3.Разм. Вельмі вялікі; надзвычайны. Зверскі апетыт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэмакраты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на дэмакратыі, які ажыццяўляе дэмакратыю. Дэмакратычны лад. Дэмакратычная рэспубліка. Дэмакратычныя пераўтварэнні.
2.Уст.Уласцівы шырокім слаям працоўнага люду; просты. Дэмакратычнае выхаванне. Дэмакратычныя манеры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завіру́шлівы, ‑ая, ‑ае.
1. З завірухай, завірухамі. Завірушлівая зіма. □ Нічога не было чутно ў гэту завірушлівую ноч.Лупсякоў.
2. Які мае адносіны да завірухі, уласцівы ёй. Завірушлівы вецер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыватнаўла́сніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прыватнай уласнасці, да валодання прыватнай уласнасцю. Прыватнаўласніцкая гаспадарка. Прыватнаўласніцкія землі. Прыватнаўласніцкі сектар у сельскай гаспадарцы.//Уласцівы ўладальніку прыватнай уласнасці. Прыватнаўласніцкія інтарэсы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удо́він, ‑а.
Які належыць удаве, уласцівы ёй. Удовін сын. Удовіна гаспадарка. □ [Матруна] была дужаю кабетай, якая яшчэ не адчувала цяжару гадоў, але затое паспытала ўжо смаку ўдовінай долі.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
украі́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Украіны, украінцаў, які належыць ім. Украінская мова. Украінскі звычай.//Уласцівы ўкраінцам; такі, як ва ўкраінцаў. Украінская вышыўка. Украінская кашуля. Украінскі боршч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фа́рсавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фарса. //Уласцівы фарсу; блазенскі. І рознага роду фарсавыя кепікі, «конікі», якія «выкідвае» дзед, не аслабляюць, а ўзмацняюць непаўторнасць яго аблічча.Усікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эстэ́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эстэта. Эстэцкія манеры.
2.Уласцівы эстэтам, прасякнуты эстэтызмам (у 1 знач.). У ёй [польскай радыкальнай крытыцы] панаваў эстэцкі падыход да твораў.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕЕРАКРЫ́ЛЫЯ (Strepsiptera),
атрад насякомых. Каля 300 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі відавы склад асобна не вывучаўся. Унутр. паразіты пчол, восаў, клапоў, цыкадак. Найб. вядомы эаксен (Eoxenos labaelbenei).
Даўж. звычайна 2—2,5 мм, у трапічных да 3 см. Уласцівы выразны палавы дымарфізм, самцы маюць зачаткавыя пярэднія (жужальцы) і вял. веерападобныя (адсюль назва) заднія крылы, добра лётаюць, з вачамі; самкі без крылаў, канечнасцей і вачэй, звычайна не пакідаюць цела гаспадара, галавагрудзі вытыркаюцца вонкі. Развіццё з поўным ускладненым ператварэннем (гіперметамарфоз) ад 2 месяцаў да года. Рассяляюцца рухомыя лічынкі 1-га ўзросту (трыунгуліны), заражаюць новых насякомых-гаспадароў, якія слабнуць і часта гінуць.
Да арт.Вееракрылыя. Эаксен: 1 — самец; 2 — самка; 3 — трыунгулін; 4 — лічынка старэйшага ўзросту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў Уладзімір Усцінавіч (н. 25.4.1949, в. Мурожніца Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. акварэліст, прадстаўнік Віцебскай школы акварэлі. Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1971). Разнастайныя па пластычнай манеры творы аб’ядноўвае мяккасць жывапісных рашэнняў і стрыманасць колеру. Сярод твораў: пейзажы «Месяц над возерам» (1985), «Край блакітных азёр» (1986), цыкл «Далёкі ўсход» (1990), «Раніца» (1995), «Браслаўшчына» і «Сведка стагоддзяў» (1996); нацюрморты «Вярба» (1986), «Нацюрморт з трубой, ракушкамі і марскімі вожыкамі» і «Кета» (абодва 1990), тэматычныя кампазіцыі «Сталі на смерць» і «Памяць» (абедзве 1985). Яго творам уласцівы адметная логіка пабудовы маст. вобраза, спалучэнне канкрэтыкі вобразных вырашэнняў з узнёсла рамантычнымі і сімвалічнымі прыёмамі яе інтэрпрэтацыі.