гіпертані́я, -і, ж.

Павышэнне крывянога ціску, а таксама хвароба, звязаная з такім павышэннем.

|| прым. гіпертані́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Вузкая і доўгая спартыўная шлюпка з нізкімі бартамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глей, -ю, м.

Вязкі асадак з мінеральных або арганічных рэчываў на дне вадаёмаў.

|| прым. гле́евы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гліцы́нія, -і, ж.

Паўднёвая павойная дэкаратыўная расліна сямейства бабовых з гронкамі пахучых кветак.

|| прым. гліцы́ніевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гняды́, -а́я, -о́е і гне́ды, -ая, -ае.

Чырвона-рыжы з чорным хвастом і грывай (пра масць коней).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

групаўшчы́на, -ы, ж. (неадабр.).

Адсутнасць адзінства інтарэсаў у калектыве, перавага групавых інтарэсаў над агульнымі.

Барацьба з групаўшчынай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кача́лка¹, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Крэсла з выгнутымі палазамі, на якіх яно качаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

квач², -а́, м.

Дзіцячая гульня, па правілах якой адзін з удзельнікаў, дагнаўшы другога, павінен дакрануцца да яго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кента́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.

У старажытнагрэчаскай міфалогіі: істота з тулавам каня, галавой і грудзьмі чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клапо́ўнік, -у, м.

Расліна сямейства крыжакветных з непрыемным пахам, ужыв. ў народнай медыцыне як сродак ад клапоў.