вы́сканарыць

‘выпрасіць што-небудзь з дакукай’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́сканару вы́сканарым
2-я ас. вы́сканарыш вы́сканарыце
3-я ас. вы́сканарыць вы́сканараць
Прошлы час
м. вы́сканарыў вы́сканарылі
ж. вы́сканарыла
н. вы́сканарыла
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́сканарыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

благогове́йно нареч. з глыбо́кай паша́най, з глыбо́кай пава́гай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́рка

‘шырокая і доўгая адзежына з башлыком; род плашча або накідкі, якой карыстаюцца коннікі на Каўказе’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бу́рка бу́ркі
Р. бу́ркі бу́рак
Д. бу́рцы бу́ркам
В. бу́рку бу́ркі
Т. бу́ркай
бу́ркаю
бу́ркамі
М. бу́рцы бу́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́бруханіць

‘выставіць жывот наперад з гонару (выбруханіць жывот)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́бруханю вы́бруханім
2-я ас. вы́бруханіш вы́бруханіце
3-я ас. вы́бруханіць вы́бруханяць
Прошлы час
м. вы́бруханіў вы́бруханілі
ж. вы́бруханіла
н. вы́бруханіла
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́бруханіўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дасла́цца

‘звычайна з адмоўем не’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дашлю́ся дашлё́мся
2-я ас. дашле́шся дашляце́ся
3-я ас. дашле́цца дашлю́цца
Прошлы час
м. дасла́ўся дасла́ліся
ж. дасла́лася
н. дасла́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час дасла́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

НАДЗВЫЧА́ЙНАЯ КАМІ́СІЯ ПА БАРАЦЬБЕ́ З КОНТРРЭВАЛЮ́ЦЫЯЙ, СПЕКУЛЯ́ЦЫЯЙ І СЛУЖБО́ВЫМІ ЗЛАЧЫ́НСТВАМІ БЕЛАРУ́СКАЙ ССР (ЧК БССР),

дзяржаўны орган, які ў сваёй дзейнасці спалучаў функцыі спецслужбы і праваахоўнага органа. Утворана 18.2.1919 паводле рашэння Вял. Прэзідыума выканкома БССР як Мінская губ. надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам (губчэка); уваходзіла ў склад НКУС БССР. Пад яе кіраўніцтвам працавалі Бабруйская, Ігуменская і Мазырская павятовыя надзвычайныя камісіі, якія выбіраліся павятовымі выканкомамі і зацвярджаліся губчэка. Пасля ўтварэння Літбел Мінская губчэка ў маі 1919 перайменавана ў Надзвычайную камісію Літ.-Бел. ССР (ЧК Літбела). У сувязі з акупацыяй тэр. Літ.-Бел. ССР польскімі інтэрвентамі ў жн. 1919 дзейнасць ЧК Літбела спынена, а яе супрацоўнікі накіраваны на фронт і ў тыл акупантаў на падп. работу. Пасля вызвалення Беларусі 21.7.1920 адноўлена як Мінская губ. надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй, спекуляцыяй і службовымі злачынствамі, пазней перайменавана ў Надзвычайную камісію БССР (ЧК БССР). Працавала пад кіраўніцтвам ВЧК, фактычна на правах губ. органа. З 1919 асн. кірункамі дзейнасці Мінскай губчэка, потым ЧК Літбела былі выяўленне і ліквідацыя контррэв. арг-цый, барацьба з сабатажам і спекуляцыяй, карупцыяй служачых сав. дзярж. апарата. Пасля разгрому арганізаваных сіл унутр. і знешняй контррэвалюцыі ў 1921—22 асн. намаганні надзвычайнай камісіі былі скіраваны на барацьбу з бандытызмам і шпіянажам, контррэв. дзейнасцю розных партый і арг-цый. Паводле рашэння Прэзідыума ЦВК БССР ад 1.3.1922 ЧК БССР скасавана і на яе базе ўтворана Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне БССР. ЧК БССР (Мінскую губчэка, ЧК Літбела) узначальвалі: В.​А.​Багуцкі (крас.—май 1919), І.​В.​Тарашкевіч (май—жн. 1919), А.​І.​Ротэнберг (1920—21), Я.​К.​Ольскі (Кулікоўскі; 1921—22).

А.​А.​Тозік.

т. 11, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рису́нчатый з малю́нкамі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́льтавы

‘з вольты’

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́льтавы во́льтавая во́льтавае во́льтавыя
Р. во́льтавага во́льтавай
во́льтавае
во́льтавага во́льтавых
Д. во́льтаваму во́льтавай во́льтаваму во́льтавым
В. во́льтавы (неадуш.)
во́льтавага (адуш.)
во́льтавую во́льтавае во́льтавыя (неадуш.)
во́льтавых (адуш.)
Т. во́льтавым во́льтавай
во́льтаваю
во́льтавым во́льтавымі
М. во́льтавым во́льтавай во́льтавым во́льтавых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абвярну́ць

‘павярнуць (галаву); ахінуць чым-небудзь з усіх бакоў, абгарнуць’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абвярну́ абве́рнем
2-я ас. абве́рнеш абве́рнеце
3-я ас. абве́рне абве́рнуць
Прошлы час
м. абвярну́ў абвярну́лі
ж. абвярну́ла
н. абвярну́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час абвярну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

посме́иваться несов.

1. пасме́йвацца, пасмі́хвацца;

2. (над кем, над чем) падсме́йвацца (з каго, з чаго), пасме́йвацца (з каго, з чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)