МІКУ́ЦКІ (Станіслаў Паўлавіч) (7.11.1814, в. Ленкія, Беластоцкая вобл. — 6.9.1890),

бел. мовазнавец і фалькларыст. Д філал. н. (1878). Скончыў Маскоўскі ун-т (1851). Працаваў на кафедры параўнальнага мовазнаўства Варшаўскага ун-та (1873—88). З 1853 па даручэнні Пецярбургскай АН збіраў на Беларусі і ў Літве бел. гаворкі. З сабраных матэрыялаў у 1855 склаў слоўнік на 2010 слоў, якія растлумачыў і праілюстраваў прыкладамі з бел. нар. песень, прыказкамі і прымаўкамі. Частка зборніка (310 слоў) надрукавана ў «Известиях имп. Академии наук по Отделению русского языка и словесности» (т. 3, 1854), тут жа былі змешчаны яго філал. назіранні — параўнанне каранёў і слоў санскрыту і слав. моў. Збіраў таксама бел. фальклор, апублікаваў «Беларускія песні і загадкі, запісаныя ў Віцебскай губерні, у маёнтку Зябкі Дрысенскага павета» (1853), у які ўвайшлі жніўныя, хрэсьбінныя, вясельныя і салдацкія песні, прыпеўкі. Аўтар прац «Абласныя словы беларускіх старцаў» (1853), «Беларускія словы» (1854).

Літ.:

Гуліцкі М. Беларускі слоўнік Станіслава Мікуцкага // Полымя. 1971. № 8.

А.​С.​Фядосік.

т. 10, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́РСА-РАМА́НА (Ала Аляксандраўна) (н. ў 1936, г. Навагрудак Гродзенскай вобл.),

грамадскі і культ. дзеяч бел. дыяспары ў ЗША, амер. вучоны-хімік. Д хім. н. (1967). З 1944 у Германіі, дзе вучылася ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы (1945—49). У 1949 разам з бацькамі пераехала ў ЗША. Скончыла гарадскі (1957) і політэхнічны ун-ты ў Нью-Йорку. З 1971 выкладчык, потым праф. кафедры біяхіміі Нью-Йоркскага гар. ун-та. Старшыня Бруклінскага аддзела Амер. хім. т-ва, чл. Амер. крышталеграфічнай асацыяцыі і Амер. к-та па хіміі. У 1956—92 кіраўнік бел. танц. ансамбля «Васілёк» (Нью-Йорк). Прапагандуе ў ЗША бел. культуру і гісторыю. Актывістка Бел. аўтакефальнай правасл. царквы за мяжой. Чл. Беларуска-амерыканскага задзіночання, Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку і інш. грамадскіх арг-цый беларусаў у ЗША. Аказвае дапамогу пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аўтар навук. прац па даследаванні крышт. структуры арган. злучэнняў у нізкіх тэмпературах.

А.​С.​Ляднёва.

т. 11, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«РО́ДНЫЯ ГО́НІ»,

грамадска-культурны і літ.-мастацкі ілюстраваны часопіс дэмакр. кірунку ў Зах. Беларусі. Выдаваўся з сак. да кастр. 1927 у Вільні на бел. мове. Маст. афармленне Я.​Горыда. У ім друкаваліся вершы і паэмы М.​Багдановіча, М.​Васілька, Н.​Арсенневай, П.​Пестрака (Звястун), В.​Вальтара, Ф.​Грышкевіча, апавяданні Палачанкі, В.​Грывіча (У.​Грыневіча), пераклады з У.​Сыракомлі, А.​Дадэ; літаратуразнаўчыя працы А.​Луцкевіча, У.​Самойлы, І.​Дварчаніна пра творчасць В.​Дуніна-Марцінкевіча, М.​Багдановіча, Ядвігіна Ш., новыя звесткі пра жыццё Ф.​Скарыны. Пра бел. нар. эстэтыку пісаў Р.​Зямкевіч (Р.​Суніца), пра зямельныя адносіны на Беларусі ў канцы 19 ст. — А.​Зянюк. З нарысамі на пед. тэмы выступаў С.​Паўловіч. Пра навучанне беларусаў і літоўцаў ва ун-тах сярэдневяковай Германіі пісаў Д.​Масальскі. Часопіс друкаваў бел. нар. песні ў нотным запісе В.​Багдановіча, Т.​Трызны, А.​Стаповіча, матэрыялы з гісторыі асветы, артыкулы пра выдатных вучоных свету. У асобным раздзеле асвятляў працу гурткоў Т-ва бел. школы. Выйшла 6 нумароў.

А.​С.​Ліс.

т. 13, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ ПАСО́ЛЬСКІ КЛУБ (БПК),

нацыянальная пасольская (дэпутацкая) фракцыя ў сейме Польскай Рэспублікі ў 1922—28 і 1928—30. Пасля выбараў 5.11.1922 у БПК уваходзілі 11 паслоў, якія прадстаўлялі Бел. с.-д. партыю (А.​Аўсянік, П.​В.​Мятла, Б.​А.​Тарашкевіч, Ф.​Ярэміч), Бел. хрысціянскую дэмакратыю (А.​В.​Станкевіч), партыі бел. эсэраў (С.​Баран, У.​Каліноўскі, С.​Якавюк), незалежных сацыялістаў (С.​А.​Рак-Міхайлоўскі), а таксама беспартыйныя М.​С.​Кахановіч, В.​Ц.​Рагуля. Тактыку і структуру БПК распрацаваў А.​І.​Луцкевіч. БПК адстойваў сац. і нац. правы бел. народа, займаў становішча апазіцыі ў польскай дзярж. палітыцы, быў салідарны з інш. нац. меншасцямі ў нац. справах і з усімі дэмакр. сіламі Польшчы ў сац. справах. Вызначаўся сваёй паліт. неаднароднасцю. Левае крыло БПК супрацоўнічала з камуністамі і 24.6.1925 стварыла асобны клуб — фракцыю Беларуская сялянска-работніцкая грамада. Пасля выбараў 4.3.1928 з прадстаўнікоў Бел. хрысціянскай дэмакратыі і Бел. сял. саюза ўтвораны БПК, які выступаў супраць памкненняў камуністаў падпарадкаваць сабе бел. рух. Дзейнічаў паралельна з пасольскім клубам «Змаганне».

А.​М.​Сідарэвіч.

Беларускі пасольскі клуб. Сядзяць (злева направа): у 1-м радзе — А.​Аўсянік, Ф.​Ярэміч, П.​Валошын; у 2-м радзе — В.​Багдановіч, М.​Кахановіч, Б.​Тарашкевіч, А.​Назарэўскі, А.​Уласаў; стаяць: В.​Рагуля, С.​Якавюк, А.​Станкевіч, С.​Рак-Міхайлоўскі, П.​Мятла. Варшава. 1923.

т. 2, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гвалт, гвалтава́ць (БРС, Касп., Шат., Бяльк., Нас., Жд. 2, Янк. III), гва́лціць (БРС, Нас.). Ст.-бел. кгвалтъ, гвалтъ, гвалтити, кгвалтовати і г. д. (Булыка, Запазыч.). Рус. гвалт, укр. гвалт. Запазычанне з польск. gwałt, gwałtować, gwałcić і г. д. (а гэта з с.-в.-ням. gewalt). Фасмер, 1, 398; Слаўскі, 1, 382. Параўн. Шанскі, 1, Г, 40. Сюды ж і прыметнік гвалто́ўны ’моцны’ (Нас.), ’гвалтоўны’ (Бяльк.) < польск. gwałtowny.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́рзо ’вельмі’ (Бесар.), бардзо (пінск., Бяс.), ст.-бел. барзо (Гіст. лекс., 97; Нас. гіст.: XVI ст., Булыка, Запазыч.), укр. ба́рдзо, барзо, барз і г. д. (з XVI ст.). Запазычанне з польск. bardzo, barzo, barz і г. д. ’вельмі’ (а гэта да прасл. *bъrxъ ’хуткі’, гл. падрабязна Слаўскі, 1, 27). Рыхардт, Poln., 33; Рудніцкі, 80; Гіст. лекс., 97. Сюды ж і ба́рзы ’добры, ветлівы’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыску́сія ’дыскусія’ (БРС). Рус. диску́ссия, укр. диску́сія. Лічыцца запазычаннем з франц. discussion ’абмеркаванне, дыскусія’ (< лац.). Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 131. Але бел. дыскуці́раваць узята прама з рус. дискути́ровать (< ням. diskutieren < лац.); Шанскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэлега́цыя ’дэлегацыя’ (БРС), дэлега́т (БРС), ст.-бел. делегатъ (XVIII ст., Булыка, Запазыч.). Рус. делега́ция, делега́т, укр. делега́ція, делега́т. Запазычанне з польск. delegacja, delegat (< лац. delegatio, delegatus). Фасмер, 1, 496; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэфе́кт ’дэфект’ (БРС). У гэтым значэнні вядома ў ст.-бел. мове з XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч.). Аднак няясна, ці сучаснае бел. слова працягвае ст.-бел. традыцыю (якая, паводле Булыкі, там жа, асноўваецца на запазычанні з польск. defekt (< лац.), ці гэта (як і рус. дефе́кт) запазычанне з ням. Defekt (< лац.). Параўн. Фасмер, 1, 509; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 94.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэльфі́н ’дэльфін’ (БРС). Рус. дельфи́н, укр. дельфі́н. У ст.-бел. мове слова делфинъ вядома з XVII ст., але дэльфі́н хутчэй новае запазычанне, магчыма, як і рус. дельфи́н, з ням. Delphin < лац. < грэч. Гл. Фасмер, 1, 497; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 63. Ст.-бел. делфинъ, здаецца, паланізм (так Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)