дзягця́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. гл. дзягцяр.

2. Пасудзіна для дзёгцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзягця́рны гл. дзёгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзягця́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Прадпрыемства, якое вырабляе дзёгаць.

Пабудавалі новую дзягцярню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзягця́рства, -а, н.

Выганка дзёгцю.

Займацца дзягцярствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзя́дзіна, -ы, мн. -ы, -дзін, ж.

Дзядзькава жонка.

У хаце ўсе паважалі працавітую дзядзіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзядзі́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

1. Цэнтральная частка старажытнага горада, умацаваная валамі, а пазней мураванымі сценамі і драўлянымі вежамі (гіст.).

2. Прасторны двор, агароджаны пляц (звычайна перад маёнткам, царквой; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзя́дзька, -і, м.

1. мн. -і, -аў. Бацькаў або матчын брат.

У госці прыехаў д.

Лявон.

2. мн. -і́, -о́ў. Дарослы мужчына наогул; зварот да старэйшага мужчыны.

Скажыце, д., як прайсці ў бальніцу?

І квіта, дзядзька Мікіта (разм.) — і ўсё тут.

|| ласк. дзя́дзечка, -і, мн. -і, -чак, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзядзькава́нне, -я, н. (гіст.).

Стары звычай шляхты ў беларускіх землях аддаваць дзяцей у сялянскую сям’ю на выхаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзя́дзькаў, -кава.

Які належыць дзядзьку.

Дзядзькава хата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзя́дзя, -і, мн. -і, -яў, м.

Дарослы мужчына (у мове дзяцей).

Мама, у таго дзядзі смешны капялюш.