лешч, ляшча́, мн. ляшчы́, ляшчо́ў, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з плоскім целам.

|| прым. ляшчо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́вер, -у, м.

Прадукт з печані, лёгкага, сэрца, селязёнкі забойнай жывёлы.

|| прым. лі́верны, -ая, -ае.

Ліверная каўбаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лікёр, -у, м.

Салодкі спіртны напітак з фруктовых і ягадных сокаў; настой траў.

|| прым. лікёрны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліслі́віць, -ліўлю́, -лі́віш, -лі́віць; незак., перад кім.

Крывадушна хваліць каго-н., дагаджаць каму-н. з карыслівай мэтай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

літо́ўка¹, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Від касы з доўгім палатном і высокім касільнам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ля́мец, -мцу, м.

Тоўсты, шчыльны матэрыял, звалены з шэрсці, воўны.

Падшыць валёнкі лямцам.

|| прым. ля́мцавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мандалі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент з авальным корпусам.

|| прым. мандалі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мапе́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Лёгкі матацыкл з педальным прыводам.

|| прым. мапе́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маркізе́т, -у, Ме́це, м.

Празрыстая тканіна з тонкай кручанай пражы.

|| прым. маркізе́тавы, -ая, -ае.

Маркізетавая сукенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маро́ка, -і, ДМо́цы, ж. (разм.).

Аб чым-н. блытаным, клапотным.

З гэтай справай адна м.