дзіра́, -ы́, мн. дзіры́ і (з ліч. 2, 3, 4) дзіры́, дзір, ж.

1. Вялікая дзірка ў вопратцы або адтуліна ў чым-н.

Залатаць дзіры на локцях.

Залажыць дзіры цэглай.

2. Далёкае ад культурных цэнтраў месца (разм.).

Жыве ён у такой дзіры, што свет не бачыў.

Чорная дзіра (спец.) — вобласць у касмічнай прасторы з надзвычай магутным гравітацыйным прыцягненнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзіра́вы, -ая, -ае.

Прадраны, з дзіркамі.

Дзіравая кішэня.

Дзіравая лодка.

Дзіравая барада (разм., жарт.) — пра таго, хто абліваецца стравай у час яды.

Дзіравая галава (жарт.) — пра чалавека з дрэннай памяццю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзірва́н, -у́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Нявораная зямля, якая зарасла густой травой.

Плугамі ўзнімалі некранутыя дзірваны.

2. Тое, што і дзёран.

|| прым. дзірва́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзірване́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не́е; незак.

Зарастаць травой, пакрывацца дзёрнам, дзірваном (у 2 знач.).

Дзірванее пакінутая зямля.

|| зак. задзірване́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзірвані́сты, -ая, -ае.

Густа парослы каранямі травяністых раслін.

Дзірваністая зямля.

|| наз. дзірвані́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзі́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Невялікая адтуліна, шчыліна, праём у чым-н.

Зацыраваць дзіркі ў шкарпэтках.

Пракруціць дзірку ў дошцы.

2. Пра глухі, далёкі населены пункт (разм.).

3. мн., перан. Тое, што патрабуе выдаткаў.

У гаспадарцы многа дзірак.

(Патрэбна) як у мосце дзірка (разм., іран.) — пра што-н. непатрэбнае.

Дзірка ад абаранка (разм.) — нічога, пустое месца.

|| памянш. дзі́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзіркако́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Канцылярская прылада для прабівання круглых дзірак у паперы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзі́ўны, -ая, -ае.

1. Які выклікае здзіўленне; нябачаны.

Малому прысніўся д. сон.

Дзіўна (прысл.) паводзіць сябе.

2. Цудоўны, чароўны.

Чуецца дзіўная музыка.

Дзіўная купальская ноч.

|| наз. дзі́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзіця́ і дзіцё, дзіця́ці, Т дзіцём і дзіцем, мн. дзе́ці, дзяце́й, н.

1. Малы хлопчык або дзяўчынка.

Дзеці дашкольнага ўзросту.

Д. не заплача — матка не здагадаецца (прыказка). Яшчэ зусім д.

2. перан., чаго. Пра чалавека, які набыў яркія рысы свайго асяроддзя і часу.

Д. свайго веку.

Д. вуліцы.

Д. прыроды.

|| ласк. дзіця́тка, -а, мн. -кі, -так, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзіцяня́ і дзіцянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Тое, што і дзіця (дзіцё).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)