ка́менка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Печ у лазні без коміна, складзеная з камення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камфо́рт, -у, М -рце, м.

Сукупнасць бытавых выгод, зручнасцей; утульнасць.

Жыць з камфортам.

|| прым. камфо́ртны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канане́рскі, -ая, -ае.

У выразе: кананерская лодка — невялікае ваеннае судна з некалькімі гарматамі для дзеяння паблізу берагоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантрастава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

Быць кантрасным каму-, чаму-н.; складаць кантраст з кім-, чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каракульча́, -ы́, ж.

Мех са шкурак неданошаных ягнят каракульскіх авечак.

Паліто з каракульчы.

|| прым. каракульчо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кардана́ж, -у, м., зб.

Вырабы з кардону (каробкі, футляры, дзіцячыя цацкі і пад.).

|| прым. кардана́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Гоначны мікралітражны аўтамабіль з матацыклетным рухавіком і без кузава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кары́ца, -ы, ж.

Высушаная пахучая кара з галінак карычных дрэў, ужыв. як прыправа.

|| прым. кары́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каске́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Лёгкі мужчынскі галаўны ўбор з казырком і аколышкам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кассё, -я́, мн. ко́ссі і (з ліч. 2, 3, 4) кассі́; ко́ссяў, н.

Ручка ў касе²; касільна.