фтор, -у, м.

Хімічны элемент, бледна-жоўты газ з рэзкім ядавітым пахам.

|| прым. фто́рысты, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

харчэ́ўня, -і, мн. -і, -чэ́вень і -чэ́ўняў, ж.

Сталовая, закусачная, шынок з таннымі і простымі стравамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хары́зма, -ы, ж.

Выключная абаяльнасць каго-н., асаблівая здольнасць уздзеяння на навакольных.

Чалавек з магутнай харызмай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хво́раст, -у, М -сце, м., зб.

Сухія галінкі, апаўшыя з дрэў або хмызняку.

Прапаліць печ хворастам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хларафо́рм, -у, м.

Празрыстая лятучая вадкасць з саладкаватым пахам, якая ўтрымлівае хлор.

|| прым. хларафо́рмавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

худы́¹, -а́я, -о́е.

З тонкім, хударлявым целам.

Х. чалавек.

Худыя рукі.

|| памянш.-ласк. худзе́нькі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цвінтарэ́й, -ю, м.

Травяністая лекавая расліна сямейства гарычкавых з ярка-ружовымі кветкамі.

|| прым. цвінтарэ́евы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цепласілавы́, -а́я, -о́е.

Звязаны з пераўтварэннем цеплавой энергіі ў які-н. іншы від энергіі.

Цепласілавая ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цімафе́еўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Кармавая расліна сямейства злакавых з суквеццем у выглядзе коласападобнай мяцёлкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цішко́м, прысл.

1. Непрыкметна, паціху.

Ц. выйсці з хаты.

2. Ціха, нягучна, без шуму.

Ц. плакаць.