непадро́бны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і непадроблены (у 2 знач.). Маці, маці! Я люблю цябе чыстай душой сваёй. Я прысягаю табе ў непадробнай сваёй шчырасці. Ермаловіч. «Дрыгва» — высокапаэтычны твор, прасякнуты непадробным духам народнасці. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыміры́масць, ‑і, ж.

Уласцівасць непрымірымага. Непрымірымасць класавых супярэчнасцей. // Непрымірымыя адносіны да каго‑, чаго‑н. — Новыя рашэнні партыі маюць яшчэ і тое.. значэнне, што яны актывізавалі ў людзей непрымірымасць да ўсякіх непаладкаў, да фальшы, фармалізму. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпужну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і прыпужаць. Малы ж ізноў сваё — не хоча апранацца, Выбрыкваць, уцякаць пачаў, хавацца. Зноў тыя ж захады прынятыя былі, — Міліцыяй малога прыпужнула. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўме́жак, ‑жка, м.

Разм. Тое, што і узмежак. На паўмежках і пры крушнях у полі раслі старыя развесістыя яблыні і грушы. Машара. Часам здаралася, што баба брала .. [Косцю] з сабою ў агарод. Садзіла на паўмежак. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́галаска, ‑і, ДМ ‑ласцы; Р мн. ‑сак; ж.

Тое, што і пагалоска. Пра гэтае смешнае здарэнне доўга гаварылі, а пасля з года ў год так і хадзіла погаласка пра бойку чалавека з пеўнем. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і без дап.

Разм. Тое, што і прамыкаць. Я вінавата нешта прамычаў і хацеў падхапіцца з канапы. Але дзе там! Цела нібы чужое, і ў галаве памутнела зноў. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапано́ва, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прапанаваць.

2. Тое, што прапанавана, прапаноўваецца. Рацыяналізатарская прапанова. □ Прапанова сустрэць Новы год разам — спадабалася. Шахавец. Як гэта часта бывае, адна добрая прапанова цягнула за сабой новыя. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апаліты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які стаіць убаку ад грамадска-палітычнага жыцця або ўхіляецца ад ўдзелу ў ім. [Маргун] пачакаў, пакуль выйдзе Шаевіч, і ўзяўся даваць мне праборку: — Бачыш, беспартыйны, апалітычны чалавек, а робіць тое, што трэба. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апла́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Тое, што і абплаваць. Адзін з нашай рыбацкай.. тройкі казаў, што на Свіцязі ён адчувае нейкую незвычайную лёгкасць, як ні на адной іншай вадзе, якіх ён, дарэчы, аплаваў.. нямала. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашмо́ткі, ‑аў; адз. ашмотак, ‑тка, м.

Тое, што і ашмоцце. Белы туман кудлатымі ашмоткамі вісеў над сінявай вадою. Савіцкі. Пасля паўдня, прагнаўшы коз у поле, Іваніха з ашмоткам лейцаў цераз плячо ішла па дровы. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)