заві́цца, заўю́ся, заўе́шся, заўе́цца; заўёмся, заўяце́ся, заўю́цца; завіўся, -віла́ся, -ло́ся; завіся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць завітым, пакручастым.

Валасы завіліся.

2. Завіць сабе валасы.

Завілася ў цырульні.

|| незак. завіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заві́ць, заўю́, заўе́ш, заўе́; заўём, заўяце́, заўю́ць; завіў, -віла́, -ло́; заві́; завіты; зак., што.

Зрабіць хвалістым, кучаравым або заплесці.

З. валасы.

|| незак. завіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. заві́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і завіва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заво́блачны, -ая, -ае.

Вельмі далёкі, які знаходзіцца за воблакамі.

Завоблачныя вышыні.

Завоблачныя мары (перан.: далёкія ад жыцця, нерэальныя; іран.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заво́д¹, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Прамысловае прадпрыемства, звычайна буйное.

Трактарны з.

Цукровы з.

2. Прадпрыемства для развядзення жывёл.

Конны з.

Рыбаводны з.

|| прым. заво́дскі, -ая, -ае і заво́дскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заво́д², -у і -а, М -дзе, м.

1. гл. завесці.

2. -у. Тэрмін дзеяння заведзенага механізма.

Гадзіннік з сутачным заводам.

3. -а. Прыстасаванне для прывядзення ў дзеянне механізма.

З. гадзінніка.

4. -у. Частка тыражу кнігі, надрукаваная з аднаго набору (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заво́д³, -у, М -дзе, м. (разм.).

Асобая, адборная парода свойскай жывёлы.

Свінні добрага заводу.

Пакінуць на з.

|| прым. завадскі́, -ая, -ае.

З. жарабок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заводакіраўні́цтва, -а, н.

Адміністрацыйны орган на заводзе¹ (у 1 знач.), які кіруе ўсёй вытворчасцю, адміністрацыя завода.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заво́дзіцца гл. завесціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заво́дзіць гл. завесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заво́дка гл. завесці.