ць); адмо́віцца ад каго́-чаго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

hostel

[ˈhɑ:stəl]

n.

1) інтэрна́т -у m.; жытло́ з пако́ямі ў на́ймы

2) туры́сцкая ба́за (асабл. для мо́ладзі)