дзяржа́ва, -ы, мн. -ы, -жа́ў, ж.
Асноўная палітычная форма арганізацыі грамадства, якая ажыццяўляе кіраванне, абарону эканамічнай і сацыяльнай структуры, а таксама краіна з пэўнай палітычнай арганізацыяй.
Межы дзяржавы.
Рабаўладальніцкая д.
|| прым. дзяржа́ўны, -ая, -ае.
Дзяржаўная палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзяржа́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
Ручка якога-н. прадмета (лапаты, малатка, нажа і пад.).
Д. матыкі.
Д. грабель.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзяржа́ўнасць, -і, ж.
Дзяржаўны лад, дзяржаўная арганізацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзяржа́ўны, -ая, -ае.
1. гл. дзяржава.
2. Здольны мысліць і дзейнічаць шырока і мудра, у маштабах усёй дзяржавы.
Д. дзеяч.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзярка́ч¹, дзеркача́, мн. дзеркачы́, дзеркачо́ў, м.
Стары венік без лісця.
Дзеркачамі дзеці мялі двор.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзярка́ч², дзеркача́, мн. дзеркачы́, дзеркачо́ў, м.
Невялікая лугавая птушка сямейства пастушковых з характэрным скрыпучым крыкам; драч.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзярні́на, -ы, ж.
Тое, што і дзёран.
Плугамі ўзнімалі дзярніну.
Дзярнінай абкладваюць клумбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзярні́сты, -ая, -ае.
Густа парослы карэннем травяністых раслін.
Дзярністая глеба.
|| прым. дзярні́стасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзяру́га, -і, ДМ -ру́зе, мн. -і, -ру́г, ж. (разм.).
Грубая тоўстая тканіна; вопратка з такой тканіны.
|| памянш. дзяру́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.
|| прым. дзяру́жны, -ая, -ае.