Існавала ў 1907—15 у Мінску. Засн. па ініцыятыве скрыпача Н.Рубінштэйна. Працавалі класы фп. (педагогі І.Гянко, В.Сварыка, Р.Пінкус, Г.Бах, Занцэвіч), спеваў (Я.Марачнік), скрыпкі, тэорыі музыкі, гармоніі і сальфеджыо (Рубінштэйн), віяланчэлі (М.Пестрыкаў, Л. фон Зіберштэйн). У 1913 у вучылішчы адкрылася бібліятэка-чытальня Мінскага таварыства сяброў музыкі. Вучылішча стала цэнтрам муз. жыцця горада. Выкладчыкі і навучэнцы сістэматычна наладжвалі канцэрты (5—6 камерных і сімф. канцэртаў нанавуч.год са складанымі праграмамі з твораў І.Гайдна, Л.Бетховена, Р.Шумана, Ф.Мендэльсона, П.Чайкоўскага).
Літ.:
Пракапцова В.П. Мастацкая адукацыя ў Беларусі. Мн., 1999. С. 137—138.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ПІВАВА́РНЫ ЗАВО́Д «АЛІВА́РЫЯ».
Засн. ў 1864 у Мінску. У 1894 пабудаваны мураваны будынак, у якім з-д працуе да цяперашняга часу (помнік прамысл. архітэктуры 19 ст.) Належаў у розныя гады Р.Фрумкінай, графу Чапскаму, братам Лекертам. У 1917 з-д нацыяналізаваны. У Вял.Айч. вайну працаваў. Пасля вайны пераабсталяваны, атрымаў назву піўзавод «Беларусь». У 1976—92 у ВА «Мінскпіўпрам». З 1994 адкрытае акц.т-ва «Піўзавод Аліварыя». На 1.1.1999 вырабляе 16 гатункаў піва (1927 тыс. дэкалітраў за год): «Мінскі бровар», «Няміга», «Няміга-арыгінальнае», «Лекерт-1», «Лекерт-2», «Лекерт-люкс», «Граф Чапскі», «Троіцкае», «Аліварыя» (моцнае, лёгкае, цёмнае, залатое, фірменнае), «Народнае», «Сябры».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ХА ПАКАЁВАЯ (Musca domestica),
насякомае сям. сапраўдных мух атр. двухкрылых. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. трапляецца падвід М.п. паўночная (M.d.domestica). Адзін з найб. пастаянных насельнікаў жылых і гасп. памяшканняў Пераносчык узбуджальнікаў кішачных інфекцый, поліяміэліту, яец гельмінтаў і інш.
Даўж. да 9 мм. Цела шэрае, укрыта валаскамі. У самца брушка чорнае з жаўтаватымі плямамі па баках. Лічынкі даўж. да 10 мм, жаўтавата-белыя, усёедныя, развіваюцца ў гнаі, кухонных адкідах і інш. Дарослыя кормяцца разнастайнымі цвёрдымі і вадкімі рэчывамі расл. і жывёльнага паходжання. Адкладвае да 150 яец за 1 раз, дае да 10 пакаленняў за год. Жыццёвы цыкл 10—45 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЫ́МНАЕ,
асноўны дзярж. пазямельны падатак у Рэчы Паспалітай, у т. л.на Беларусі, у 17—18 ст. Уведзена ў 1649. Адзінка абкладання — двор ці дым; стаўка 1 П. складала 0,5 злотага (15 грошаў за год). Памер падатку не залежаў ад заможнасці гаспадаркі і вызначаўся сеймам: у 1650—16 П., у 1653—12 П. з дыма. Плацілі П. сяляне, мяшчане і дробная шляхта; феадалы ад яго вызваляліся (да 1775) і збіралі яго з насельніцтва ў сваіх уладаннях. Для налічэння П. перыядычна праводзіліся перапісы дымоў, пры гэтым феадалы нярэдка ўгойвалі частку дымоў, а падатак з іх прысвойвалі. Пасля далучэння Беларусі да Расіі заменены інш. падаткамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́РА-ПЛАНІНА́, Балканскія горы. У Балгарыі, зах. адгор’і ў Югаславіі. Даўж. з ЗнаУ 555 км, выш. 2376 м (г. Боцеў). Складзена пераважна са сланцаў, гранітаў дакембрыю і палеазою, таксама з мезазойскіх вапнякоў, пясчанікаў, флішу. Вяршыні згладжаныя, паўн. пакатыя схілы пераходзяць у перадгор’і; паўд. схілы больш стромкія, прарэзаны далінамі рэк Іскыр. Луда-Камчыя. Радовішчы жал. руд, поліметалаў, кам. і бурага вугалю. Карст. С.-П. — важны кліматападзел паміж паўн. і паўд. Балгарыяй; у грабянёвай ч. выпадае 800—1100 мм ападкаў за год, горы некалькі месяцаў укрыты снегам. Да выш. 1700—1800 м шыракалістыя і хвойныя лясы, вышэй — лугі. Мінеральныя крыніцы, курорты. Перавал Шыпка; нац. парк Сцянета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯБЛО́ВЫ МАТЫЛЁК, кукурузны матылёк
[Ostrinia (Pyrausta) nubilans],
матылёк сям. агнёвак, мнагаедны шкоднік с.-г. культур. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. Пашкоджвае каля 230 відаў пераважна буйнасцябловых раслін, найб. кукурузу, каноплі, проса, хмель, таксама бульбу, сланечнік. У пашкоджаных раслін засыхаюць і пераломліваюцца сцёблы, суквецці, зніжаецца ўраджай зялёнай масы.
Крылы ў размаху 24—32 мм; у самак пярэднія ад светла-жоўтых да карычняватых, упоперак 2 цёмныя зігзагападобныя лініі; у самцоў крылы больш цёмныя. Яйцы адкладваюць на ніжнюю паверхню лісця. Вусені даўж. да 25 мм, светла-шэрыя, з цёмнай паласой уздоўж спіны, развіваюцца ў сцёблах. За год 2 пакаленні. Зімуюць дарослыя вусені ў расл. рэштках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРФЯНЫ́ КАДАСТР,
сістэматызаваны збор колькасных і якасных уліковых звестак пра тарфяныя радовішчы. На Беларусі першыя Т.к. выдадзены ў 1940 і 1953 (перавыдадзены ў 1978). У іх змешчаны характарыстыкі радовішчаў: кадастравы нумар, назва, адлегласць ад раённага цэнтра, бліжэйшай чыг. станцыі і нас. пунктаў, пл. радовішча ў нулявых і прамысл. межах, найб. і сярэдняя глыб. торфу, яго запасы і якасныя паказчыкі (тып, ступень распаду, попельнасць, пністасць), пл. асушэння, землекарыстальнікі, від выкарыстання, водапрыёмнік, від і год разведкі, катэгорыя вывучанасці, наяўнасць сапрапелю, мергелю, падсцілачных тарфоў. Змешчаны таксама абагульняльныя звесткі па тарфяным фондзе раёнаў і абласцей, размеркаванне радовішчаў па памерах і інш. Т.к. перыядычна абнаўляецца і дапаўняецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУС СВО́ЙСКІ,
млекакормячае атр. зайцападобных. Паходзіць ад труса дзікага еўрапейскага. Вядома каля 60 парод, якія падзяляюцца на мяса-шкуркавыя (белы волат, венскі блакітны трус, матылёк, савецкая шыншыла, савецкі мардэр, серабрысты трус, чорна-буры трус, шэры волат і інш.), мясныя (новазеландскі белы, каліфарнійскі, блакітны беверэн, дацкі фламандскі волат) і пуховыя (пароды ангорская, белая пуховая). Вылучаюць пароды буйныя (больш за 4,5 кг), сярэднія (3—4,5 кг) і дробныя (менш за 3 кг).
Даўж. да 70 см. Афарбоўка шэрсці белая, блакітная, шэрая, карычневая, серабрыстая, чорная. Жывуць да 10 гадоў, гасп. выкарыстанне 1—1,5 года. Нараджаюць па 8 і больш дзіцянят 3—6 разоў за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВЕ́ДСКІЯ МУ́ХІ (Oscinella),
род злакавых мух, шкоднікі раслін сям. метлюжковых. Каля 30 відаў. Пашыраны паўсюдна, найб. аўсяная (O. frit), якая пашкоджвае пераважна авёс, і ячменная (O. pusilla), пашкоджвае ячмень і пшаніцу. Шкодзяць таксама азімаму жыту, кукурузе і інш.
Даўж. 1,5—3 мм, цела чорнае, знізу светла-жоўтае; крылы празрыстыя з метал. бляскам. Мухі вылятаюць вясной, адкладваюць яйцы на праросткавую плеўку злакаў. Лічынкі пранікаюць унутр. усходаў, дзе кормяцца асновай цэнтр. ліста і эмбрыянальным зародкам коласа. Пашкоджаныя расліны моцна кусцяцца, адстаюць у росце і развіцці. Зімуюць лічынкі, зрэдку кукалкі. За год даюць 2—5 пакаленняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІ́НСКАЯ ВЯСНА́»,
міжнародны фестываль музыкі, які праводзіцца штогод з 1984 у Мінску ў пач. красавіка. Ініцыятар і арганізатар фестывалю Ю.Гільдзюк. Мае на мэце ўсебаковую падтрымку і прапаганду прафес.муз. мастацтва, выяўленне новых дасягненняў і імён у кампазітарскай і выканальніцкай творчасці. Канцэртныя праграмы ўключаюць музыку розных эпох і жанраў, новыя творы сучасных бел. і замежных кампазітараў. Многія фестывалі мелі пэўную тэматыку: «Год В.А.Моцарта» (1991), «Новыя імёны» (1992), «Год С.В.Рахманінава» (1993), «Велікоднае прынашэнне» (1994), «Да 40-годдзя Перамогі» (1995), «Ф.Шуберт і І.Брамс — нашы сучаснікі» (1997), «У святле скрыпкі» (1999). У рамках фестывалю праводзяцца аўтарскія канцэрты бел. кампазітараў. У фестывалі ўдзельнічалі вядомыя бел. калектывы, у т. л.Дзярж.акад.сімф. аркестр, Дзярж.акад. харавая капэла, Дзярж. камерны хор, Дзярж. камерны аркестр, ансамбль салістаў «Класік-Авангард», Мінскі абл. камерны хор «Санорус», ансамбль нар. музыкі «Свята», акад. хор Бел. тэлебачання і радыё, калектывы Бел. акадэміі музыкі; піяністы І.Алоўнікаў, Ю.Бліноў, Гільдзюк, А.Сікорскі; кларнетыст Г.Забара; трубач А.Кавалінскі, вакалісты С.Данілюк, М.Гулегіна, Н.Галеева, М.Жылюк, Н.Руднева, В.Скорабагатаў і інш., замежныя творчыя калектывы, кампазітары і асобныя выканаўцы з Расіі, Прыбалтыкі, Малдовы і інш., у т. л.рас. кампазітары С.Губайдуліна, Э.Дзянісаў, А.Шнітке, А.Эшпай; Дзярж. акадэмічная сімфанічная капэла Расіі, выканаўцы-інструменталісты Ю.Башмет, Э.Вірсаладзе, М.Пятроў, У.Співакоў, В.Траццякоў, дырыжор А.Янчанка, спявачкі І.Архіпава, М.Біешу і інш.