1. У Старажытнай Грэцыі: прамежак у 4 гады паміж алімпійскімі гульнямі, які служыў адзінкай летазлічэння.
2. Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія на ўзор старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў праводзяцца раз у чатыры гады.
Белая а. (зімовая).
3. Спаборніцтвы навучэнцаў у вызначаных галінах ведаў.
А. па матэматыцы.
|| прым.алімпія́дны, -ая, -ае іалімпі́йскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Алімпійскі медаль.
Алімпійскі агонь (факел, які запальваецца ад сонечных прамянёў у Алімпіі і дастаўляецца эстафетай на месца правядзення Алімпійскіх гульняў; агонь, запалены ад гэтага факела, які гарыць у чашы на працягу Алімпійскіх гульняў). Алімпійскі чэмпіён.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
якра́з.
1.прысл. У гэты час, момант.
Тут я. у хату ўвайшоў бацька.
2.прысл. Дакладна, у самы раз.
Я. такая кніга.
Думаю, табе гэтыя туфлі я. па назе.
3.прысл. (у спалучэнні са словам «як»). Кропля ў кроплю, аднолькавы, надта падобны.
Сын — я. як бацька.
Шум я. як ад малатарні.
4.у знач.вык. Як па мерцы, як на каго-н. шыты.
Паліто мне я.
5.у знач.часц.Ужыв. для большай канкрэтызацыі, удакладнення каго-, чаго-н., для ўзмацнення якасці, падкрэслівання і абазначэння таго, што маецца на ўвазе.
Гэтага я. я і хацеў.
Міхась я. падыходзіць на такую работу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАЛІ́Д
[ад грэч. bolis (bolidos) кідальная зброя],
вялікі вогненна-яркі метэор (успышка метэорнага цела ў выніку яго ўваходжання ў верхнія слаі зямной атмасферы). Найбольш яркія баліды можна назіраць удзень, уначы відаць абалонка і хвост баліда. Пасля палёту баліда застаецца след, які складаецца з іанізаваных газаў і пылу. Іншы раз метэорнае цела за час палёту ў зямной атмасферы не паспявае поўнасцю згарэць і падае на Зямлю ў выглядзе метэарытаў. Палёт і падзенне балідаў часта суправаджаюцца гукавымі з’явамі (выбухамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМБРАЗУ́РА
(франц. embrasure),
прамавугольная, арачная або круглая адтуліна ў сценах абарончага збудавання, бранявежах для вядзення агню з гармат, кулямётаў, мінамётаў, а таксама для назірання за праціўнікам. Формы і памеры амбразуры залежаць, ад віду зброі, сектара абстрэлу (назірання), умоў стральбы. Іншы раз для закрыцця амбразуры, калі праз яе не вядуць агонь (назіраюць), ставяць бранявую засланку. У бел. абарончым дойлідстве вядома з 16 ст. (у Гродзенскім Старым, Мірскім замках, Брэсцкай і Бабруйскай крэпасцях і інш.). Гл. таксама Байніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕМАТО́РАКС
(ад гема... + грэч. thōrax грудзі, грудная клетка),
збіранне вял. колькасці крыві ў плеўральнай поласці. Найчасцей бывае ад унутр.крывацёку пры траўмах грудзей, пасля аперацый на грудной поласці, іншы раз пры злаякасных пухлінах органаў дыхання і інш. Можа спалучацца з пнеўматораксам. Клініка залежыць ад колькасці крыві: пры нязначнай колькасці праяўленні гематораксу адсутнічаюць ці ўзнікае слабы боль у грудзях, кашаль. Пры павелічэнні гематораксу бывае страта крыві, сцісканне лёгкага і зрушэнне органаў міжсцення. Лячэнне сімптаматычна-медыкаментознае, у цяжкіх выпадках хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯНО́ЧАКкветкі,
унутраная, звычайна ярка афарбаваная частка двайнога калякветніка кветкавых раслін. Складаецца з відазмененых лісцікаў (пялёсткаў). Адрозніваюць вяночак раздзельнапялёсткавы, у якім пялёсткі свабодныя (напр., у свірэпы, суніц, зоркаўкі), і зрослапялёсткавы (напр., у шчамяліцы, шалфею, тытуню). Афарбоўка вяночка звычайна залежыць ад асобных пігментаў (антацыянаў і флавонаў), раствораных у клетачным соку пялёсткаў. Вяночак — важная таксанамічная прыкмета, вяночак робіць кветку больш прыкметнай для насякомых і птушак, якія апыляюць расліны, ахоўвае тычынкі і слупкі ад пашкоджанняў, іншы раз выдзяляе нектар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́РА,
шторм, вельмі моцны працяглы вецер, які выклікае вял. хвалі на моры і разбурэнні на сушы. Узнікае пры інтэнсіўных цыклонах (асабліва трапічных), смерчах, навальніцах. Сіла ветру каля зямной паверхні 9—12 балаў па Бофарта шкале, скорасць 20—50 м/с, асобныя парывы да 100 м/с (гл. таксама Ураган, Шквал). На адкрытых месцах у Беларусі здараецца прыкладна раз у год, найчасцей вясной або восенню пры моцным зах. і паўд.-зах. ветры (да 30—35 м/с).